№65



Дванаццатая сустрэча кулікоўшчынцаў

У сярэдзіне лета, у час самага росквіту прыроды, былыя жыхары вёскі Кулікоўшчына сабраліся на традыцыйную штогадовую сустрэчу, ужо дванаццатую па ліку.

У сярэдзіне лета, у час самага росквіту прыроды, былыя жыхары вёскі Кулікоўшчына сабраліся на традыцыйную штогадовую сустрэчу, ужо дванаццатую па ліку.

Сабралася сёлета чатырнаццаць чалавек. Сярод прысутных былі і самыя старэйшыя землякі, дваім у бягучым годзе споўнілася восемдзесят гадоў. Прыехалі і маладыя, якія нарадзіліся ў гэтай вёсцы, а цяпер жывуць у іншых паселішчах. Прыбыла на сустрэчу зямлячка, якой раней не давялося ўдзельнічаць у такім зборы.



Разглядалі паводзіны дзяцей і дарослых

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 6 пытанняў: аб магчымасці вяртання ў біялагічную сям'ю дзіцяці, прызнанага маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне, чатыры адміністрацыйныя пратаколы, хадайніцтва аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетняга, якія наложным чынам не выконеаюць свае абавязкі.

Маці хоча вярнуць сына

Жанчына паступова спраўляецца з праблемамі, якія прывялі да адабрання дзіцяці. Некалькі месяцаў таму яе сына прызналі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне з-за злоўжывання маці алкаголем і бадзяжніцтва. Цяпер яна прайшла курс лячэння ад, алкагольнай залежнасці, працуе, яе станоўча характарызуе наймальнік. Спецыялісты сацыяльнага прытулка, дзе знаходзіцца хлопчык, сцвярджаюць, што ў маці і сына наладжаны даверлівыя адносіны. Жанчына часта наведвае непаўналетняга, прывозіць гасцінцы яму і іншым дзецям, якія знаходзяцца ў прытулку. У маці засталіся нявырашанымі некалькі бытавых пытанняў. Калі ўсё будзе зроблена, хлопчык вернецца ў сям'ю.



Свята ў яблачнай Жукоўшчыне

Сталіцай яблыкаў у Дзятлаўскім раёне можна смела лічыць Жукоўшчыну, бо КСУП "Жукоўшчына" лідзіруе па вырошчванні і рэалізацыі вялікай колькасці гатунковых яблыкаў. У аграгарадку разам з Яблычным Спасам адзначаюць і Свята яблыкаў. Ў гэтым годзе Свята яблыкаў адбылося 19 жніўня. Адкрыла канцэртную праграму Тамара Ступак песняй "Яблыні ў квецені". Меладычныя і вясёлыя кампазіцыі прадставілі гасцям Алена Штэйзёль, Гражына Антановіч, Ганна Харлінская, удзельнікі дзіцячага танцавальнага калектыву "Сунічкі".

Міні-інтэрв'ю:
— Вы ведаеце якія-небудзь песні пра яблыкі?
— Да свята не ведала, а цяпер магу падпяваць, калі дзе-небудзь яшчэ пачую.



З днём нараджэння, Наваельня!

Як і людзі, пераважная большасць паселішчаў мае дзень нараджэння. Вось і Наваельня 19 жніўня адзначала свае асабістае свята. А якая ўрачыстасць без падарункаў? I яны былі: гэта і выступленне Наваельнянскага зводнага духавога аркестра, якім самі наваельнянцы ганарацца, музыку якога любяць слухаць, і выстава карцін іх земляка Анатоля Кардаша, на якіх шмат навакольных краявідаў, і канцэрт беларускага спевака Аляксея Хлястова.

Шэраг наваельнянцаў у гэты дзень атрымалі асабістыя падарункі. Іх віншавалі калегі па працы, родныя, сябры. На свяце пасёлка былі ўшанаваны лепшыя працаўнікі — за шматгадовую, плённую, творчую працу. Іх імёны занесены на Дошку гонару пасёлка Наваельня. Як паведаміла старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец, па хадайніцтве працоўных калектываў сёлета ўганараваны сямёра лепшых работнікаў. Гэта Алена Бахар (туббальніца "Наваельня"), Сяргей Галавач (камбінат хлебапрадуктаў), Алена Гранкоўская (сельгастэхніка), Аляксандр Жых (лясніцтва), Святлана Спасюк (Наваельнянская школа), Іван Шэга (міжрайагразабеспячэнне), Галіна Шэнаева (яслі-сад).



Каманда падлеткаў Дзятлаўскага раёна - бронзавы прызёр абласнога турніру "Скураны мяч".

Дзятлаўчане выдатна правялі турнір. У стартавым матчы яны буйна абыгралі аднагодкаў са Слонімскага раёна — 5:1. Затым не менш пераканаўча перамаглі каманду Ленінскага раёна з горада Гродна — 4:0. Наступнай ахвярай дзятлаўчан сталі сапернікі з Ваўкавыскага раёна — 3:0. У выніку дзятлаўчане перамаглі ў адборачнай групе "А" з розніцаю мячоў 12:1.

А вось паўфінальны матч супраць каманды Навагрудскага раёна нашым футбалістам, не ўдаўся. Прайгралі — 1:4. Чаму? Трэнер каманды Уладзімір Ганчар асноўнай прычынай паражэння лічыць кадравы недабор. Двух нашых футбалістаў-падлеткаў арганізатары турніру не дапусцілі да ўдзелу ў матчах з-за адсутнасці пашпартоў. Зусім верагодна, што дзятлаўчанам не хапіла фізічных сіл у хуткацечным турніры. Да таго ж, у групе "А" яны згулялі на матч больш, чым іх наступныя сапернікі, бо астатнія тры адборачныя групы склалі па тры каманды.



