№59

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


1000 тон экіпажа Уладзіміра і Івана Чарняўскіх

Кожны з тых, хто на працягу апошніх тыдняў з ранку да вечара шчыраваў у полі, каб хутчэй і без стратаў сабраць ураджай, дастойны самых цёплых
і самых удзячных слоў. Рэхам напружаных дзён жніва з'яўляецца заслужанае ўшанаванне працавітых людзей.



Тысячы перавезеных тон

"Ніхто, акрамя нас" - з такім дэвізам працуе на палетках КСУП "Жукоўшчына" вадзіцель аўтамабіля МАЗ-551605 Аляксандр Пышко.



Дварэцкі дом культуры прапаноўвае падарожжа ў мінулае

У аграгарадку адкрылася этнаграфічная экспазіцыя



"Салодкія гектары" студатрадаўцаў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца працоўнае лета моладзі. 23 ліпеня ў ААТ "Граніт-Агра" пачаў сваю работу студэнцкі атрад, у склад якога ўвайшлі 9 маладых работнікаў. Яны дапамагаюць гаспадарцы на праполцы цукровых буракоў.



Спяваў бард Зміцер Бартосік

Каб ведаць беларускую кнігу, трэба ведаць не толькі родную мову, але і аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры. Гэтаму спрыяюць сустрэчы з пісьменнікамі, якія адбываюцца ў бібліятэках.

3 ініцыятывы былога настаўніка Валерыя Міхайлавіча Петрыкевіча, 26 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла цікавая сустрэча чытачоў з пісьменнікамі. На яе былі запрошаны бард, журналіст і пісьменнік Зміцер Бартосік, а таксама беларускі паэт, літаратуразнаўца, гісторык, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Мерапрыемства было прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.



СЯМ'Я - КРЫНІЦА ЖЫЦЦЯ

Чарговае пасяджэнне савета Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб яднання "Беларускі саюз жанчын" адбылося на базе пярвічнай жаночай арганізацыі Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Тэмай пасяджэння стала сям'я, выхаванне сямейных каштоўнасцяў.

Якую работу ў гэтым накірунку вядзе пярвічная жаночая арганізацыя Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы расказала яе старшыня Наталля Тамашова. Яна засяродзіла ўвагу на школьным інавацыйным праекце "Укараненне мадэлі фарміравання дэмаграфічных паводзін навучэнцаў", якое накіравана на ўмаца-ванне інстытута сям'і, дзейнасці бацькоўска-настаўніцкай арганізацыі "Супрацоўніцтва плюс". Мэтай яе дзейнасці з'яўляецца аказанне кансультацыйнай і сацыяльнай падтрымкі сем'ям.



БРЫЛЬЯНТАВЫ ЮБІЛЕЙ СЯМЕЙНАГА ШЧАСЦЯ

У вёсцы Ведравічы Данілавіцкага сельскага Савета ўжо не адно дзесяцігоддзе жыве сям'я Сямёна Іванавіча і Ванды Антонаўны Бакей. Жывуць яны ва ўтульным драўляным доме, спраўна вядуць хатнюю гаспадарку. Жывуць — не сумуюць, бо вельмі часта іх хата напаўняецца дзіцячымі галасамі.

Сямён Іванавіч і Ванда Антонаўна выгадавалі чацвёра дзяцей, дачакаліся сем унукаў, дванаццаць праўнукаў і дваіх прапраўнукаў. Яны — мудрыя бацькі, пяшчотныя і клапатлівыя бабуля і дзядуля.

Усё сваё жыццё сямейная пара шмат працавала. Ванда Антонаўна была ў мясцовым калгасе паляводам. Сямён Івнавіч працаваў у Наваельнянскай сельгасхіміі, а ў сезон вясновых работ таксама дапамагаў гаспадарцы, працуючы на сеялцы. I дзеці бралі прыклад з бацькоў, таму выраслі годнымі людзьмі. Яны даўно пакінулі бацькоўскую хату, раз'ехаліся па розных гарадах. Дачка Людміла жыве ў пасёлку Мікашэвічы Брэстскай вобласці, Галіна — у Карэліцкім раёне, сын Анатоль — у Наваельні, Антон — у Мінску. Нягледзячы на адлегласці, якія раздзяляюць родных людзей, яны не губляюць пачуцця адзінства, і вельмі рады, калі атрымліваецца сабрацца разам за вялікім святочным сталом.



БІБЛІЯТЭКАР І ШМАТДЗЕТНАЯ МАМА

У дзяцінстве яна наведвала бібліятэчны гурток, якім кіравала Таіса Андрэеўна Чарнецкая. Удзельнікі гуртка клеілі кнігі, запаўняіі фармуляры. A на дзень нараджэння кожнага з дзяцей арганізоўваўся салодкі стол, лраводзіліся гульні і конкурсы.

— Наведваючы гэты гурток, які працаваў у СШ № 1 горада Дзятлава, - кажа Вольга Васільеўна Бойка, — нават і не меркавала, што сама стану бібліятэкарам. У гэтай прафесіі я ўжо 12 гадоў.

Прафесію бібліятэкара Вольга асвойвала, ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, які закончыла з чырвоным дыпломам. Разам з гэтай атрымала яшчэ і спецыяльнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры. Практыку праходзіла ў гімназіі ў Мінску, а пасля і ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава.

Вольга Васільеўна яшчэ і шматдзетная мама, якая выхоўвае траіх дзяцей — Ілью, Міхаіла і Кірылла. Кожны з іх — актыўны і ініцыятыўны хлопчык.
У традыцыях гэтай сям'і — праводзіць сумесныя сямейныя чытанні,



НЯХАЙ ТРАДЫЦЫЯ ЖЫВЕ

На чарговую, ужо адзіннаццатую, сустрэчу з землякамі — былымі жыхарамі вёска Кулікоўшчына, ехаў са змешанымі пачуццямі. 3 гадамі адыходзіць навізна падзеі, яна становіцца чымсьці звычайным, знаёмым, выклікае менш эмоцый. Аднак, тым не менш, малая радзіма заўжды кліча да сябе, узнікае жаданне пабачыць знаемых людзей.

Сустрэча ўдалася. Быў прыгожы дзень сярэдзіны лета. Наша кампания папоўнілася яшчэ трыма чалавекамі. Гэта прынесла шмат новых успамінаў, эмоцый. Сустрэча за сумесна накрытом сталом, гасціннасць гаспадара Фелікса Гайдука, песні, жарты, паездка да векавога дуба, які расце на месцы былой вёскі Кулікоўшчына, агляд ваколіцаў, успаміны пра мінулае вёскі — усё гэта адразу адагнала думкі пра тое, ці патрэбна збірацца разам на наступны год, працягваць традыцыю.



МЫ ЕДЗЕМ У МУЗЕЙ

Напярэдадні свята работнікаў чыгункі варта пагутарыць не толькі пра перспектывы, але і згадаць гісторыю чыгуначнага транспарту у нашым рэгіёне. Дапаможа нам у гэтым “Музей гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі” (у склад аддзялення ўваходзіць і наша станцыя “Наваельня”), які сёлета адзначыць свае трыццацігоддзе.

Шлях да музея не складаны: дабіраемся да Наваельні, гадзіну едзем дызелем да станцыі “Баранавічы Палескія” - і мы практычна на месцы, у суседняй Брэсцкай вобласці. Недалёка ад станцыі размясціўся і сам музей гісторыі Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.