№50



Аб падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд

3 інфармацыяй аб выніках работы ў асенне-зімовы перыяд 2010-2011 гадоў і задачах па падрыхтоўцы да наступнага асенне-зімовага перыяду 2011-2012 гадоў галін гаспадаркі Дзятлаўскага раёна выступіў А. П. Лянны, ён адзначыў, што ў мінулым годзе прадпрыемствы газа-, электра-, цеплазабеспячэння, жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў цэлым забяспечылі ўстойлівае забеспячэнне жыллёвага фонду, аб'ектаў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, арганізацый цеплавой і электрычнай энергіяй, забяспечана бесперабойная работа інфраструктуры раёна.

Своечасова прымаліся меры па ліквідацыі аварый на электрычных і цеплавых сетках, забеспячэнні палівам, падтрыманню вулічна-дарожных сетак. Разам з тым было указана на недастатковую работу Дзятлаўскага РУП ЖКГ па павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва. Не ўведзены ў эксплуатацыю кацёл магутнасцю 3 МВТ у п. Гезгалы, несвоечасова праводзяцца разлікі за пастаўленае драўніннае паліва. ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" на працягу ацяпляльнага перыяду 2010-2011 гадоў не ў поўным аб'ёме выконваў дагаворныя абавязацельствы па пастаўцы драўніннай шчапы. Не на ўсіх кацельнях ёсць навесы і спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі для захоўвання дроў.



Стан аховы працы будаўнічых арганізацый

На чарговым пасяджэнні райвыканкама быў разгледжаны стан аховы працы, узровень вытворчага траўматызму і прымаемыя меры па яго зніжэнні ў арганізацыях будаўнічай галіны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1. Было адзначана, што ў дадзеным накірунку асаблівая ўвага надаецца выкананню працоўнай і вытворчай дысцыпліны, барацьбе з п'янствам, паляпшэнню ўмоваў і аховы працы, недапушчэнню выпадкаў вытворчага траўматызму ў будаўнічых арганізацыях.

Штомесяц у арганізацыях праводзяцца Дні аховы працы, адзін раз у квартал - раённыя Дні аховы працы. Штогод падводзяцца вынікі раённага агляду-конкурсу. Кантроль за правильным прымяненнем заканадаўства ў галіне аховы працы, выкананнем мэтавай праграмы па паляпшэнні ўмоваў і аховы працы Дзятлаўскага раёна на 2011-2015 гады ажыццяўляе раённая камісія па ахове працы і мабільныя групы па выкананні заканадаўства аб ахове працы.



Сапраўдная мужчынская прафесія

Сімвал законнасці і справядлівасці - багіня Феміда, якую старажытныя грэкі выяўлялі абавязкова з завязанымі вачамі і вагамі ў руках. Багіня не павінна была бачыць, які перад ёю чалавек - багаты ці бедны, яна толькі "ўзважвала" яго добрыя і дрэнныя ўчынкі, выносіла справядлівы прысуд. Невялічкую статуэтку Феміды я заўважыла і на стале Максіма Паўлавіча Літавара, следчага пракуратуры. Злавіўшы мой позірк, ён зазначыў:
— Так, гэта наш сімвал, а жыццёвыя правілы гучаць наступным чынам: "Закон суровы, але ён закон", "Перад законам усе роўныя", "Ні для каго няма патуранняў", — гэта і мае жыццёвае крэда.



Гаспадар поля

Анатоль Іванавіч Рудазуб — работнік старой загартоўкі. Яго працоўны стаж у адным калектыве ні многа, ні мала — 34 гады.

Родам ён з Міншчыны. На месца будучай працы спачатку прыехаў у разведку... на танку. Аднаго дня танкавы полк, у якім хлопец праходзіў тэрміновую вайсковую службу, з Бабруйска выправіўся на манёўры.

