№51



Палубачкі

Калі з дарогі на Дварэц скіраваць управа і па гравійцы праехаць тры кіламетры, то вачам адкрыецца цудоўны краявід узгоркаў, размежаваных лагчынкамі, што ўтвораны ручаінамі і безназоўнымі рачулкамі, ахоўна зарослых кустамі і дрэўцамі. Тут утульна схавалася ў нізінцы паміж пагоркамі разараных палёў вёска Палубачкі. Паводле архіўнага дакумента "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой вол. Слонимского уезда 1886 года", вёска пазначана пры ўрочышчы "Середнее". Назва ўрочышча паказвае на яго размяшчэнне паміж іншых урочышчаў. Што ёсць праўда.

У тым жа "Анімалістычным слоўніку Гродзеншчыны" зафіксавана каля Палубачак "поле Селішча". I гэта ёсць яшчэ адно пацвярджэнне даўняга пасялення каля вёскі. Ізноў прасочваецца тэндэнцыя навасёлаў будавацца каля старога месца з раней апрацаванай зямлёй.



Штрафы і папярэджанні

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны 4 пытанні. Тры — адміністрацыйныя пратаколы, два з якіх — на бацькоў дваіх непаўналетніх за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, адзін — на непаўналетняга за парушэнне правілаў дарожнага руху. Таксама разгледжаны паводзіны навучэнкі мінскага каледжа, якая прапускае заняткі, парушае правілы пражывання ў інтэрнаце.

Іншыя інтарэсы

Адміністрацыя аднаго з мінскіх каледжаў звярнулася з хадайніцтвам на адрас камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама аб тым, што ўраджэнка раёна, якая вучыцца ва ўстанове, прапускае шмат заняткаў, парушае правілы пражывання ў інтэрнаце, не рэагуе на заўвагі педагогаў.



Дзень Наваельнянскага сельскага Савета

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Наваельнянскага сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населенага пункта" адбылося 6 ліпеня. У ім удзельнічалі старшыні сельскіх Саветаў раёна, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў. 3 сацыяльна-эканамічным становішчам Наваельнянскага сельскага савета пазнаёміла гасцей яго старшыня I. Кунахавец.

На тэрыторыі гарадскога пасёлка Наваельня знаходзяцца 1294 падворкі, жывуць 3165 чалавек, што на 69 чалавек менш у параўнанні з 2015 годам. 3 іх — 537 дзяцей, 1821 працаздольны, 807 пенсіянераў, 2 ветэраны вайны, 22 шматдзетныя сям'і, 61 адзінокі грамадзянін, 386 чалавек жывуць адзінока. За 2015 — 2016 гады ў гарадскім пасёлку нарадзілася 32 дзіцяці.



СПАРТАКІЯДА ШКОЛЬНІКАЎ

У чэрвені дзятлаўскія лёгкаатлеты-школьнікі ўдзельнічалі ў трох турнірах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню. Вярнуліся з медалямі.



ЛІПЕНЬСКІ ШАХМАТНА-ШАШАЧНЫ ТУРНІР

Часткай святочнай праграмы да Дня Незалежнасці ў Дзятлаве стаў юнацкі асабіста-камандны шахматна-шашачны турнір з удзелам лепшых школьных спартсменаў.

У складах каманд было па два шахматысты (хлопец і дзяўчына) і па тры шашысты (два хлопцы і дзяўчына) - усяго па пяць чалавек. Гулялі па кругавой сістэме.

У саперніцтве шахматыстаў перамог Аляксей Пацыновіч, прызёрамі сталі Андрэй Чыгір і Уладзіслаў Кашко. Лепшая шахматыстка — Анастасія Дарашкевіч, другое і трэцяе месцы падзялілі Анастасія Сідорчык і Паліна Бамбір.



У ТЭХНІЦЫ МАКУМЕ-ГАНЕ

Ганна Кузюк — майстар па рабоце з палімернай глінай, адзіная на Дзятлаўшчыне, хто працуе з гэтым дэкаратыўным матэрыялам. Займаецца ім на працягу трох гадоў. Біжутэрыя, зробленая Ганнай, ёсць не толькі ў прыгажуняў Дзятлаўшчыны, але навату Маскве, Італіі і Іспаніі.