ФУТБОЛ ДАСТУПНЫ ДЛЯ ШКОЛЬНІКАЎ

З 1 верасня ў спартыўнай школе раёна пачаўся набор на аддзяленне "футбол", куды могуць запісацца вучні 2-8 класаў. На базе спартыўнай школы працуюць секцыі як па юнацкім, так і па дзявочым футболе.

— Уладзімір Юр'евіч, наколькі актыўна ідуць у футбалісты дзяўчаты?
— Дзявочы футбол — адносна новы від для нас, але даволі папулярны. Летась дзяўчаты дэбютавалі на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці і паказалі някепскі вынік — гіятае месца. Плануем пашыраць набор і развіваць дзявочы футбол як перспектыўны сёння напрамак.



ЭСТЭТЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ. ПРЫЧЫНЫ ВЫБРАЦЬ ЯЕ

Ці патрэбна дзіцяці вучыцца маляваць або іграць на музычным інструменце? Гэтае пытанне вельмі часта паўстае перад бацькамі. Многія з іх станоўча адказваюць на яго, прыводзячы сваіх дочак і сыноў развіваць здольнасці ў дзіцячую школу мастацтваў. I такое рашэнне не абавязкова сведчыць пра тое, што пасля дзіця стане мастаком або музыкантам. Бацькі разумеюць, што уменне маляваць або музыцыраваць стане для дзіцяці дадатковым бонусам у жыцці, адкрые перад ім новыя гарызонты.

Зазірнуўшы ў гісторыю, мы знойдзем цікавы факт: музыцы і маляванню з малых гадоў вучылі прадстаўнікоў арыстакратычнай культуры Еўропы і Расіі. Умець музыцыраваць, маляваць было абавязковым патрабаваннем свецкай культуры. Гэта выхоўвала добры густ, знаеміла з багаццем сусветнай культуры, вучыла бачыць і цаніць прыгажосць навакольнага свету, адчуваць яе душой. Усе гэтыя якасці развіваюцца ў дзіцяці і цяпер, калі яно наведвае школу мастацтваў. Таксама заняткі ў ёй выхоўваюць волю і дысцыпліну: каб дасягнуць добрых вынікаў, займацца на музычным інструменце або маляваннем трэба пастаянна, рэгулярна. Амаль з той жа ўпартасцю, з якой трэніруюцца спартсмены, каб дасягнуць добрых вынікаў на спаборніцтвах. Праўда, у час трэніровак яны могуць атрымаць траўмы, а вось заняткі музыкай або маляваннем выхоўваюць характар без гэтай рызыкі.



ГІМНАЗІСТЫ ЎПЭЎНЕНЫ: У ЖЫЦЦІ ЁСЦЬ МЕСЦА ПОДЗВІГУ

(Нашы землякі - удзельнікі Першай сусветнай войны)

Навучэнкі гімназіі №1 г. Дзятлава Аляксандра Урбановіч і Дар'я Ванчук пад кіраўніцтвам настауніцы гісторыі Жанны Славаміраўны Нагавонскай на працягу некалькіх месяцау супрацоўнічалі з Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеем і займаліся даследчай дзейнасцю, вынікам якой стала напісанне работы “Нашы землякі — удзельнікі Першай сусветнай вайны”.

У красавіку Аляксандра Урбановіч прыняла ўдзел у абласных краязнаўчых чытаннях “Першая сусветная вайна ў гісторыі маёй малой радзімы”. Аб чым гімназістка расказвала сваім равеснікам, педагогам і навукоўцам у Гродне, чым навучэнцаў прываблівае даследчая дзейнасць, пацікавілася карэспандэнтка газеты.



ПАДАРОЖЖА СЯБРОЎ

У чэрвені на пасаду старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку заступіла Святлана Пятроўна Крэйдзіч.
Яна сама маці інваліда па зроку, а таму не з чужых словаў ведае, наколькі складана такім людзям паўнацэнна адаптавацца ў грамадстве, з якімі цяжкасцямі і праблемамі яны сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці.

У жніўні Святлана Пятроўна наладзіла чарговую сустрэчу членаў раённага таварыства, каб абмеркаваць з імі планы надалей, а таксама каб людзі з абмежаванымі магчымасцямі цікава правялі час у коле сяброў.



НЕ СТРАЦЬ СВОЙ ШАНЦ

3 мэтай прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці і працаўладкавання грамадзян з нязнятай і непагашанай судзімасцю ў зале пасяджэнняў Дзятлаўскага райаддзела міліцыі прайшлі акцыі "Не страць свой шанц" і "Благавест". У мерапрыемствах прынялі ўдзел пракурор Дзятлаўскага раёна В. М. Заяц. старшыня суда Дзятлаўскага раёна С. М. Сёмуха, часова выконваючы абавязкі начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. М. Зенаў, благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня ў горадзе Дзятлаве протаіерэй Мікалай Пінчук, начальнік аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Т. А. Дорда, часова выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. У. Камароў, загадчыца аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Г. Э. Касцюк, прадстаўнікі арганізацый раёна.

3 імі сустрэліся сем беспрацоўных асобаў з нязнятай і непагашанай судзімасцю, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.