№50



З ГАЗАМ ЖАРТЫ КЕПСКІЯ

Аб тым, што ў гарпасёлку Казлоўшчына гарыць жылы дом, у службу 101 паведамілі пільныя суседзі.На момант узнікнення пажару гаспадыня хаты з дзіцём знаходзілася ў пакоі. На газавай пліце гатавалася ежа. Па папярэдняй версіі прычынай пажару стала парушэнне правілаў устаноўкі газавага абсталявання . У службе "Дзятлаварайгаз" дадзены абанент не лічыўся, замена балона адбывалася самастойна.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. Гаспадыня хаты і дзіця не пацярпелі.

Аналагічны выпадак адбыўся ў пасёлку Асовіна Гомельскага раёна. Гаспадар хаты самастойна вырашыў замяніць газавы балон і пры гэтым курыў. Калі мужчына адкрыў балон, адбылася ўспышка, газапаветраная сумесь загарэлася. У выніку пажару пацярпелі сам гаспадар хаты, яго жонка і дачка. Яны шпіталізаваны.



ДА ХЛЕБА – З ДУШОЮ

Усе вы, мабыць, помніце беларускую хуткагаворку пра пекара Пятра, які пёк пірог. У нас, на Дзятлаўшчыне, пірагі, хлеб і булкі пякуцца працавітымі, стараннымі і майстаравітымі жаночымі рукамі. Жанчына-пекар Людміла Вайтушка сёлета прызнана адным з лепшых работнікаў спажывецкай кааперацыі вобласці.

У Дзятлаўскім філіяле Гродзенскага аблспажыўтаварыства Людміла Віктараўна -- работнік заслужаны. Прыехала сюды працаваць ў 1992 годзе, і ўсе гэтыя гады не мяняла месца працы, ствараючы для дзятлаўчан галоўны прадукт харчавання.

“Менавіта Дзятлава”, – вырашыла для сябе, абіраючы месца працы пекар-кандытар, выпускніца Малабераставіцкага ПТВ. Яшчэ да нараджэння Людмілы бацькі пакінулі дзятлаўскую зямлю, уладкаваўшыся ў суседнім Слонімскім раёне. А тут засталася бабуля, якую Людміла, будучы яшчэ дзяўчынкай, наведвала штолета, родныя карані, якія непераадольна цягнулі на радзіму бацькоў. Людміла Вайтушка зрабіла важны жыццёвы выбар, аб якім ні разу потым не пашкадавала. На Дзятлаўшчыне яна знайшла родны кут, працу, стварыла сям’ю, стала шчаслівай маці.



“З КЛОПАТАМ ПРА ВЕТЭРАНАЎ”

ААТ “Белаграпрамбанк” на працягу многіх гадоў аказвае ўсебаковую падтрымку ветэранам. Подзвіг, які здзейснілі нашы бацькі і дзяды для будучых пакаленняў у час Вялікай Айчыннай вайны, немагчыма вымераць ніякім чынам. Але ў нас, хто жыве пад мірным небам, ёсць яшчэ магчымасць аказаць падтрымку і выказаць павагу тым, хто праліваў сваю кроў за дабрабыт нашчадкаў.

Пра тое, як “Белаграпрамбанк” дапамагае ветэранам, расказвае намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра №3 у горадзе Дзятлаве Святлана Шафарэвіч.



АКТЫЎНЫ АДПАЧЫНАК ДЛЯ МОЛАДЗІ

З 27 па 29 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі. 15 каманд, больш за паўтары сотні ўдзельнікаў, змагаліся за перамогу ў шматлікіх турыстычных спаборніцтвах і конкурсах. Сярод іх -- валейбол, гульня ў “гарадкі”, падыманне гіраў, падцягванне на перакладзіне, перацягванне каната, армрэстлінг, дартс і, вядома ж, турыстычная паласа перашкодаў. Акрамя сваёй спартыўнай падрыхтоўкі каманды прадэманстравалі ўменне наладжваць турысцкі быт, выпускаць сценгазеты, спяваць песні ля вогнішча і танцаваць на начной дыскатэцы.

Адкрылі турзлёт намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мацюкевіч і галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ёда. Яны звярнуліся да ўдзельнікаў з прывітальным словам, пажадалі выдатна праявіць сябе ў конкурсах і добра адпачыць. Права ўзняць сцяг Рэспублікі Беларусь было даручана леташнім пераможцам – камандзе СВК “Граніт-Агра”. Тры гады запар яна заваёўвала пераходны турыстычны кубак, які па рэгламенце “пасяліўся” ў іх назаўжды.



