№64

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


С. ЛУНЯ: “СТВАРАЮЧЫ КАМФОРТ ДЛЯ СЯБЕ, ПАДУМАЙЦЕ ПРА ІНШЫХ”

Лета – гарачая пара для любой арганізацыі. Што тычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тут спакойных часоў увогуле не бывае. Пра надзённыя праблемы і шляхі іх вырашэння, змены ў жыллёвым заканадаўстве і “самавольшчыну” карэспандэнтка даведалася ў дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі С. Луні.

-- Сяргей Міхайлавіч, што паспелі зрабіць у жыллёва-камунальнай гаспадарцы сёлета і што яшчэ будзе зроблена да канца года?
-- Завершана добраўпарадкаванне вуліцы Кастрычніцкай у Дзятлаве, цяпер вядзём капітальны рамонт дома №20 па вуліцы Перамогі. У верасні будуць распачаты работы па бурэнні на нашым водазаборы свідравіны, якая вырашыць праблему водазабеспячэння. Калі ж і гэтага будзе недастаткова, на наступны год будзе прабурана яшчэ адна свідравіна. Нарэшце вырашана праблема якасці вады ў гарпасёлку Наваельня: усталявана і запушчана ў дзеянне станцыя абезжалезвання вады. Цяпер яна працуе ў тэставым рэжыме, і наваельнянцы адзначаюць, што эфект ад яе работы відавочны. Па вуліцах Кабяка, фогеля і Леніна ў Дзятлаве пакуль удалося ажыццявіць толькі ямачны рамонт, што звязана з недахопам фінансавання.



Міні-футбол

У першым летнім чэмпіянаце раёна па міні-футболе згуляны матчы 10 і 11 тураў:

10 тур
"Лёва" — Дзяржустановы — 0:3
"Спартак" — МЭБ — 3:3
"Ніва" - "Звязда" - 5:1
"Фарсаж" - "Ава" - 3:1

11 тур
"Ніва" - "Фарсаж" - 7:3
МЭБ — Казлоўшчына — 5:0
"Ава" — "Звязда" — 3:2
"Лёва" - "Спартак" - 5:3



Жыві, родны сэрцу куточак

У нашу вёску, Чырвоны Бор Парэцкага сельскага Савета, нядаўна завіталі работнікі Хвінявіцкага СДК. Самадзейныя артысты ладзілі для вяскоўцаў мерапрыемства пад назвай "Родны сэрцу куточак".

Першай гасцей свята павітала дырэктар СДК — Алена Сіўко. Сімвалічную песню "Деревенька моя" пад акампанемент Васіля Шпігановіча і Мікалая Палюшэвіча выканалі Галіна Ёдчык, Алена Сіўко, Валянціна Катрач, Вера Губко, Ірына Бакшук.



Культурнае жыццё


ТЭАТРАЛЬНАЕ ЖЫЦЦЁ

У верасні, кожную суботу і нядзелю з 12 да 13 гадзін, у Дзятлаўскім раённым доме культуры дзіцячая тэатральная студыя "Мелодыя душы" будзе праводзіць набор юных акцёраў.

А на пачатку верасня артысты студыі плануюць прэм'еру мюзікла "Прыгажуня і пачвара", музычнай казкі "Бураціна".



Камісія па правах жанчын пабыла на Дзятлаўшчыне

На Дзятлаўшчыну наведалася камісія па правах жанчын Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва". У актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна госці правялі семінар-трэнінг па тэме "Прадухіленне гвалту ў сямейна-бытавых адносінах".

На мерапрыемства былі запрошаны спецыялісты, якія працуюць з сацыяльна небяспечнымі сем'ямі і грамадзянамі, схільнымі да асацыяльных паводзінаў: прадстаўнікі дзятлаўскай міліцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, псіхолагі, педагогі, сацыяльныя педагогі раённых установаў адукацыі, спецыялісты Цэнтра.



Вёска адзначае сваё свята

Стала добрай традыцыяй у Вензавецкім сельскім Савеце праводзіць святы вёсак. Гэты год — не выключэнне. У жніўні работнікі Вензавецкага дома культуры праводзілі святы вёсак Лудзічы, Кашкалы, затым завіталі ў Юравічы.

Жыхары вёскі і самадзейныя артысты размясціліся на падворку Яўгена і Людмілы Мілейкаў пад высокімі цяністымі дубамі. Адкрыў свята старшыня Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта Алег Іванавіч Шымко.

