№64

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ШЛЯХ ДА ПРЫГАЖОСЦІ, ЗДАРОЎЯ І ДАЎГАЛЕЦЦЯ

19 жніўня – Дзень здаровага харчавання

Здаровае харчаванне – адзін з важнейшых кампанентаў прыгажосці і здароўя. Правільнае харчаванне дапаможа не толькі заставацца ў добрай форме, але і дазволіць адчуваць сябе больш энергічным, працаздольным.

Пачынайце пераходзіць да здаровага харчавання паступова. Ведаючы яго асноўныя правілы, кожны чалавек можа самастойна скласці збалансаваны рацыён, падабраць правільныя прадукты харчавання, распрацаваць здаровае меню для сваёй сям’і.

Вось некалькі асноўных правілаў здаровага харчавання:
* выкарыстоўвайце ў сваім рацыёне разнастайную ежу. Кожны дзень у меню павінны прысутнічаць прадукты з розных харчовых групаў (садавіна, агародніна, ягады, грыбы, зерневыя і бабовыя культуры, мяса, рыба, птушка, малочныя прадукты, яйкі, арэхі, тлушч, масла, зяленіва);
* есці неабходна рэгулярна, але невялікімі порцыямі, не радзей за 4 разы ў дзень;
* паспрабуйце прымаць ежу ў адзін і той жа час, гэта добра ўплывае на работу страўнікава-кішачнага тракту. А вось ад перакусаў паміж асноўнымі прыёмамі ежы лепш адмовіцца;



АСЦЯРОЖНА: ГАЗАПРАВОД ВЫСОКАГА ЦІСКУ!

Філіял “Слонімскае ўпраўленне магістральных газаправодаў” папярэджвае

Філіял “Слонімскае ўпраўленне магістральных газаправодаў” (УМГ) ААТ “Белтрансгаз” эксплуатуе магістральныя газаправоды і газаправоды-адводы, якія праходзяць па 13 раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, з рабочым ціскам 5,4 МПа і 8,3 МПа.

На мясцовасці траса магістральнага газаправода абазначана жоўтымі апазнавальнымі слупамі з інфармацыйнымі таблічкамі, вышыня якіх 1,5-2 метры ад паверхні зямлі. Апазнавальныя слупы ўстаноўлены на восі трубаправода ў межах бачнасці, на вуглах паваротаў газаправода, а таксама ў месцах перасячэння з аўтамабільнымі дарогамі і чыгункамі, з іншымі надземнымі і падземнымі камунікацыямі.

Матэрыялы, якія ўтрымліваюць даныя аб фактычным палажэнні газаправода і кабеляў тэхналагічнай сувязі (выканаўчая здымка), прывязка зонаў мінімальных адлегласцяў і ўваходзячых у іх склад камунікацый і аб’ектаў нанесены на раённыя карты землекарыстання. Філіял “Слонімскае УМГ” прадастаўляе звесткі аб месцазнаходжанні газаправодаў і кабеляў тэхналагічнай сувязі зацікаўленым прадпрыемствам, арганізацыям і ўстановам па іх просьбах.



АБ'ЯВЫ - 64

ПРАДАМ
шыфер, б/у. Тэл. 8-044-4880189 (Velcom).

ПРАДАМ
гараж у гаражным кааператыве па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве. Тэл. 8-029-3339286 (Velcom).

ПРАДАМ
двухпакаёвую кватэру ў цэнтры Казлоўшчыны. Нядорага. Тэл. 8-029-5838965.

ПРАДАМ
а/м "Опель-Астра", 1,7 ТД, 1996 г.в., у добрым стане. Нядорага. Тэл. 8-044-7550620 (Velcom).

КУПЛЮ



НА ЖНІВЕ ЗАГІНУЎ ЧАЛАВЕК

Нягледзячы на меры, якія прымаюцца па папярэджанні электратраўматызму, на жніве гінуць работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. 2 жніўня 2013 года адбыўся няшчасны выпадак са смяротным зыходам з камбайнерам 1988 года нараджэння ААТ “Скоўшын” у вёсцы Рог Салігорскага раёна Мінскай вобласці.

Па заданні кіраўніцтва гаспадаркі экіпаж камбайна КЗС-10К “Палессе” прыбыў на поле ўбіраць азімае жыта. Экіпаж складаўся з двух раўназначных камбайнераў, адзін з якіх займаўся адвозкай збожжа на машыне. Адзін член экіпажа застаўся на мехдвары здаваць пуцявыя лісты. Другі член экіпажа пры пераездзе з аднаго поля на другое, з’ехаўшы на камбайне з дарогі, спыніў яго пад паветранай лініяй 110 кВ “Даманавічы – Жыткавічы” проста пад правадамі і вырашыў патэлефанаваць свайму напарніку, які знаходзіўся на мехдвары, па мабільным тэлефоне. Сігнал быў слабы, і камбайнер падняўся па стацыянарнай лесвіцы на бункер камбайна, наблізіўся на недапушчальную адлегласць да проваду ПЛ-110 кВ і быў смяротна траўмаваны электрычным токам.



УВАГА: ПЛАНАВЫЯ РАМОНТНЫЯ РАБОТЫ

Дзятлаўскі раён электрычных сетак інфармуе жыхароў раёна, што ў сувязі з выкананнем планавых рамонтных работ у жніўні 2013 года будуць праводзіцца адключэнні электраэнергіі ў наступных населеных пунктах раёна: у горадзе Дзятлаве – вуліцы Кастрычніцкая і Першамайская, у гарпасёлку Казлоўшчына – вуліца 40 гадоў Кастрычніка; вёскі Вензавец, Сачыўляны, Явар, Буйкі, Мельнікі, Белякі, Гярбелевічы, Літаварцы, Пецюкі, Алёхнавічы, Уланаўшчына, Ятвезь, Івязь, Апаліна-Басіна, Міроўшчына, Дубароўшчына, Крамяніца, Вялікая Воля, Парэчча, Дзям’янавічы, Рэпішча, Нямковічы, Таркачы, Падвялікае, Колкі, Трахімавічы, Юравічы, Сцяткоўшчына, Чырвоны Бор, Яблынька, Скіпоравічы, Хрольчыцы, Ахонава, Раклевічы, Норцавічы, Вішнароўшчына, Погіры, Жукоўшчына, Яхноўчына, Данілавічы, Івязянка.



