№6

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Адрас весялосці: "Святкі.by"

На Дзятлаўшчыне прайшла традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў горада і раёна "Святкі.by-2019".



У Дзятлаве дзяжурыла рэйдавая група

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзейнічае 13 добраахвотных дружын, тры з якіх - у горадзе Дзятлаве. Гэта прадстаўнікі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод", Дзятлаўскага РУП ЖКГ і ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас". У 2018 годзе склад добраахвотных дружын перагледжаны і аптымізаваны, выдадзены пасведчанні адзінага ўзору.



Турнір па валейболе на кубак Навагрудскай епархіі - 2019

На базе гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў на кубак Навагрудскай епархіі. Турнір быў арганізаваны ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.



Папярэджанні і іск у суд

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны тры пытанні аб магчымасці вяртання бацькам дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і два хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў
непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі.

Вяртаць нельга



Турнір па волейболе на кубак Навагрудскай епархіі

На базе гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў турнір па валейболе сярод дзяўчынак на кубак Навагрудскай епархіі.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі ўдзел 8 каманд. Яны былі падзелены на дзве трупы (гулялі па Алімпійскай сістэме).



КАРАТЭ КІАКУШЫНКАЙ

Арцём Урбановіч, Анселм Асіпук, Ягор Лазута - прызёры рэспубліканскага турніру.

У Мінску адбыўся Калядны дабрачынны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах. Удзельнічалі ў ім больш за 700 прадстаўнікоў розных відаў спартыўна-баявых адзінаборстваў, у тым ліку каратэ, таэквандо, рукапашнага бою, барацьбы. Абласны спартыўны клуб кіакушынкай каратэ "Барс" прадстаўлялі і трое дзятлаўчан — Ягор Лазута, Анселм Асіпук, Арцём Урбановіч. Усе трое выступілі паспяхова. Арцём Урбановіч стаў пераможцам турніру, Анселм Асіпук і Ягор Лазута — бронзавыя прызёры.



К.Дуброўская: "Працаваць было цікава"

Удзельнікі гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава любяць сустракацца з цікавымі людзьмі. Нядаўна вырашылі сустрэцца з былой настаўніцай матэматыкі нашай школы Кацярынай Адамаўнай Дуброўскай, якая сёлета адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. Кацярына Адамаўна пражыла цікавае жыццё і згадзілася расказаць юным журналістам пра асноўныя яго моманты.

— Нарадзілася я на Віцебшчыне, у вёсцы Кобызева, якая знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Оршы. Гзта вельмі прыгожыя мясціны: рака, сенажаць, зусім побач — лес. Бацькі працавалі ў калгасе: бацька — кавалём, маці — паляводам. Да бацькі часта звярталіся па дапамогу аднавяскоўцы: то плуг паправіць, то граблі, то сякач зрабіць. Ён ніколі не адмаўляў і грошай за работу не браў. У вёсцы ўсе дапамагалі адзін аднаму. Мяне і маіх сясцёр (іх у мяне было тры) з дзяцінства прывучалі да працы. Бацькі вярталіся з работы позна, таму хатнія абавязкі мы дзялілі на чатырох, згодна з узростам кожнай. Зарплата калгаснікаў на той час была нязначнай, таму і дзеці старался дапамагаць дарослым, чым маглі. Мы з сёстрамі ўлеткў збіралі ягады і грыбы, вазілі іх у Оршў на базар. На заробленыя грошы набывалі сабе падручнікі да новага навучальнага года і школьную форму. Працаваць было цікава. Я і цяпер вельмі люблю хадзіць па грыбы і ягады, добра арыентуюся нават у незнаемым лесе.



"Наш жывёлавод"

Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, гаворыцца ў звароце, асаблівая ўвага нададзена развіццю жывёлагадоўлі і яе мяса-малочнага комплексу. Жывёлагадоўчая галіна дае асноўную частку таварнай прадукцыі ў сельскай гаспадарцы. 3 улікам добрага запасу кармоў цяпер стаіць задача эфектыўна выкарыстаць іх для вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, мацуючы праз гэта эканоміку сельскагаспадарчых арганізацый і ўзровень фінансавага дабрабыту работнікаў.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сумесна з рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу распрацавалі і накіравалі ў сельскагаспадарчыя арганізацыі рэкамендацыі па матэрыяльным стымуляванні жывёлаводаў, якія пастаянна працуюць над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню і сумленна выконваюць свае функцыянальныя абавязкі.



ЗАВЯРШЫЎСЯ ГОД КУЛЬТУРЫ

Вялікім канцэртам у раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці завяршыўся Год культуры-2016.



АБМЕРКАВАЛІ РАБОТУ МІЛІЦЫІ

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама падвялі выкікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2015 год, акрэслілі задачы на 2016-ы.

У аператыўна-службовай нарадзе асабістага саставу прынялі ўдзел намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама, начальнік упраўлення фінансаў і тылу К. Пянткоўскі, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. Мацюкевіч, пракурор Дзятлаўскага раёна В. Заяц, старшыня суда Дзятлаўскага раёна С. Сёмуха, выконваючая абавязкі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Т. Пратаковіч, начальнік Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Д. Харошка, начальнік ВКП №26 I. Баклажэц, старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Ламака.