№52



Каманда "Ух" - сярэбраны прызёр

Напрыканцы чэрвеня на базе адпачынку "Ведрыца" Мінскага завода "Светодиод" прайшоў трохдзённы рэспубліканскі турыстычны злёт удзельнікаў грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".



Кінастудыя "ДИВО" ў "Лясной казцы"

На 18 дзён аздараўленчы летнік "Лясная казка" Наваельнянскай сярэдняй школы ператварыўся ў сапраўдную здымачную команду.



Пра ўхілістаў і асаблівасці прызыву

Гэтай вясной 26 дзятлаўчан папоўнілі рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх
фарміраванняў.

Многія прызыўнікі аднесліся з вялікай адказнасцю да выканання свайго канстытуцыйнага абавязку і цяпер з гонарам абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць нашай краіны.



"Прыгажосць майго краю на палатне"

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава "Родныя мясціны на палотнах" мастака і нашага земляка Анатоля Кардаша.

На сваіх карцінах аўтар адлюстраваў свае па-сапраўднаму родныя мйсціны - каларытныя месцы гарадскога пасёлка Наваельня, дзе ён нарадзіўся, вуліцы Дзятлава.



Таямніца зялёнага ўзгорка

У вёсцы Зарой выявілі пахаванне часоў Першай сусветнай вайны. Пошукавы батальён правёў раскопкі.



Дзятлаўчанін - сярэбраны прызёр міжнародных спаборніцтваў

III Адкрыты летні чэмпіянат Беларусі па легкай атлетыцы сярод ветэранаў спорта прайшоў у чэрвені ў горадзе Гродне.



Іміджавы пакой - бяспека з дзяцінства

Сумеснымі намаганнямі раённага выканаўчага камітэта, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у Дзятлаве адкрыўся іміджавы пакой бяспекі РАНС. Удзел у адкрыцці прынялі першы намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Кажала і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, а таксама інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Дзмітрый Бобін.

Іміджавы пакой знаходзіцца ў кінатэатры "Спадарожнік". Першымі яго наведвальнікамі сталі юныя выхаванцы старэйшых груп Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці, а затым з цікаўнасцю разглядалі экспанаты, макеты, яркія каляровыя часопісы, кнігі, буклеты, лістоўкі, размалёўкі.



Вянок - да мужа, бусел - да дзяцей

Каля возера ў Жукоўшчыне сабрала жыхароў і гасцей аграгарадка свята Купалле. Увечары атмасфера напаўнялася чараўніцтвам. Павітаць усіх прысутных прыйшлі Купаліш з Купалінкай, пажадалі добрага настрою і самага галоўнага ў гэтае свята - знайсці папараць-кветку.



Велапрабег дзятлаўскіх сыраробаў: ад помніка да помніка

Правядзенне велапрабегаў да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - добрая традыцыя ў нашай краіне. Сёлета да яе ўпершыню далучыліся работнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Больш за тры дзясяткі работнікаў на чале з дырэктарам прадпрыемства Вадзімам Палюховічам сабраліся 1 ліпеня каля прахадной завода з веласіпедамі. Магчыма, удзельнікаў велападарожжа было б значна больш, але на прадпрыемстве няспынны вытворчы працэс, многія жадаючыя адправіцца ў вандроўку заступілі на змену.

Тыя ж„ каму пашанцавала правесці гэты дзень у дарозе, мужна адолелі 15 кіламетраў і поўным складам даехалі да канчатковай кропкі маршрута — вёскі Кашкалы.



Майстар. Паэт. Жанчына

Святлана Далжэнка — бухгалтер па спецыяльнасці. Працуе ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Калегі ведаюць
яе яшчэ і як творчага чалавека, майстра на ўсе рукі. Канзашы, дэкупаж, саломапляценне — з усімі гэтымі тэхнікамі Святлана на "ты".

Вырабы жанчыны можна пабачыць на гарадскіх кірмашах, якія праводзяцца на Дзятлаўшчыне ў час масавых мерапрыемстваў. Апошняе з іх — Дзень Незалежнасці. У час свята карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з майстрам аб творчасці і натхненні.

— Святлана, напачатку раскажыце крыху пра сябе. Адкуль вы родам?
— Я нарадзілася на Украіне, у горадзе Горлаўка Данецкай вобласці. Мой тата — беларус, мама — руская. Пазнаёміліся яны ў 1964 годзе ў Карэліі. Мама была поварам, тата працаваў на трактары, валіў лес.
У сям'і нарадзІлася трое дзяцей. Я — самая старэйшая. На Украіне мама і тата працавалі на заводзе, дзе выраблялі вогнетрывалую цэглу, пазменна. Клопат пра малодшага брата і сястру ўзяла я. Памятаю, калі я вадзіла малодшага брата ў яслі-сад, выхавальнікі заўжды казалі: "Наша маленькая мама прыйшла".