№5

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Тры хвіліны для поспеху

Пра бяду трывожна нагадвае гук сірэны пажарнага аўтамабіля. Паспець, каб па магчымасці не даць здарыцца трагедыі, - задача не з лёгкіх. I тут многае залежыць ад прафесіяналізму вадзіцеля пажарнага аўтамабіля.



Служба ў сэрцы назаўжды

Сёння свае прафесійнае свята адзначаюць усе ратаўнікі Беларусі. Аднак нават тыя, хто ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, не забываюць, як служылі і дапамагалі людзям.



Вачыма непрадузятага арбітра

У актавай зале райвыканкама службовыя асобы Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і прадстаўнікі раённай улады падвялі вынікі "Прямых тэлефонных ліній" і прыёмаў грамадзян, якія праводзіліся 11 студзеня ў Дзятлаўскім раёне.



Для дзяцей і на здароўе

Раённыя спаборніцтвы "Алімпійскія надзеі Беларусі" Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу па зімнім шматбор'і сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў адукацыі пад назвай "Здароўе" прайшлі 15 студзеня ў Дзятлаве.



"Француз" і першы трэнер чэмпіёна

Больш за палову стагоддзя ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына жыве сям'я педагогаў, а цяпер ужо ветэранаў педагагічнай працы, людзей у гэтых мясцінах вядомых і паважаных, бо выхавалі не адно пакаленне вучняў. Гэта Вячаслаў Пятровіч і Ала Пятроўна Казакі. Шмат гадоў яны адпрацавалі ў мясцовай школе.



Калядны фестываль "Хрыстаславы-2018"

Святкі — гэта 12 святочных дзён пасля Калядаў, калі ходзяць у госці, радуюцца аб Нараджэнні Хрыста, дораць падарункі, узгадваючы аб дарах вешчуноў, і віншуюць усіх са светлым святам.



Без флікера — экстрым на дарозе

Сёння, здавалася б, кожнаму вядома пра тое, што ў цёмны час сутак рэкамендуецца пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, або, прасцей кажучы, флікерамі. Пра гэта нагадваюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, праводзячы прафілактычныя гутаркі ў школах і ў працоўных арганізацыях, гэта дэманструецца ў рэкламах.



Зімовае шматбор'е - 2018

Стартаваў другі этап спаборніцтваў "Алімпійскія надзеі Беларусі"

На стадыёне і ў спартзале Дзятлаўскай СШ №3 стартаваў другі этап спаборніцтваў "Алімпійскія надзеі Беларусі" па зімовым шматбор'і комплекса "Абаронца Айчыны" сярод дапрызыўной і прызыўной моладзі Дзятлаўскага раёна.



ЕЎРАБАЧАННЕ Ў КРУЦІЛАВІЧАХ. ЯК ГЭТА БЫЛО?

Цікавым і багатым на падзеі быў для навучэнцаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы мінулы 2016 год — Год культуры. Школьнікі знаёміліся з гісторыяй і культурай роднага краю, сустракаліся з вядомымі землякамі, ладзілі экскурсіі на прадпрыемствы і ў арганізацыі, знаёміліся з прадстаўнікамі розных прафесій, цесна супрацоўнічалі з сельскім Домам культуры. Аднак найбольш цікавай падзеяй года стаў школьны праект "Еўрабачанне ў Круцілавічах".

Як усё адбывалася? Ініцыятарамі ідэі выступілі самі навучэнцы. Сямікласнікі прапанавалі ажыццявіць праект у агульнашкольным маштабе. Педагогі і адміністрацыя школы падтрымалі цікавую задумку. Напачатку быў выбраны арганізацыйны камітэт, у які ўвайшлі трое старшакласнікаў. Вызначыліся з мэтамі: знайсці таленты сярод навучэнцаў; развіваць мастацкі густ школьнікаў, іх уменне трымацца на сцэне перад вялікай аўдыторыяй, выхоўваць пачуццё сяброўства і маральныя якасці. Але самае галоўнае, што праект быў даступны для ўсіх.



І "ГОРКА" КРЫЧАЛІ МАЛАДЫМ, I ВІНШАВАЛІ 3 НАРАДЖЭННЕМ ДЗЕТАК

Самыя памятныя падзеі ў жыцці чалавека, пагадзіцеся, гэта сустрэча з любімым чалавекам і вяселле, нараджэнне дзетах. I пэўнае дачыненне да названых шчаслівых момантаў мае Вольга Вацлаваўна Бародзіч, бо працуе яна начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама. Да яе найчасцей звяртаюцца дзятлаўчане па пытаннях запісу актаў грамадзянскага стану.

САМЫЯ БАГАТЫЯ І СКУПЫЯ НА ВЯСЕЛЛІ

На працягу 2015 года на Дзятлаўшчыне заключены 198 шлюбаў. Пераважная большасць іх — 154 шлюбы — зарэгістраваны ў Дзятлаўскім ЗАГСе. Толькі 44 рэгістрацыі прайшлі ў сельвыканкамах. Самым багатым на вяселлі аказаўся Жукоўшчынскі сельсавет: тут адбыліся 13 вяселляў. У Казлоўшчыне зарэгістравалі 11 шлюбаў, Дварцы — 5. А вось самымі скупымі на вяселлі аказаліся Вензавецкі і Мяляхавіцкі сельсаветы. За ўвесь год у названых сельвыканкамах адбылося толькі па адной рэгістрацыі шлюбу.