№53

 

Першы крок да эфіра

Змена ў летніку "Вектар", які арганізаваны на базе Цэнтра творчасці дзяцей i моладзі, у самым разгары. Актыўна і весела праходзяць тут мерапрыемствы ў займальных формах. Яны накіраваны на развіццё творчага і інтэлактуальнага патэнцыялу дзяцей.



Англійскі на 100 балаў

Паліна Губко, выпускніца гімназіі №1 горада Дзятлава, на цэнтралізаваным
тэсціраванні атрымала вышэйшы бал.

Яе знак задыяка належыць да знакаў вогненнай стыхіі, якія валодаюць такімі якасцямі, як рознабаковае развіццё, сумленнасць. прывабнасць, таленавітасць.



Свята вёскі Зарой

Павіншаваць жыхароў і гасцей вёскі, а іх з нагоды важнай даты - дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вёскі Зарой - сабралася нямала, прыехаў калектыў работнікаў Наваельнянскага дома культуры.



Мелодыі лета

Агагарадок Круцілавічы з канцэртнай праграмай "Мелодыі лета" наведалі артысты з Навагрудскага раёна. Апладысментамі прысутныя сустрэлі сямейны дуэт Таццяны і Генадзя Аліевічаў. Перад гледачамі выстумлі саксафаніст Ігар Мягкоў і баяніст Алег Ралло, а таксама вясёлыя дзяўчынкі дарылі свае музычныя падарункі.

Гумарыстычныя замалёўкі чытаў Уладзімір Журко. Канцэртная праграма спрыяла добраму настрою прысутных. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а таксама танчылі пад рытмічную музыку. Канцэртная праграма прайшла ў аддзеле культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры".



Канцэрт у вёсцы Клішавічы

Для жыхароў вёскі Клішавічы аддзелам культуры і адпачынку "Данілавіцкі дом культуры" разам з сельскім філіялам-клубам вёскі Ахонава была арганізавана і праведзена канцэртная праграма "Шануйце спадчыну сваю", прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Ансамбль народнай песні "Суседачкі" запрасіў гледачоў паслухаць беларускія народныя песні з іх гумарам, весялосцю, рамантыкай і пяшчотай. Самымі малодшымі ўдзёльнікамі канцэрта былі Алеся Адамчык, Яўгенія Анушкевіч і Анастасія Бортнік. Дзеці спявалі і танцавалі так заўзята і эмацыянальна, што і хацелася пусціцца з імі ў скокі. Пад апладысменты гледачоў музычныя нумары дарыла Іна Анушкевіч. Гледачы спявалі разам з артыстамі.



Аб дзецях паклапоціцца дзяржава

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны два хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія неналежным чынам выконваюць свае абавязкі. Хадайніцтвы на адрас камісіі паступілі з Баранавіцкага ліцэя і адной з дзятлаўскіх школ.

Сыну будзе лягчэй

Не так даўно на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама выклікалі маці падлетка, які вучыцца ў Баранавіцкім ліцэі. Адміністрацыя навучальнай установы паведамляла, што хлопец мае запазычанасці па аплаце за інтэрнат, пазычае грошы ў майстра і не вяртае, у яго няма прадуктаў харчавання і грошай на білеты, з-за чаго навучэнец затрымліваўся дома, прапускаў заняткі. Тады маці абяцала з'ездзіць у Баранавічы, разабрацца з сітуацыяй. Яе пад роспіс азнаёмілі з патрабаваннямі Дэкрэта №18, папярэджвалі, што, калі сітуацыя не выправіцца, сына прызнаюць маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.



Дзятлаўчане - пераможцы абласнога турысцкога злёту

3 6 па 8 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт сярод працоўнай моладзі "Здаровы я - здаровая краіна!", прысвечаны Году навукі.



ДОКТАР АГУЛЬНАЙ ПРАКТЫКІ

У дзяцінстве, як і многія дзяўчынкі, яна марыла пра некалькі прафесій - педагога, артысткі. Наяўнасць творчай жылкі дазваляла ей выступаць на сцэне, прымаць актыўны ўдзел у школьных мерапрыемствах. Тым не менш, пасля школы яна паступіла вучыцца на медыка. А вось творчая жылка, як прызнаецца суразмоўца, цяпер дапамагае ей у рабоце, у стасунках з людзьмі.

Кацярына Яўгенаўна Карэнка — малады доктар агульнай практыкі, працуе загадчыцай Парэцкай амбулаторыі.
Прафесію медыка Кацярына атрымала ў Гродзенскім медьіцынскім універсітэце. Інтэрнатуру праходзіла ў Дзятлаўскай раённай бальніцы. У жніўні мінулага года Кацярына Яўгенаўна стала загадчыцай Парэцкай амоулаторыі, на абслугбуванні якой знаходзяцца 1110 чалавек з 21 населенага пункта.



ШКОЛА I ЦАРКВА

У Наваельнянскай школе вядзецца работа па ўзаемадзеянні з Беларускай Праваслаўнай царквой у пытаннях выхавання навучэнцаў. Вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва з Наваельнянскім прыходам храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. На працягу 5 апошніх гадоў былі разгледжаны пытанні эфектыўнасці сумеснай дзейнасці па прафілактыцы супрацьпраўных паводзінаў вучняў, сацыяльна-педагагічнай падтрымцы дзяцей і падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі, фарміраванні духоўна-маральнай культуры асобы, культуры сямейных адносінаў.

Айцец Валерый Мануйла часты госць школы. Тут стала традыцыяй ладзіць мерапрыемствы да значных праваслаўных святаў, праводзіць размовы на духоўна-маральныя тэмы з удзелам святара, накіроўвацца ў паездкі да праваслаўных святыняў. У школьнай бібліятэцы сфарміраваны і папаўняецца раздзел праваслаўнай літаратуры, праводзяцца тэматычныя кніжныя выставы, арганізавана падпіска на праваслаўныя часопісы і газетыі.