Ганна Кузюк — майстар па рабоце з палімернай глінай, адзіная на Дзятлаўшчыне, хто працуе з гэтым дэкаратыўным матэрыялам. Займаецца ім на працягу трох гадоў. Біжутэрыя, зробленая Ганнай, ёсць не толькі ў прыгажуняў Дзятлаўшчыны, але навату Маскве, Італіі і Іспаніі.
Як усё пачыналася, Ганна расказала карэспандэнтцы газеты "Перамога" ў час інтэрв'ю.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ: Л. ТОМЧЫК

Любоў Мікалаеўна Томчык прыехала ў Дзятлава 33 гады назад, калі пасля заканчэння Пінскага ўлікова-крэдытнага тэхнікума ў 1981 годзе была размеркавана ў Дзятлаўскі філіял Дзяржбанка СССР. Ноч перад першым працоўным днём адказны малады спецыяліст правяла на аўтастанцыі, бо з Пінска да Дзятлава аўтобусы хадзілі па вечарах. Хоць гарпасёлак і падаўся невялічкім, але шукаць свой банк прыйшлося доўга.

Любові выдзелілі месца ў інтэрнаце, уладкавалася, пачаліся працоўныя будні. Работа была складаная, адказная, але маладая эканамістка хутка набіралася вопыту. На рабоце пазнаёмілася з будучым мужам, міліцыянерам: ён працаваў ахоўнікам у банку. З’явілася сям’я, выраслі двое сыноў, нарадзіўся першы ўнук.



ПРАКАНСУЛЬТУЕМ АНАНІМНА

4 ліпеня -- Дзень прафілактыкі алкагалізму

Штогод наркалагічная служба Рэспублікі Беларусь выяўляе тысячы хворых на алкагольную залежнасць. На жаль, усведамленне самім пацыентам таго, што ён хворы адбываецца занадта позна. У практыцы назіраецца і ўтойванне калегамі па рабоце, роднымі хворага чалавека фактаў злоўжывання алкаголем. Гэта звязана са страхам, што ён страціць работу, будзе пастаўлены на наркалагічны ўлік. Магчыма, гэты страх узнікае з-за таго, што грамадзяне недастаткова інфармаваны аб метадах барацьбы з алкагалізмам.



ЗАЛЕЖНАСЦЬ ПАЧЫНАЕЦЦА З ПІВА

4 ліпеня -- Дзень прафілактыкі алкагалізму

Колькасць хворых на алкагалізм, як сведчыць статыстыка, з кожным годам расце. Здараецца, толькі зазірнуўшы ў чарку, чалавек праз некаторы час становіцца яе "заложнікам".

-- На жаль, -- адзначае Людміла Лазоўская, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзялення Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, -- сёння на алкагалізм хварэюць не толькі мужчыны, але і жанчыны. Ва ўсе часы жанчына лічылася сімвалам прыгажосці, мацярынства, захавальніцай сямейнага ачагу. Вельмі шкада, што ёсць прадстаўніцы слабога полу, якія згубілі або паступова губляюць гэтыя якасці з-за сваёй згубнай звычкі -- піць.

Апошнім часам яе набываюць нават адукаваныя жанчыны, якія многа працуюць. Яны разглядаюць спіртное як выдатны спосаб зняць стомленасць і псіхалагічную напружанасць. У многіх выпадках такое рашэнне становіцца першым крокам да развіцця залежнасці, паколькі ўплыў алкаголю на жанчыну мае свае спецыфічныя рысы: у прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва алкагалізм развіваецца ў разы хутчэй, чым у мужчын. Страшна і тое, што жаночы алкагалізм цяжэй паддаецца лячэнню.



ПРЫЧЫНЫ ЭЛЕКТРАТРАЎМАТЫЗМУ НА ВЫТВОРЧАСЦІ

Улічваючы павышаную небяспеку электрычнага току і больш высокі ўзровень смяротных і цяжкіх электратраўмаў у параўнанні з іншымі відамі траўмаў на вытворчасці, асаблівую ўвагу неабходна надаваць забеспячэнню электрабяспекі і прадухіленню электратраўматызму тых, хто працуе ў электраўстаноўках.

Асноўнымі прычынамі электратраўмаў і гібелі работнікаў па-ранейшаму застаюцца арганізацыйныя прычыны: парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы; невыкананне адказнымі асобамі абавязкаў па ахове працы; нездавальняючае ўтрыманне і недахопы ў арганізацыі рабочых месцаў; эксплуатацыя няспраўнага электраабсталявання; правядзенне работ у электраўстаноўках без зняцця напружання або паблізу токавядучых частак, якія знаходзяцца пад напружаннем, без прымянення індывідуальных сродкаў абароны; выкананне работ у электраўстаноўках некваліфікаваным персаналам.

Парушэнні эксплуатацыі электраўстановак з’яўляюцца адной з прычын няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам.