№64

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Цёплыя фарбы добрасуседства: Жыхары Вензаўца выратавалі бусляня

Наўрад ці знойдзецца яшчэ адна птушка, пільная ўвага і клопат аб якой выклікаюць столькі станоўчых эмоцый у людзей, як сімвалы зямлі славянскай - белыя буслы. Бусел - самы жаданы сусед вяскоўцаў, які прыносіць шчасце тым хатам, побач з якімі селіцца. 3 году ў год ранняй вясной вяртаюцца буслы на радзіму.



Нам гады не бяда і прыгоды у радасць: Маленькае падарожжа клуба "Нам гады не бяда" у Навагрудскі раён

Лета - добрая пара для новых адкрыццяў, уражанняў і цікавых прыгодаў. Так лічаць не толькі дзеці, у якіх канікулы, але і дарослыя, якія ўжо на заслужаным адпачынку. Прыклад гэтаму - клуб "Нам гады не бяда" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.



Усё, што дзеткам трэба для школы: Падарункі ад гасцей з Люксембурга атрымалі у сацыяльна-педагагічным цэнтры у Дзятлаве

Нядаўна мы расказвалі пра гуманітарную дапамогу Цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ад сямейнай пары з Люксембурга.



Свята яблыкаў у Жукоўшчыне

У рамках праекта "Дбайных людзей славім - весела час бавім" прайшло Свята яблыкаў, якое штогод ладзіцца ў аграгарадку Жукоўшчына - лідара па вырошчванні і рэалізацыі сартавых яблыкаў.



У цэнтры ўвагі - жывёлагадоўля: На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны семінар па жывёлагадоўлі

17 жніўня на базе сельгасарганізацый Дзятлаўскага раёна прайшоў абласны семінар-нарада на тэму: "Вынікі работы ў жывёлагадоўлі за сем месяцаў 2018 года, нарыхтоўка кармоў і навядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб'ектах".



Дарагія мае землякі

Сонечным жнівеньскім днём на адной з вуліц вёскі Колкі было шматлюдна і гаманліва. У гэты дзень, 5 жніўня, сабраліся людзі, якія калісьці вучыліся ў Колкаўскай пачатковай школе.

Мы рыхтаваліся да гэтай сустрэчы загадзя. 3 дапамогай інтэрнэту і мабільнай сувязі звязаліся са многімі, хто цяпер жыве за межамі Дзятлаўскага раёна і Гродзенскай вобласці. Наш зямляк і былы вучань Колкаўскай школы Аляксандр Бараноўскі разам з кіраўніком Казлоўшчынскага сельскага Савета Аляксандрам Бяляткам дапамаглі нам падрыхтаіаць вуліцу і месца, дзе ладзілася свята.



ДЗЯТЛАЎСКІЯ АЗЕЛЯНЯЛЬНІКІ - САМЫЯ АРЫГІНАЛЬНЫЯ

Як распавядаюць арганізатары праекта, а гэта Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў і кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама, конкурс "Кветкавыя фарбы" ўжо стаў традыцыйным: штогод ён крочыць па ўсіх раённых цэнтрах, якія рыхтуюцца прымаць абласныя "Дажынкі". У гэтым годзе — гэта пасёлак Воранава. Менавіта сюды на адзін дзень з'ехаліся лепшыя прафесіяналы з Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Навагрудка, Смаргоні, Шчучына, Дзятлава, Зэльвы, Карэлічаў, Астраўца, Ашмянаў, Свіслачы, Мастоў.

Перад азеляняльнікамі стаяла няпростая задача — ператварыць пасёлак у вялікі кветнік. Клумбы разбілі ўсюды: на ўездзе, уздоўж галоўных вуліц, каля службовых будынкаў і нават у дварах жылых дамоў. У выніку атрымалася 15 жывых пано і тэматычных кампазіцый з кветак.



НАВУКОВАЕ ТАВАРЫСТВА "ВЕСТА"

У Наваельнянскай сярэдняй школе з 2011 года паспяхова працуе навуковае таварыства "Веста".
Павышэнню якасці педагагічнага майстэрства настаўнікаў ва ўстанове надаецца вялікая ўвага. Настаўнікі-прадметнікі ствараюць сваю творчую лабараторыю, якая ўключае асабісты партфоліа, дадатковыя матэрыялы па прадмеце, матэрыялы для вядзення выхаваўчага працэсу, дыягностыку выкананай работы.

У вучэбным плане школы прадугледжаны гадзіны на вядзенне навукова-даследчай работы. Падрыхтоўкай прэзентацый навуковых работ займаецца група педагогаў, у склад якой уваходзяць філолагі, члены адміністрацыі, настаўнік інфарматыкі. Сярод дасягненняў школьнікаў і педагогаў — удзел і перамогі ў абласной навукова-практычнай канферэнцыі "Крыштальная Альфа". Тэмы работ: "Вывучаючы прозвішчы, вывучаем гісторыю" (I. Грыцэвіч, кіраўнік Г. А. Савасцюк); "Гісторыя Дзятлаўшчыны ў назвах рэк" (М. Самахвал, кіраўнік А. А. Самахвал). "Таямніцы тапанімікі Дзятлаўскага раёна" (С. Гранкоўскі, кіраўнік А. I. Варанец); "Влияние адаптогена элеутерококка на астенический синдром у учащихся" (Г. Бахар, кіраўнік А. В.Баковіч), "Штучнае развядзенне карася серабрыстага" (Я. Сокал, кіраўнік А. В. Баковіч); "Прынцыпы намінацыі гідронімаў на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна" (М. Іваноў, кіраўнік А. I. Варанец).



"УЛАДАР СЯЛА-2016"

12 жніўня 17 маладых сем'яў з розных рэгіёнаў Гродзеншчыны прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага моладзевага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2016".

Мерапрыемства ладзілася ў агратурыстычным комплексе "Гарадзенскі маёнтак "Каробчыцы".

Маладыя сем'і спаборнічалі ў творчых і сельскагасладарчых конкурсах і эстафетах. Дзятлаўшчынў на абласным этапе прадстаўляла сям'я Альшэўскіх з вёскі Скіпоравічы.



Калі гучаць гітарныя акорды

Уладзіслаў Ракуць — малады спявак, які нядаўна з'явіўся на раённай сцэне Дзятлаўшчыны. У наш край ён прыехаў з суседняга Слонімскага раёна. Як тлумачыць сам Уладзіслаў, такім чынам пасля армейскай службы вырашыў пачаць новы этап свайго самастойнага жыцця.

Уладзіслаў нарадзіўся ў творчай сям'і, члены якой з песняй на "ты". Дзядзька Уладзіслава — Пётр Ракуць — з'яўляецца салістам Гродзенскай абласной філармоніі. Спяваць так, як дзядзька, з'яўляецца марай Уладзіслава. Яго тата — таксама творчы чалавек. У сем гадоў ён самастойна асвоіў гітару, неаднаразова выступаў на розных святах.