АЛА ВОЛКАВА: “ЗАЎЖДЫ АДЧУВАЮ ПАДТРЫМКУ СВАЁЙ СЯМ’І”

Дасягнуць сапраўдных поспехаў можна толькі рухаючыся наперад. Вядучы эканаміст Парэцкага спіртзавода Ала Волкава, як ніхто, ведае цану кар’ернага росту, і што, калі зачыняюцца адны дзверы, варта толькі пастукацца ў другія.

Выбар прафесіі не быў відавочным ці прадказальным: у школе Ала любіла розныя дысцыпліны аднолькава, таму са спецыяльнасцю так да канца і не вызначылася.

-- Галоўны выбар за мяне зрабілі бацькі, – кажа жанчына. – Паслухаўшыся бацькоўскай парады, я падала дакументы ў Навагрудскі гандлёва-эканамічны тэхнікум.

Тры гады ў тэхнікуме праляцелі хутка. Адразу пасля яго заканчэння па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік” выпускніца акунулася ў сямейнае жыццё. Наладжванне сямейнага быту, нараджэнне дачкі – вось клопаты, якія хвалявалі тады маладога бухгалтара.



А. ЧУРАЙ: "АД РАБОТЫ АТРЫМЛІВАЮ МАРАЛЬНАЕ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ"

Моладзь -- гэта наша будучыня, наша надзея, таму асабліва важна навучыць маладых людзей, думаць, працаваць, ствараць. Як зрабіць працэс атрымання карысных навыкаў аптымальна цікавым і творчым, ведае часова выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА "БРСМ" А. Чурай. Карэспандэнтка газеты сустрэлася і пагутарыла з ёю аб цікавых справах, акцыях, моладзевых праектах, у якіх прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты Дзятлаўшчыны.



Майстры беларускага слова

...Так і крочылі яны па жыцці. Якуб ды Янка. Якуб - ад зямлі, нават псеўданім сабе ўзяў — "колас", як сімвал народнага дабрабыту. Янка ж, яго сябра-рамантык, псеўданім узяў у гонар самага яркага свята народнага летняга календара — Купалля з яго загадкавай папараць-кветкай.

Якуб Колас — з маленства мой любімы пісьменнік і духоўны настаўнік. Дзякуючы класіку айчыннага мастацтва і яго герою Андрэю Пятровічу Лабановічу з аўтабіяграфічнай трылогіі "На ростанях", я і абраў пачэсную прафесію педагога.



В.К.Галаднова: Не ўяўляю свайго жыцця без школы

Шмат гадоў аддала любімай педагагічнай справе настаўніца беларускай мовы, былы дырэктар сярэдняй школы №1 г. Дзятлава Вольга Канстанцінаўна Галаднова. 28 чэрвеня яна адзначае свой чарговы юбілей. Калектыў школы і педагогі Дзятлаўшчыны віншуюць яе са святам, жадаюць актыўнага даўгалецця, сямейнага дабрабыту, любові родных і блізкіх, выдатнага настрою.

Карэспандэнтка газеты сустрэлася з юбіляркай, каб пагутарыць пра сакрэты яе поспеху ў прафесіі, жыццё і планы надалей.



Над Маўчадкай-ракой

Ля Маўчадкі, у Рыбаках, 22-24 чэрвеня адбыўся турысцкі злёт з праграмы раённай спартакіяды калектываў фізічнай культуры.

Надвор'е паспрыяла ўдзельнікам турзлёту, было не горача і не холадна, і нават дождж, калі набягаў цямнейшым воблакам, стараўся хутчэй адбегчы ўводдаль. Рухомыя гульні, загар, начная дыскатэка, бардаўскія песні ля палатак, юшка з вогнішча, сяброўскія размовы і новыя знаёмствы — усё было дарэчы для добрага адпачынку.

Што тычыцца ўласна конкурснай праграмы, то яе склалі 11 відаў спаборніцтваў.



Анатоль Уласевіч: "У людзях цаню дабрыню"

Акуратны, працавіты, нераўнадушны, уважлівы да людзей, сур'ёзны — так адклікаюцца пра Анатоля Мікалаевіча Уласевіча на прадпрыемстве "Наваельнянская міжрайсельгасхімія".

Яго працоўны стаж у гэтай арганізацыі складае амаль тры дзясяткі гадоў. Яшчэ на пачатку сваёй прафесійнай дзейнасці, калі працаваў трактарыстам, заслужыў ганаровае званне "Ударнік камуністычнай працы". Калегі кажуць, што ён — лепшы вадзіцель аўтапагрузчыка ў арганізацыі: "на вока" можа загрузіць патрэбную колькасць мінеральных удабрэнняў, робіць усё спрытна і акуратна.

— Да работы стаўлюся адказна. Ад таго, што раблю, залежыць хуткасць выканання заказаў. Таму ў мяне атрымліваецца працаваць хутка, — кажа Анатоль Мікалаевіч. — А каб работа спорылася, не трэба ленавацца, і ўсё тады будзе атрымлівацца.