Ён павіншаваў усіх са святам і пажадаў добрага настрою, здароўя і дабрабыту. На свяце ўшаноўвалі старажылаў, ветэранаў вайны і працы, паляводаў, жывёлаводаў, механізатараў, настаўнікаў і работнікаў іншых спецыяльнасцяў, якія працавалі некалі і працягваюць працаваць цяпер на карысць нашай Радзімы.



"Кампетэнтны і граматны кіраўнік"

Напярэдадні святкавання 22 жніўня 92-годдзя ўтварэння крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь адзначае свой 50-гадовы юбілей Валянцін Тумялевіч, чалавек, які стаў ключавой асобай у фарміраванні, станаўленні і развіцці самай спецыфічнай установы Дзятлаўскага раёна - папраўчай калоніі-пасялення № 26.

Гісторыя рэжымнай сістэмы на Дзятлаўшчыне, дзе не адзін год плённа працаваў Валянцін Альфрэдавіч, пачынаецца 2 красавіка 1995 года. Тады загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь № 48 была ўтворана папраўча-працоўная калонія № 26. Яна размясцілася на базе вайсковай часці 29489 каля мястэчка Гезгалы Дзятлаўскага раёна, якая канчаткова была расфарміравана да 1997 года. У жніўні 1997 года ў калонію прыбылі адбываць пакаранне першыя асуджаныя.



Праверка пажарнай бяспекі ў інтэрнатах

3 мэтай папярэджання пажараў, узнікнення надзвычайных сітуацый супрацоўнікамі інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага РАНС праведзены рэйд па інтэрнатах раёна, якія не абсталяваны аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй. Рэйд высветліў, як выконваюцца супрацьпажарныя мерапрыемствы рэжымнага характару, ці адпавядаюць будынкі і памяшканні патрабаванням пажарнай бяспекі.

Інспектары наведалі інтэрнат МПМК-147 на вуліцы 50 год ЛКСМБ, дом 2. На першым паверсе пры ўваходзе ў карыдор адразу ж заўважылі адчыненыя дзверы ў пакой нумар 3. Было бачна, што ў гэтым памяшканні ніхто пастаянна не жыве, але сляды сваёй прысутнасці пакідае. Паўсюль раскідана смецце, якое можа стаць "асновай" для пажару. У больш-менш чыстым кутку пакоя месцяцца самаробны столік і імправізаваны ложак з зялёнай фуфайкі — хтосьці саграецца тут халоднымі начамі. У час рэйду часовага гаспадара супрацоўнікі пажарнага нагляду не дачакаліся.



Запрашаем на кірмаш... у Зэльву

25 жніўня 2012 года ў г.п.Зэльва адбудзецца свята - Ганненскі кірмаш. Пачнецца ён у 11 гадзін на цэнтральнай плошчы гарадскрга пасёлка.

У праграме:
- Ушанаванне перадавікоў жніва 2012 года.
- Канцэртная праграма з удзелам зорак беларускай эстрады і сталічных калектываў казацкай песні "БатькАтаман", групы "Федерация", цыганскае шоу, "Прымакі" (Рэспубліка Польшча).
- Прэзентацыя аграсядзібаў і аб'ектаў малога і сярэдняга бізнэсу. Канферэнцыя, падрыхтаваная прадстаўнікамі гэтых структур.



У Хвінявічах - двайное свята

Свята "Дажынак" заўсёды было адным з самых любімых у вяскоўцаў. Любяць святкаваць заканчэнне жніва і ў Хвінявічах. А сёлета разам з "Дажынкамі" жыхары адзначалі і свята вёскі.

Любы чалавек, выпадкова трапіўшы ў Хвінявічы, адразу б здагадаўся аб тым, што ў нашай вёсцы свята. Аб гэтым нагадвала ўсё. Невялікая сцэна, упрыгожаная рознакаляровымі паветранымі шарамі і яркім, здалёк заўважным надпісам "Дажынкі-2012".

Побач са сцэнай каравай з зерня новага ўраджаю, які пазней уручаць старшыні СВК. Выстава народных умельцаў "Чудеса твоих дивных рук". Святочна апранутыя вяскоўцы, якія спяшаліся на свята. Смех і галасы дзяцей, якія сабраліся ля атракцыёнаў, што былі размешчаны ў нашай вёсцы ў час свята. Пах шашлыкоў. Музыка. Добрае надвор'е.