№50



М. Лянцэвіч: "Шукаем новыя рашэнні"

Нядаўна Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства ўзначаліў Мікалай Пятровіч Лянцэвіч. Напярэдадні юбілею спажывецкай кааперацыі карэспандэнтка газеты цікавілася ў новага кіраўніка пра рабочыя планы.

— Мікалай Пятровіч, вы ўзначалілі адну з буйнейшых арганізацый раёна. На якія накірункі ў рабоце збіраецеся звяртаць асаблівую ўвагу?
— Лічу, што акцэнт неабходна зрабіць на такія пытанні, як павышэнне якасці абслугоўвання людзей, забеспячэнне закупу ў насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай і дзікарослай прадукцыі, мадэрнізацыю кааператыўных прадпрыемстваў, нарошчванне экспарту тавараў і паслугаў. Важнае патрабаванне часу — атрымліваць і мець у наяўнасці ў гандлёвай сетцы тавары айчынных вытворцаў, у тым ліку вырабляць іх пад уласнай маркай і рэалізоўваць па канкурэнтных цэнах.



Лёс, як сторонка гісторыі

Сёлета спажывецкая кааперацыя Рэспублікі Беларусь адзначае свой 100-гадовы юбілей.

Роўна стагоддзе задавальняе патрэбы спажыўцоў самая буйная гандлёвая сетка краіны. Праўда, у Заходняй Беларусі, у сувязі з вядомымі гістарычнымі падзеямі, яна пачала функцыянаваць крыху пазней.



НАПОЎНІЦЬ ЖЫЦЦЁ НОВЫМ СЭНСАМ

3 выхадам на пенсію з'яўляецца шмат вольнага часу, і чалавек не заўжды ведае, на што яго патраціць. Найчасцей пажылыя людзі, калі не заняты хатнімі справамі ці работай па гаспадарцы, любяць сустрэцца і пагутарыць са знаёмымі, пахадзіць па магазінах. А на што яшчэ патраціць вольны час у нашым невялікім горадзе? Аказваецца, яго можна бавіць з карысцю. Як гэта зрабіць, карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Н. Ціхан.



Вясковы каларыт

Веска Касцюкі — невялікі населены пункт Данілавіцкага сельскага Савета. Размешчана веска ў прыгожых і ціхіх мясцінах, прырода якіх уражвае сваей адметнай прыгажосцю.

Як сведчыць кніга "Памяць", назва вёскі з'яўляецца вытворнай ад прозвішча Касцюк. У 1909 годзе ў гэтым населеным пункце налічвалася 50 гаспадарак, 300 жыхароў. Сёння ў вёсцы жыве толькі дваццаць восем чалавек.



МІЖНАРОДНЫ ТУРЗЛЁТ У НАВАЕЛЬНІ

3 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Наваельні праходзіў Міжнародны турысцкі злёт чыгуначнікаў. Праводзіўяго Беларускі прафсаюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Запрашэнне да ўдзелу ў спаборніцтвах атрымалі і прыехалі ў Наваельню 7 беларускіх каманд — з кожнага аддзялення Беларускай чыгункі і інфармацыйна-разліковага цэнтра, літоўская і расійская каманды.

Праграма турзлёту прадугледзела разнастайныя спаборніцтвы: шматбор'е, міні-футбол, валейбол, турысцкую паласу перашкодаў, велаарыентаванне, дартс. Паколькі палатачны лагер размясціўся на беразе ракі, то не абышлося і без жартоўнага заплыву "на абы-чым".



Адпачынак з мясцовым каларытам

Надышло лета, і адпускнікі ўсур'ёз задумаліся, дзе можна адносна танна і камфортна адпачыць. Егіпет або Турцыя сёлета даволі нятанныя, а адэскія пляжы нават затанна наведваць пакуль яшчэ боязна. Таму ўсё больш турыстаў з нашай краіны і бліжэйшага замежжа выбіраюць аграэкатурызм. Тым больш, што пазнаёміцца з гэтым відам адпачынку можна на Днях адчыненых дзвярэй, якія традыцыйна напярэдадні курортнага сезона ладзяць аграсядзібы. Каб дэталёва даведацца пра магчымасці аграэкатурызму, кіруемся ў Цяцейкі, на аграсядзібу "Каля дуба".

— Дзень адчыненых дзвярэй і Хрышчэнне — два дні на год, калі ўваход да нас вольны. Мы рады вітаць гасцей, сяброў і проста цікаўных, — заўважае гаспадар турыстычнага комплексу Сяргей Калпінскі. — Мы пакажам наш сельскі быт, адкажам на пытанні і пачастуем усіх жадаючых.
Калі аграсядзіба вольная ад пастаяльцаў, тут ладзяць разнастайныя мерапрыемствы па замове, вясельныя фотасесіі. Астатнім часам цяжкія дубовыя вароты сядзібы хаваюць яе жыццё ад старонніх вачэй: спакой адпачываючых — перадусім. Сельскі сямейны адпачынак, прырода і цішыня — галоўныя выгоды аграсядзібы "Каля дуба".



