№64

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Асцярожна карыстайцеся газам

За першае паўгоддзе 2011 года на аб'ектах сістэмы газаразмеркавання адбыліся 4 інцыдэнты, звязаныя з пашкоджаннем размеркавальных газаправодаў пабочнымі арганізацыямі (1-е паўгоддзе 2010 года — 3 інцыдэнты), пры карыстанні газам у быце адбылося 6 здарэнняў (1-е паўгоддзе 2010 года — 13 здарэнняў), пры якіх пацярпелі 8 чалавек (1-е паўгоддзе 2010 года — 19 чалавек), у тым ліку са смяротным зыходам — 6 чалавек (1-е паўгоддзе 2010 года — 2 чалавекі).

Здарэнні пры карыстанні газам у быце

10 студзеня 2011 года ў адной з кватэр жылога дома ў населеным пункце Рэкта Жлобінскага раёна адбылося атручэнне чадным газам ад працуючага газавага катла КС-ТГ-20 двух чалавек са смяротным зыходам. Расследаваннем устаноўлена, што атручэнне чадным газам адбылося з-за засмечвання дымахода і выхаду прадуктаў няпоўнага згарання газу праз скразныя адтуліны (прагары) памерамі ад 10 да 100 мм у даўжыню і шырынёй да 10 мм у злучальным патрубку ад катла да дымахода.



Крымінальная хроніка

САЧЫЦЕ ЗА МАБІЛЬНІКАМІ

17 ліпеня на дыскатэцы ў кінатэатры "Спадарожнік" з пакінутай без нагляду сумачкі студэнткі Палесскага дзяржаўнага ўніверсітэта невядомы злачынца скраў мабільны тэлефон. Асоба зламысніка высвятляецца.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што аналагічны крадзеж 11 ліпеня ўчыніў 20-гадовы жыхар вёскі Хвінявічы. Ён наведаўся ў незачынены кабінет у будынку малочнатаварнай фермы СВК "Хвінявічы" і прысвоіў сотавы тэлефон коштам каля 120 тысяч рублёў, які належаў работніцы названай гаспадаркі.



Служаць Айчыне

Прайсці службу ў войску — абавязак сапраўднага мужчыны. У ліпені рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь папоўніла чарговая партыя прызыўнікоў з Дзятлаўшчыны. Хутка пачнецца восеньская прызыўная кампанія. Пра яе асаблівасці, пра тых, хто ўжо служыць, і тых, каму прыспеў час атрымаць павесткі, карэспандэнтка гутарыла з Аляксандрам Аляксандравічам Панкевічам, начальнікам групы прызыву на ваенную службу Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята.

— Аляксандр Апяксандравіч, як прайшоў летні прызыў на Дзятлаўшчыне? Колькі юнакоў было прызвана, у якія часці?
— Прызыў прайшоў паспяхова. Ён доўжыўся з мая па ліпень. У час прызыву 14 хлопцаў з нашага раёна накіраваны на тэрміновую ваенную службу ў сілавыя структуры: сем чалавек — у органы пагранічнай службы (г. Ліда) і сем — у падраздзяленні МУС (г. Гродна, н.п. Аколіца).



Формула шчасця

Калі я запыталася ў Васіля Мікалаевіча Мацюка, ці мае ён сваю формулу шчасця, то ён усміхнуўся, паглядзеў на мяне з цікавасцю і сказаў, што мае. На маю просьбу прадэкламаваць яе, ён працытаваў Марка Аўрэлія: "Прыстаўляць адну добрую справу да другой так, каб паміж імі не было прамежку—вось што я называю шчаслівым жыццём".

Васіль Мікалаевіч Мацюк ужо 28 год працуе на ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка" токарам. Мяне здзівіла тое, што чалавек, які адзін спраўляецца з пяццю станкамі, паспявае не толькі жартаваць са мною, але яшчэ і з вялікім захапленнем распавядаць пра сваё жыццё.



Асенні сезон палявання на дзікую птушку

Асенні сезон палявання на дзікую птушку адкрыўся у Беларусі 13 жніўня і прадоўжыцца да 11 снежня.

Сёлетні асенні паляўнічы сезон адкрываецца на тыдзень раней, гэта звязана з тым, што яшчэ шмат маладых птушак, якія як мае быць не навучыліся лятаць.

Паляванне дазволена на дзікую птушку: вадаплаўную (акрамя гусей), балотную, вальдшнэпа, шызага голуба, вехіра, перапёлак.



Да ўвагі юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў

У сувязі з неаднаразовымі зваротамі суб'ектаў гаспадарання ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па пытаннях атрымання дазволу на захоўванне адходау, узгаднення інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці і іншых дакументаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамляе, што па дадзеных пытаннях неабходна звяртацца па месцы рэгістрацыі ў тэрытарыяльны орган Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.



Тона-кіламетры Леаніда Хілімончыка

Многа болей прывычная для далоняў Леаніда Хілімончыка баранка руля, чым кветкі. 3 1988 года намотвае Леанід Іосіфавіч жніўныя кіламетры на колы грузавікоў. Кіламетры лічаць спідометры. А тоны адвезенага сёлета на збожжаток зерня палічыла бухгалтэрыя СВК "Дварэц-Агра" і налічыла іх на 10 жніўня 1299.

3 гэтай нагоды ў тэхпарку сельгаспрадпрыемства адбыўся канцэрт-віншаванне. Л. Хілімончыка павіншавалі з працоўным дасягненнем старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрама У. Казак, галоўны аграном гаспадаркі С. Юргілевіч, артысты Дварэцкага СДК.



Народныя песні і музыка ў жыцці сялян Дзятлаўшчыны

Спрадвеку народныя песні і музыка былі неад'емныя ад грамадскага і сямейнага быту сялян Дзятлаўшчыны. Песень існавала багата, былі яны розныя па зместу.

У народных песнях адлюстраваны ідэалы, працоўная дзейнасць, любоў да роднага краю, глыбокія пачуцці, мастацкія здольнасці беларускага народа. Нездарма кажуць: "песня - душа народа". I гэта сапраўды так.

На Дзятлаўшчыне адметнасцю вызначыліся абрадавыя песні: радзінныя (хрэсьбінныя), вясельныя, калядныя, велікодныя, купальскія, дажынкавыя. Бытавала раней у дзятлаўскіх мясцінах многа пазаабрадавых песень. Нашы продкі спявалі песні ў буднія і святочныя дні, у час вячорак, працы на ніве і сенакосе, па дарозе ў лес па грыбы і ягады, з любой нагоды і проста "для душы". Былі сярод гэтых песень жартоўныя, вясёлыя і сумныя, прыгожыя і мілагучныя, поўныя хараства і задору.