Шлях вайсковай калоны ляжаў праз Дзятлаўшчыну да Немана. Раку танкісты фарсіравалі па пантонным мосце, таму і запомнілася і пераправа, і мясцовасць перад Нёманам.



За здаровы лад жыцця

Упадпісным каталозе на другое паўгоддзе 2011 года шмат выданняў для тых, хто цікавіцца спортам.

УСЁ ПРА ФУТБОЛ

Гэтае выданне адрасавана тым, хто хоча больш ведаць пра футбол. На старонках газеты - аператыўная інфармацыя пра падзеі ў беларускім і сусветным футболе, асвятляюцца разнастайныя спаборніцтвы, даецца прафесійны аналіз таго, што адбываецца ў футболе, змяшчаюцца аповеды пра зорак айчыннага і замежнага футболу.

У другім паўгоддзі вы атрымаеце 52 нумары газеты. Кошт падпіскі на паўгоддзе - 76560 рублёў.



"Іх усмешкі - адзін з лепшых момантаў у маім жыцці"

Ідзе гуманітарная праграма Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб яднання "Сафія", якая спансіруецца Гуманітарнай службам Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён. Добрыя справы робяцца на ўсіх установах, дзе знаходзяцца людзі, якім патрзбна дапамога.

Нядаўна спонсары, валанцёры з ЗША — сямейная пара Кіт і Прысцыла Хаф разам з выканаўчым дырэктарам МДГА "Сафія" Сяргеем Зубовічам наведаліся ў аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў "Праменьчык" цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна з мэтай кантролю за сродкамі. якія былі накіраваны на патрэбы "Праменьчыка".



Боцкавічы - мой родны кут

Свята вёскі Боцкавічы падрыхтавалі і правялі работнікі Ахонаўскага сельскага клуба-бібліятэкі на падворку дома сацыяльных паслугаў.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама I. Тарасевіч, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК Траніт-Агра" Л. Мядзведзь.

Караваем прысутных частавала С. Турлюк. Госці і вяскоўцы ўшаноўвалі ветэранаў працы, ветэрана вайны, самага пажылога і маладога жыхароў Боцкавічаў, дарылі падарункі ад СВК "Граніт-Агра". Словамі ўдзячнасці і падарункам была ўзнагароджана стараста вёскі 3. Жэгала, падзячныя пісьмы атрымалі гаспадары лепшых падворкаў.



Лоўля ракаў забаронена

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага света ў сувязі з частымі выпадкамі затрымання парушальнікаў за незаконную лоўлю ракаў у час забароны на іх лоўлю нагадвае, што згодна з дзеючымі Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства лоўля рака вузкапалага забаронена з 15 кастрычніка па 15 ліпеня.

Пасля заканчэння забароны лоўля рака вузкапалага будзе дазволена з прымяненнем ракаловак у колькасці не больш за 3 штукі на аднаго рыбалова даўжынёй не больш за 100 сантыметраў і дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 сантыметраў і ячэйкай не менш за 22 міліметры, а таксама лоўля рукамі.



Няўдачная рыбалка

Пачатак лета, цёплае надвор'е і наяўнасць вольнага часу далі магчымасць выехаць на рыбалку з начлегам. Я і мая памочніца вырашылі ехаць на Неман каля вёскі Ганчары. Дарога туды няпростая — асфальт пераходзіць у гравійку, а тая мяняецца прасёлачнай. Не на любой іншамарцы туды даедзеш, але ў нас надзейны "Масквіч-412", каторы з лёгкасцю пераадольвае пясок і выбоіны.

Аднак якія ўражанні мы атрымалі ад паездкі. Рыбалка адразу не ўдалася. Рыба не клявала ні на гарох, ні на бульбу, ні на чарвяка. Як кажуць, "июнь — на рыбу плюнь". Я так і зрабіў і пайшоў аглядаць тэрыторыю.



Дзе былі людзі - цяпер там смецце...

Чарговы рэйд-праверку за станам прыдарожных палосаў і іншых аб'ектаў гаспадаркі быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".