ЗАПРАШАЕ “СВІСЛАЦКІ КІРМАШ”!

Паважаныя сябры і госці нашага горада!

24 жніўня 2013 года ў 12 гадзін на гарадской плошчы адбудзецца “Свіслацкі кірмаш” – рэгіянальнае свята ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Літвой і Беларуссю.

Кірмашы ў нашым мястэчку маюць даўнюю гісторыю і славутыя традыцыі. Упершыню кірмаш адбыўся ў 1792 годзе, дзякуючы тагачаснаму ўладальніку Свіслачы – графу Вінцэнту Тышкевічу, пры якім горад дасягнуў свайго росквіту.



МІМА КАСЫ

Інфармацыя з Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці па выніках праверкі дзяржаўнай установы “Гродзенская абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін”

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці праверыў, як выконваецца дзеючае заканадаўства пры ажыццяўленні фітасанітарнага кантролю (нагляду), афармленне падкаранціннай прадукцыі ў пунктах пропуску пры праходжанні падкаранціннай прадукцыі транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, аплату паслугаў інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.

У снежні мінулага года было выяўлена, што толькі за лістапад 2011 года па адным пункце пропуску “Каменны Лог” не паступілі ў даход бюджэту сродкі за афармленне 1190 адзінак транспартных сродкаў на суму больш за 371 мільён рублёў, за красавік 2012 года па гэтым пункце пропуску не паступілі ў даход бюджэту сродкі за афармленне 1295 адзінак транспартных сродкаў на суму больш за 436 мільёнаў рублёў.



РАБОТА ПА РЭКАНСТРУКЦЫІ МАЛОЧНАТАВАРНЫХ ФЕРМАЎ ПРЫЗНАНА НЕДАСТАТКОВАЮ

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці разгледжаны вынікі маніторынгу выканання ў Гродзенскай вобласці даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб завяршэнні рэканструкцыі малочнатаварных фермаў.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці запланавана рэканструяваць і мадэрнізаваць, тэхнічна пераабсталяваць і капітальна адрамантаваць 108 малочнатаварных фермаў. У тым ліку ў Ваўкавыскім раёне – 8, у Воранаўскім – 11, у Гродзенскім – 6, уДзятлаўскім – 7, у Зэльвенскім – 8, у Іўеўскім – 5, у Карэліцкім – 9, у Лідскім – 6, у Мастоўскім – 4, у Навагрудскім – 9, у Астравецкім – 6, у Ашмянскім – 6, у Свіслацкім – 3, у Слонімскім – 7, у Смаргонскім – 7, у Шчучынскім – 6 фермаў.



ШТО НЕАБХОДНА ВЕДАЦЬ ПРА НАЛІЧЭННЕ ПЕНСІЙ

Выхад на пенсію -- гэта доўгачаканы і адказны перыяд у жыцці чалавека, а паколькі ён здараецца толькі раз, то і пытанняў у "пачынаючых" пенсіянераў да органаў сацыяльнай абароны насельніцтва вельмі шмат. Адказы на самыя актуальныя з іх падрыхтавала Алена Міхайлаўна Навічэнкава, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Пытанне: якія вылічэнні могуць адлічвацца з пенсіі? Колькі ўсяго працэнтаў можа быць вылічана?
Адказ: згодна з артыкулам 94 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні", вылічэнні з пенсіі могуць адлічвацца на падставе судовых рашэнняў, азначэнняў, пастановаў і прысудаў (у прыватнасці, маёмасных спагнанняў), выканаўчых надпісаў натарыяльных кантораў і іншых рашэнняў і пастановаў, выкананне якіх, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, вядзецца ў парадку, вызначаным для выканання судовых рашэнняў. Вылічэнні таксама могуць адлічвацца на падставе рашэнняў камісіі па назначэнні пенсій для спагнання сумаў пенсій, залішне выплачаных пенсіянеру з-за злоўжыванняў з яго боку.



ПРАЗ ГАДЫ І ВЫПРАБАВАННІ

Нядаўна свой 80-гадовы юбілей адсвяткавала былая настаўніца матэматыкі Дзятлаўскай школы-інтэрната Тамара Іосіфаўна Карэнка, цікавая, таленавітая жанчына, лёс якой цесна звязаны з дзятлаўскай зямлёй. Па меркаванні юбіляркі, яна пражыла "самае звычайнае жыццё", але, здаецца, гэта не зусім так...
Нарадзілася Тамара Карэнка ў вёсцы Малая Воля, у небагатай сям'і. Лёс склаўся так, што яе бацьку выхоўвала мачаха. Пасля вяселля маладой сям'і "не хапіла" месца ў хаце. Жылі маладажоны ў лазні, дзе ў іх нарадзіліся і падрасталі трое дзяцей. Каб палепшыць бытавыя ўмовы сям'і, дзед (па маці) набыў лес на новы дом. Праўда, вазіць бярвенні даводзілася здалёк, і гэта заняло шмат часу, але хату "згаравалі". Здаецца, жыві і радуйся. У 1940 годзе Тамара скончыла першы клас, а ў 1941-ым -- пачалася Вялікая Айчынная вайна.