№49



Свята вышыванкі

25 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Наваельня праводзілася свята вышыванкі. Мерапрыемства праходзіла ў рамках раёинага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім". Ушаноўвалі тых, хто пераняў ад сваіх матуляў і бабуляў, хто ўдасканальвае і прадаўжае займацца прыгожым майстэрствам - вышываннем.

3 работамі наваельнянскіх майстрых можна было пазнаёміцца на выставе, якая разгарнулася непасрэдна ля Дома культуры. На выставе былі прадстаўлены работы Сняжаны Піцур, Марыны Каплінскай, Ганны Ярмоленка, Таццяны Круглік, Наталлі Кардаш, Таццяны Васільевай, Галіны Нямкевіч, Святланы Кот, Алы Нікіпорчык, Наталлі Бяляк, Таццяны Загорцавай і Вольгі Гранкоўскай.



Працоўную моладзь сабраў турыстычны злёт

Каманды прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны змагаліся за права быць лідарамі ў спартыўных спаборніцтвах і конкурсах.

На адкрыцці турыстычнага злёту перамогі кожнаму пажадаў кіраўнік раёна Аляксандр Дубовік. Як адзначыў старшыня райвыканкама, падобныя мерапрыемствы спрыяюць не толькі патрыятычнаму выхаванню і здароваму ладу жыцця, але і дапамагаюць працоўнай моладзі раёна пазнаёміцца, пасябраваць, згуртоўваюць калектывы.

Арганізатары злёту, раённы камітэт БРСМ, аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, падрыхтавалі для ўдзельнікаў цікавую і насычаную праграму спаборніцтваў: паласа перашкодаў, валейбол, перацягванне каната, "Гарады", дартс, конкурсы песні і турыстычнага быту.



ГАТОЎНАСЦЬ НУМАР АДЗІН

12 каманд - прадстаўніц сельгасвытворчых кааператываў раёна, Дварэцкага льнозавода, Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў, Дзятлаўскага лясгаса ўдзельнічалі ў'штогадовых спаборніцтвах супрацьпажарных фарміраванняў. За званне лепшай змагаліся 8 санітарных дружын.

Поспехаў у выпрабаваннях сандружынніцам, удзельнікам спаборніцтваў супрацьпажарных фарміраванняў, адкрываючы мерапрыемства, пажадаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Затым каманды адправіліся на месцы спаборніцтваў.

У конкурсных іспытах удзельніцам сандружынаў трэба было адказаць на пытанні па медыцынскай дапамозе ў ядзерным ачагу, паказаць веды пра інфекцыйныя хваробы і дапамогу пры іх, прадэманстраваць навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі ў шпітальным аддзяленні.



НА НІВЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ ДЗЯЦЕЙ

Жанна Аляксандраўна Едчык у выбары прафесіі кіравалася прыкладам сваёй мамы Алены Вітальеўны, якая шмат гадоў адпрацавала медыцынскай сястрой у тэрапеўтычным аддзяленні Дзятлаўскай раённай бальніцы.

На пачатку паступіла ў Гродзенскае медвучылішча. Пасля яго заканчэння вышэйшую адукацыю Жанна атрымала ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. А пасля стажыроўкі ў Лідзе працаваць прыехала ў Казлоўшчынскую паліклініку.

За сем гадоў яна зарэкамендавала сябе выдатным спецыялістам-педыятрам, які ведае псіхалогію маленькага пацыента, умее знайсці да яго падыход. Дзеці таксама з любоўю ставяцца да свайго ўчастковага доктара. Сустракаючы на вуліцы, заўжды вітаюцца.



ПАМОЧНІК ДОКТАРА

Таццяна Пятроўна Санцэвіч — ураджэнка Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Пазней бацькі пераехалі на Дзятлаўшчыну, у вёску Дзянісава. Тут Таццяна Пятроўна жыве і цяпер.

На будучы выбар прафесіі, як адзначае сама Таццяна Пятроўна, паўплывалі курсы ў вучэбна-вытворчым камбінаце ў 10-11 класах. Прафесія медыцынскай сястры настолькі спадабалася, што Таццяна вырашыла асвоіць яе ўсур'ёз ужо ў Слонімскім медыцынскім вучылішчы.

Пасля яго заканчэння прайшло больш за 10 гадоў. Большую частку з іх Таццяна Пятроўна працавала фельчарам у Парэцкай амбулаторыі. Тры гады — у Казлоўшчынскай паліклініцы. Цяпер Таццяна Пятроўна — памочнік доктара.



У МЕДЫЦЫНЕ - БОЛЬШ ЗА СОРАК ГАДОЎ

Таццяна Кайтанаўна Власенка, загадчыца Казлоўшчынскай бальніцы, свае прафесійнае свята сёлета адзначыць сорак другі раз.
Сустрэне яго на працоўным месцы — у суботу традыцыйна паліклініка будзе прымаць жадаючых прайсці вадзіцельскую медкамісію.

 

МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР У ПОЛЬШЧЫ

У польскім горадзе Ляжайску ў чэрвені прайшоў міжнародны турнір па кіакушынкай каратэ, які сабраў больш за 300 спартсменаў з Польшчы, Беларусі, Украіны. Беларусь на гэтым турніры прадстаўлялі 12 спартсменаў спартыўнага клуба “Барс” з Гродна, Слоніма, Дзятлава і Наваельні.



У ДЗЯТЛАВА ПРЫБУДЗЕ СВЯТАЯ ІКОНА

З нагоды 1025-годдзя хрышчэння Русі са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра 29 чэрвеня ў горад Дзятлава ў 9 гадзін раніцы прыбудзе ікона з частачкай нятленных святых мошчаў свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага.



ПАЗНАЁМІЛІСЯ З РАБОТАЙ ПРАВААХОЎНІКАЎ

У межах міжведамаснай праграмы "Клопат" у Дзятлаўскім райаддзеле міліцыі ладзілі Дзень адчыненых дзвярэй для школьнікаў. Да людзей у пагонах завіталі наведвальнікі летніка, які працуе ў час канікулаў у СШ №1 г. Дзятлава.