МЫ ПАМЯТАЕМ ПРА ВАС, ВЕТЭРАНЫ

У 1939 годзе, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, на яе тэрыторыі была ўтворана і пачала працаваць савецкая міліцыя. Праваахоўнікамі на той час было нямала зроблена для навядзення парадку, але хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна, і Беларусь была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ёсць асобны стэнд, прысвечаны былым супрацоўнікам дзятлаўскай міліцыі Міхаілу Васільевічу Карабанаву і Уладзіміру Паўлавічу Зайцу. Абодва яны -- прыклад сумленнага служэння Радзіме, вернасці сваёй прафесіі.

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Васільевіч Карабанаў працаваў оперупаўнаважаным Зэльвенскага, Казлоўшчынскага раённых аддзелаў унутраных спраў, а з 1965 года -- старшым оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку Дзятлаўскага РАУС, пазней быў назначаны начальнікам Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы. За заслугі перад Радзімай узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За баявыя заслугі", "За перамогу над Германіяй", медалём першай ступені "За бездакорную службу".



СПАРТАКІЯДА ВЕРТЫКАЛЬ

Дзесятае месца заняла каманда Дзятлаўскага раёна ў II Абласной спартакіядзе “Вертыкаль” для дзяржаўных службоўцаў раённых, гарадскога і абласнога выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці.

Найбольш паспяхова дзятлаўчане выступілі ў міні-футболе – сталі бронзавымі прызёрамі. У складзе каманды выступілі А. Андруцэвіч, В. Бялятка, Д. Ёда, А. Жыдко, Д. Купрыяновіч, В. Сарачынскі, А. Шырокі, В. Шулейка.

За крок ад прызавога подыума фінішавалі камандаю нашы ў настольным тэнісе. А І. Кармільчык нават стала сярэбраным прызёрам у асабістым заліку жаночых спаборніцтваў.



ПРАФІЛАКТЫКА АРТЭРЫЯЛЬНАЙ ГІПЕРТЭНЗІІ

26-27 чэрвеня праходзіла медыка-асветніцкая акцыя "Скажы здароваму сэрцу -"Так!". У Дзятлаве 26 чэрвеня ў аптэцы №55 і на другім паверсе Дома быту працавалі медыцынскія пункты, дзе жыхары горада маглі памераць артэрыяльны ціск. У аптэцы №55 неабходныя кансультацыі дзятлаўчанам давала ўчастковы тэрапеўт Наталля Генрыхаўна Карпенка.

-- Прафілактычная акцыя ставіць на мэце, -- адзначыла яна, -- прапаганду здаровага ладу жыцця, акцэнтаваць увагу на фактарах рызыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі. Гэта -- курэнне, маларухомы лад жыцця, ужыванне алкаголю, няправільнае харчаванне.

-- А які ўзровень захворвання на артэрыяльную гіпертэнзію сярод жыхароў Дзятлава?
-- Цяпер на ўчастку, які я абслугоўваю, налічваецца каля 2000 чалавек. У 25% з іх ёсць павышаны артэрыяльны ціск. Размова ідзе аб артэрыяльнай гіпертэнзіі 1, 2, 3 ступеняў. Часцей за ўсё хварэюць людзі ва ўзросце пасля сарака гадоў. Увогуле, праблема артэрыяльнай гіпертэнзіі сёння стаіць больш востра, чым, напрыклад, яшчэ гадоў дзесяць таму. "Памаладзелі" інфаркты, інсульты, да якіх прыводзіць павышаны артэрыяльны ціск.



У БОЙ – ЗА РОДНУЮ ЗЯМЛЮ

Дзень Перамогі сёлета ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар Міронавіч Мазоль сустрэў у сваёй роднай вёсцы Пацавічы. Адсюль у 1944-м прызвалі яго на фронт, сюды вярнуўся пасля вайны аднаўляць сваю малую радзіму.

Віктар Міронавіч прайшоў многія кіламетры ваенных дарог, набліжаючы перамогу для краіны, для свайго народа, для сваіх землякоў, якія ў тым далёкім 1944-м засталіся іх чакаць з надзеяй у сэрцы.

Колькі часу мінула з тае пары! Але і праз дзясяткі гадоў памяць ветэрана не хоча адпускаць тыя падзеі, якія згадваць і сёння вельмі цяжка.

Яго, як і многіх землякоў, прызвалі на фронт у 1944-м, калі Чырвоная Армія наступала, выцясняючы акупантаў з нашай зямлі, а гітлераўцы ўпарта не хацелі здаваць свае пазіцыі.