№61

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Шоўдаўн - тэніс для невідушчых

Адкрыты абласны турнір

Наш зямляк, удзельнік раённай арганізацыі. ГА "БелТІЗ" Віталь Крэйдзіч, пабыў на адкрытым абласным турніры "Гродна-Прэміум" па тэнісе для невідушчых са статусам міжнароднага, які праходзіў у абласным цэнтры.



Гаспадар у вёсцы і першы энтузіяст

Стараста вёскі Данілавічы Аляксандр Турчэнік



Будаўнічыя метамарфозы ў Казлоўшчыне

У перыяд летніх канікулаў установы адукацыі Дзятлаўскага раёна актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года.



Дружная кагорта хлебаробаў

Віншавалі перадавікоў КСУП "Дварэц-Агра"



Вясковы сход у Міроўшчыне: цікава і павучальна

21 ліпеня ў вёсцы Міроўшчына на пляцоўцы каля мясцовага дзіцячага сада прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў
суб'ектаў прафілактыкі раёна.



ДАПАМОГА АД "СЯБРОЎ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ"

Арганізацыя "Сябры Дзятлаўшчыны" з Люксембургу якую складанщь 14 чалавек і якой кіруе Альфрэд Гіём, ужо на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з нашым рэгіёнам. Сёлета яны таксама наведали раён з дабрачыннымі мэтамі. Галоўная з іх — гэта дапамога адзінокім пажылым людзям, шматдзетным сем'ям.

У рамках сёлетняга візіту "Сябры Дзятлаўшчыны" набылі памперсы для бальніцы сястрынскага догляду ў Гезгалах, 7 камп'ютараў для раённай бальніцы.



ІНТЭРВ'Ю 3 ПЕРАМОЖЦАМІ

Ці складана быць юным ратаўніком-пажарным, якія ўражанні пакінуў палявы злёт "Ратаўнік-2016", карэспандэнтка запыталася ва ўдзельнікаў каманды-пераможцы.

КАЦЯРЫНА ГУБКО:
— "Ратаўнік-2016" — каманднае спаборніцтва, таму амаль ва ўсіх этапах мы ўдзельнічалі ўсе разам. У конкурсе па медыцынскай падрыхтоўцы я адна прадстаўляла сваю каманду, выцягнула пытанні па дапамозе пры розных відах крывацёкаў. У выніку заняла трэцяе месца. Уся наша каманда старанна рыхтавалася да злёту дома, у Дзятлаве. Пастараліся на практыцы падрабязна адпрацаваць кожны яго этап. Не ўсе атрымалася ідэальна, але гэта, найхутчэй, проста ад хвалявання. Самай удалай, на маю думку, атрымалася наша агітбрыгада — гледачам спадабалася, а гэта — галоўнае.



ЮНЫЯ РАТАЎНІКІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ - ЛЕПШЫЯ Ў ВОБЛАСЦІ

Ля Гродна прайшоў абласны палявы злёт "Ратаўнік-2016", дзе на працягу трох дзён 19 дружын з ўсіх раёнаў вобласці і абласнога цэнтра змагаліся
за званне лепшых. Кубак пераможцаў прывезлі на Дзятлаўшчыну нашы юныя ратаўнікі-пажарныя.

Каманду Дзятлаўскага раёна ўпершыню прадстаўлялі вучні некалькіх дзятлаўскіх школаў: адны канкурсанты ўжо не першы раз удзельнічалі ў злёце, для іншых гэта быў дэбют. Цікавы той факт, што зборная атрымалася камбінаванай — у яе ўвайшлі вучаніцы школы №1 і вучні школы №3 горада Дзятлава.



ПРЫГАЖОСЦЬ АД "СЛАВЯНКІ"

Адным з сёлетніх пераможцаў раённага конкурсу эстраднай творчасці "Песенны вернісаж" стала Алёна Гузавец — уладальніца цырульні "Славянка". Сустрэўшыся з ёю, карэспандэнтка газеты пагутарыла аб ролі творчасці ў яе жыцці, поглядах на жыццё і тарах.

Алёна, што падштурхнула вас паўдзельнічаць у конкурсе "Песенны вернісаж"? Да гэтага вы не выступалі на раённай сцэне.
— Я спяваю з самага дзяцінства. Талент атрымала ў спадчыну ад бабулі па мамінай лініі. У гады маладосці яна спявала на вясковых вяселлях. Іграла бабуля і на скрыпцы, якую асвоіла самастойна. Акрамя бабулі, у нашай сям'і спявае мама, мой брат Вадзім, а цяпёр ужо і мой сын Рома.
Да "Песеннага вернісажу" я неаднаразова выступала на сцэне санаторыя "Радон". А паўдзельнічаць у "Песенным вернісажы" мяне падштурхнуў, напэўна, той стан душы, які патрабуе свайго выражэння менавіта праз песню.



В. БУРЭЦ: "ГАЛОЎНАЕ ПАЖАДАННЕ, КАБ ХАПАЛА РАБОТЫ"

Да свята будаўнікоў работнікі Дзятлаўскага ўпраўлення спецыяльных работ адкрытага акцыянернага таварыства "Будкомплекс" падыходзяць з новым стартам. Нядаўна па вуліцы Камсамольскай у Дзятлаве пачалася рэканструкцыя шматпавярховага дома, на якой працуе брыгада Вячаслава Бурца, вопытнага, дасведчанага будаўніка. Каб пагутарыць з Вячаславам Васільевічам, давялося наведаць будаўнічы аб'ект.

— Акурат цяпер рыхтуем будаўнічую пляцоўку, пасля допуску якой пачнём рамонтныя работы, - знаеміць мяне з буднямі дзятлаўскіх будаўнікоў суразмоўца. — Будзем рамантаваць фасад, дах дома, ганкі, разам з камунальнікамі заменім сістэму каналізацыі і водаправода.