№54

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"Сырная страна" - толькі натуральны смак

Па выніках штогадовага абласнога конкурсу на атрыманне прэміі
Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за дасягненні ў галіне якасці
ў 2017 годзе вызначаны 6 лаўрэатаў з 17 канкурсантаў.



Скраў гарэлку з вяселля

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама
разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы і хадайніцтвы аб прыняцці мераў
да бацькоў непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі.

Уцёк, пакуль дарослыя спалі



Логін - "ліпень", пароль - "Дзятлаўшчына"

У рамках абласнога марафона актыўнага адпачынку "Лета дзень за днем" i старту піяр-акцыі "Моладзь Дзятлаўшчыны - малой радзіме" ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшла сустрэча лідараў, удзел у якой прымалі навучэнцы старэйшых класаў гарадскіх школ i Наваельнянскай сярэдняй школы.



Пляцоўка ідэяў "Галасы лідараў"

Актыўнае лета школьнікаў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прадаўжаецца. Навучэнцы сярэдніх школаў №1 і №3, гімназіі №1 горада Дзятлава сустрэліся на пляцоўцы ідзяў "Галасы лідараў", каб цікава і карысна правесці вольны час.

Гасцей павіталі вядучыя пляцоўкі старшыня раённага савета піянераў, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі I. Мішчанка і педагог-арганізатар Цэнтра А. Грыб. Яны прапанавалі камандам-удзельніцам заданне-знаёмства.



"Музыка нашых сэрцаў"

Дабрачынны міжнародны фестываль пад такой назвай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзіла сацыяльна-дабрачынная ўстанова "Дарогаю дабрыні". Установа скіравана на сацыялізацыю і інтэграцыю маладых інвалідаў у грамадства, развіццё іх творчых здольнасцяў, аказвае прававую і псіхалагічную падтрымку сем'ям, дзе жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Гаспадарамі пляцоўкі міжнароднага фестывалю "Музыка нашых сэрцаў" другі год запар з'яўляюцца Рычард і Яніна Казюкі — уладальнікі фальварка "У Рыся", дзе і ладзіцца мерапрыемства. Фальварак знаходзіцца ў вёсцы Карэвічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці і на працягу года прымае аматараў аграэкатурызму. Таксама тут праходзяць дабрачынныя мерапрыемствы. Сёлета ў час фестывалю аграсядзібу наведалі не толькі беларусы, a і госці з суседніх краінаў — Польшы, Украіны, Літвы.



ТЭАТРАЛ І БУДУЧЫ ЭКАНАМІСТ

Святаслаў Каско — выпускнік сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. У далейшым мяркуе быць эканамістам. Шмат гадоў Святаслаў займаўся ў тэатральнай студыі "Мелодыя душы". За гэты час ім сыграна не адна роля ў многіх пастаноўках.

А ў час тэатральнага капусніка Святаслаў выступіў яшчэ і як рэжысёр: разам з сябрам падрыхтаваў міні-пастаноўку аб службе ў войску. На працягу чатырох гадоў Святаслаў займаўся і ў гуртку дыджэінга. У гурток яго запісаў тата, а вось асвойваў справу хлопец пад кіраўніцтвам гукааператара раённага Цэнтра культуры Міхаіла Майсеенкі. У майстэрстве дыджэя Святаслаў і яго сябры дасягнулі някепскіх вынікаў, аб чым сведчыць першае месца на абласным конкурсе дыджэяў.



"ПРЫРОДА І ФАНТАЗІЯ"

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе выстава "Шчыра ад душы". Выстава прадстаўлена клубам самабытных майстроў з горада Мінска "Прырода і фантазія".

Аб'яднанню ўжо больш за сорак гадоў. 3 самага пачатку яго дзейнасці кіруе ім Аляксандр Лейка — майстар лясной скульптуры. Па-мастацку апрацаваныя карані, галіны дрэваў з выкарыстаннем іх прыроднай фактуры і называюцца лясной скульптурай. На выставе ў Дзятлаве прадстаўлены некалькі работ у гэтай тэхніцы. Чароўнасць прыроднага матэрыялу, захаваная майстрам і адлюстраваная ў скульптуры, не пакідаюць гледача раўнадушным.



ПАДАРУНКІ АД СЯБРОЎ 3 ЛЮКСЕМБУРГА

У чарговы раз Дзятлаўшчыну наведалі госці з Люксембурга — Рэнэ і Жоэль Фіш, муж і жонка, прадстаўнікі дабрачыннай арганізацыі "Сябры ахвяраў Чарнобыля", або проста "Сябры", як яны часта сябе называюць пры размове. Штогод "Сябры" наведваюць наш раён з дабрачыннымі візітамі, у час якіх імкнуцца дапамагчы тым жыхарам, якія маюць у гэтым найбольшую патрэбу.

Вось і на гэты раз у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава іх чакалі з нецярпеннем, а сустракалі з вялікай радасцю. Справа ў тым, што кожны з сямі дзяцей, якія цяпер знаходзяцца ва ўстанове, склаў пералік самых неабходных або проста жаданых рэчаў: іх паабяцалі набыць спонсары. Сярод падарункаў, якія ўручалі Рэнэ і Жоэль Фіш былі цацкі, фен, плойка, касметычныя сродкі, школьныя рэчы, а таксама цукеркі і напоі. На памяць аб сустрэчы зрабілі агульны фотаздымак.



КОНКУРС СЕЛЕКЦЫЯНЕРАЎ

Штогадовы раённы конкурс спецыялістаў па селекцыйнай рабоце з сельскагаспадарчымі жывёлінамі сёлета адбыўся ў СВК "Граніт-Агра" на МТК "Таркачы".

Канкурсанты, а гэта, як правіла, лепшыя спецыялісты па селекцыйнай рабоце, якія працуюць у сельгаспрадпрыемствах раёна, спаборнічалі ў намінацыях тэхнікаў-асемянатараў, заатэхнікаў-селекцыянераў, звенняў па аднаўленні статку. Прадстаўнічая конкурсная камісія, якую склалі абласныя спецыялісты і службовыя асобы райсельгасхарчу ў канчатковай ацэнцы ўдзельнікаў спаборніцтва ўлічвала не толькі тэарэтычныя веды і практычныя ўменні пры выкананні заданняў конкурсу, але і выніковасць работы канкурсантаў у сваіх гаспадарках у 2015 годзе.



ЛЕПШЫ Ў ВЕТЭРЫНАРЫІ

Калі казаць пра тое, чым славіцца Дзятлаўшчына, варта згадаць найперш не гісторыка-культурныя каштоўнасці або сацыяльна-эканамічныя дасягненні, а землякоў, дзякуючы якім наш раён ведаюць і цэняць.

У Дзятлаўскім раёне багата добрых спецыялістаў, якія дзясяткі гадоў шліфуюць сваё майстэрства і сумленна працуюць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, нямала ў нас выдатных працоўных дынастый. Імя галоўнага ветэрынарнага доктара сельгасвытворчага кааператыву "Хвінявічы" Івана Іванавіча Апанасіка добра вядомае і паважанае ў сельскагаспадарчых колах. Дзятлаўчане між сабою завуць яго "Гукішам" ветэрынарыі, але сам ветэрынарны доктар не зазнаецца, працуе добра і старанна, як і ў пачатку свайго прафесійнага шляху.