№62

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


1000 тон Арцёма Бандарэнкі

Уборачная кампанія ў раёне выйшла на фінішную прамую. Хуткімі тэмпамі растуць намалоты, а разам з імі - уласныя дасягненні камбайнераў, якія шчыруюць на залатых хлебных нівах, і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа.



Людміла Юрава - майстрыха і цікавы чалавек

Пра Людмілу Юраву нам расказала жыхарка аграгарадка Гезгалы Вера Хрышчановіч. Маўляў, ужо некалькі гадоў жыве на гезгалаўскай зямлі працавіты чалавек з залатымі рукамі, што жанчына гэта не мясцовая, а значыць, можа шмат цікавага расказачь пра свой лёс і захапленні.

3 балкона ці з вітальні?



Сорак сезонаў хлебароба

Сёлета механізатар КСУП "Хвінявічы" Анатоль Лаўнік адзначае свой 60-гадовы 40 гадоў ён аддаў хлебаробнай справе.



Жанчына - праваднік у свет

У Дзятлаўскім раёне адбылося выязное пасяджэнне Праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі ГА "Беларуси саюз жанчын".



Любімая праца на ўсё жыццё

Адзін мудрэц сказаў: "Настаўнік — гэта ахвярная прафесія". Сапраўды, не кожнаму чалавеку, які мае дыплом педагога, пад сілу гэта праца. Некаторыя, не вытрымаўшы яе складанасцяў, ідуць у іншую прафесію. Але большасць, наадварот, не можа расстацца са школай, не ўяўляе сябе без школьнага гоману, цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія дораць педагогу сапраўдны стымул да творчасці і самаразвіцця.

Цёплыя словы варта сказаць пра былую настаўніцу і сацыяльнага педагога сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якая сорак гадоў жыцця прысвяціла любімай справе і сёння лічыць сябе шчаслівай, бо рэалізавалася ў прафесіі. Гэта — Яўгенія Яўгенаўна Конюх.



ТУРЫСЦКІ ЗЛЁТ ДАРОЖНІКАЎ

На Дзятлаўшчыне прайшоў турысцкі злёт работнікаў дарожнай галіны вобласці. Месцам правядзення мерапрыемства стала ўжо аблюбаванае дзятлаўчанамі і гасцямі раёна ўрочышча Рыбакі на беразе ракі Моўчадзь. Удзел у турзлёце ўзялі 18 камандаў падраздзяленняў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Гроднааблдарбуд". Дзятлаўскі і Слонімскі раёны прадставіла Дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №119 на чале з дырэктарам Дзмітрыем Мазалём.

У насычанай праграме спаборніцтваў — турысцкая паласа перашкодаў, валейбол, дартс, перацягванне каната, падыманне гіры, а таксама конкурс быту і творчая візітка. Не абышлося і без традыцыйнага для дарожнікаў спаборніцтва па рыбнай лоўлі.



Маладое пакаленне, якое захоўвае мінулае

Нядаўна Дзятлаўшчыну наведалі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Яўрэйскі студэнцкі культурны цэнтр "Плель", удзельнікі праекта "Мега", мэта якога — каталагізацыя яўрэйскіх могілак, азнаямленне з яўрэйскай культурай розных краін. Кіраўніком праекта, які дзейнічае на працягу двух гадоў, з'яўляецца Уладзімір Глазаў.

Назву праекта ўтвараюць пачатковыя літары англійскіх словаў: memory, edukation, generation, aktion — памяць, адукацыя, пакаленне, дзеянне. 3 улікам гэтага сэнсу і нарадзіўся своеасаблівы дэвіз удзельнікаў праекта "Мега" — "Пакаленне, якое захоўвае памяць". Прадстаўнікамі дадзенага пакалення з'яўляюцца людзі з розных краінаў свету.



У Наваельні спяваў Саша Нэма

Адбылося свята пасёлка Наваельня. Месцам правядзення мерапрыемства стаў мясцовы стадыён. Тут працавалі гандлёвыя кропкі, атракцыёны для дзяцей. Наведвальнікі свята таксама пазнаёміліся з выставай народнай творчасці — работамі Святланы Кот, Таццяны Круглік, Сняжаны Піцур, Галіны Нямкевіч, Аксаны Сцякольнікавай.

Першыці жыхароў пасёлка са святам павіншавалі вядучыя мерапрыемства — Наталля Нагорная і Алёна Майсюк. Да іх пажаданняў далучылася старшыня Наваельнянскага сельскага савета Ірына Кунахавец. Яна назвала лепшых работнікаў установаў і арганізацый, імёны якіх заносяцца на Дошку гонару Наваельнянскага сельскага савета.



Свята мёду ў Раклевічах

У cуботу, 13 жніўня, напярэдадні Мядовага спаса, калі ў храмах асвячаецца мёд новага збору, у аграгарадку Раклевічы адбылося Свята мёду.
Мядовае свята было дарэчы: кожны, хто хацеў, мог набыць духмяны тавар, які прапанавалі гаспадары свята СВК "Русь-Агра".

Традыцыйна адкрыццё свята адбылося ў выглядзе тэатралізаванай дзеі, галоўным персанажам якой стала працалюбівая пчолка. У меданосных пчолак давялося пераўвасобіцца і ўдзельнікам вясёлай мядовай эстафеты. Зазвычай удзел у ей прымала моладзь з сельгаскааператываў раёна. На мядовую эстафету прыехалі сем каманд: СВК "Русь-Агра", "Войневічы", "Жукоўшчына", "Белагурна", "Граніт-Агра", "Слава працы", "Дварэц-Агра".

Кожная з іх мела рэальны шанц на перамогу і імкнулася да яе. Але удача спадарожнічала ў Раклевічах суседзям — СВК "Жукоўшчына". За гэту каманду выступалі Яўген Кійко (капітан), Юлія Памбухчан, Яўген Паўлоўскі, Аляксей Вайтушка, Вольга Кашко. Іх упартасць, спрыт, уменне ў патрэбны час аб'яднацца дзеля дасягнення мэты журы ацаніла і адзначыла дыпломам і грашовай прэміяй ад галоўнага спонсара свята - райкама прафсаюза работнікаў АПК. Прызёрамі вясёлай мядовай эстафеты сталі каманды СВК "Войневічы" і "Слава працы". Кожная каманда-ўдзельніца атрымала салодкі прыз ад гаспадароў свята СВК "Русь-Агра".



ВЫХАВАННЕ -- ЗАСВАЕННЕ ДОБРЫХ ЗВЫЧАК

За “вялікім чалавекам” абавязкова стаіць добрае выхаванне. Аднак выхавальнік, педагог павінен сам перш за ўсё быць выхаваным, адукаваным. А сам сакрэт выхавання – гэта павага да асобы вучня.

Нам усім разам трэба вучыцца ўсведамляць, што чалавек – гэта індывідуальнасць, што маленькі грамадзянін – гэта таксама чалавек з вялікай літары, якога ніхто не мае права абражаць, прыгнечваць… Якаснае выхаванне – гэта і пытанне культуры, узровень якой складаецца з таго, што ты бачыш, ведаеш, чуеш.

Стаўленне да свету мяняецца з асабістым вопытам, з ведамі, якія ты атрымліваеш ад папярэдняга пакалення, ад іншых людзей. Нявыхаваныя падлеткі могуць нагаварыць даросламу шмат непрыемнага — цяжка стрымацца і не адказваць ім тым жа самым хамствам. Але ж ты – дарослы, і павінен ужо паводзіць сябе па-даросламу.