№48



Закон. Нагляд. Прафесіяналізм

26 чэрвеня ў нашай рэспубліцы прафесійнае свята адзначаюць работнікі пракуратуры. Аб працоўных буднях і задачах ахоўнікаў закона карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з намеснікам пракурора Аляксандрам Юркевічам.

- Аляксандр Паўлавіч, якім для пракуратуры раёна было першае паўгоддзе 2018 года?



В. Макарэвіч: "Не спыняцца на дасягнутым"

Вераніка Макарэвіч працуе аператарам малочнай лініі на участку канцэнтрацыі сыроваткі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Адміністрацыя прадпрыемства характарызуе маладую работніцу станоўча: "Яна і адукаваны спецыяліст, і актывістка, і спартсменка, і проста прыгажуня. Сама Вераніка ў жыцці прытрымліваецца прынцыпу: не спыняцца на дасягнутым". I прыступка за прыступкай бярэ новыя "вяршыні".

Вераніка — з вёскі Сачыўляны. Яна скончыла спачатку Яварскую сярэднюю школу, затым — Гродзенскі каледж лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці "тэхнік-праграміст". Пасля гэтага чатыры гады адпрацавала майстрам вытворчага навучання Нёманскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя. Аднак доўга выкладаць "сухую тэорыю" Вераніка не збіралася — імкнулася выкарыстаць свае веды на практыцы, таму вярнулася на Дзятлаўшчыну і ўладкавалася на сыраробны завод.



ДАВЕРАНА ПАМЯЦЬ ПАКАЛЕННЯЎ

Свой юбілейны дзень нараджэння адзначыла жыхарка горада Дзятлава, ветэран педагагічнай працы, выдатнік народнай адукацыі Ядвіга Аляксандраўна Кійко. Ядвіга Аляксандраўна ўнесла значны ўклад у захаванне гістарычнай спадчыны роднага краю, разам з калегамі стварыла школьны музей. Такіх людзей справядліва называюць жывымі сеедкамі мінулага. Ядвіга Аляксандраўна дзеліцца сваімі ўспамінамі
з чытачамі раённай газеты "Перамога".

У СВАЕЙ ХАЦЕ НЕ ГАСПАДАРЫ

— Нарадзілася я ў Дзятлаве, у доме па вуліцы Чырвонаармейскай. Яна раней называлася Слонімскай, была брукаваная. У роднай хаце жыву і цяпер. На той час Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Дзятлава было мястэчкам, дзе жыло і працавала шмат рамеснікаў. Мой бацька таксама займаўся вырабам чарапіцы, помнікаў, кольцаў для калодзежаў.



ЗМАГАЛІСЯ ЗА ЗВАННЕ ЛЕПШАГА

"Педагог года дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"

Установы дадатковай адукацыі Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у абластным этапе рэспубліканскага конкурсу прафёсійнага майстэрства "Педагог года дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі".



ВЫ - У АБ'ЕКТЫВЕ ФОТАКАМЕРЫ!

Розныя метады выпрабоўвала лясная ахова дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас" для барацьбы з нядбайнымі наведвальнікамі лесу, якія пакідаюць пасля сябе кучы смецця або, што яшчэ горш, непатушанае вогнішча.

Аднак звароты ў сродках масавай інфармацыі і на Днях інфармавання насельніцтва, размяшчэнне папераджальных аншлагаў не дзейнічаюць на некаторых заўзятых парушальнікаў. 3 гэтай прычыны ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе "Дзятлаўскі лясгас" вырашылі "ўзяць на ўзбраенне" яшчэ адзін сродак: цяпер разам са спецыялістамі "дзяжураць" і абараняюць лясы спецыяльныя камеры. Дарэчы, сёлета фотапасткі ўжо "злавілі" многіх парушальнікаў.



МОЛАДЗЕВЫ ТУРЗЛЕТ НА МАЎЧАДЦЫ

Ва ўрочышчы Рыбакі, на беразе ракі Моўчадзь, 24-26 чэрвеня адбыўся XIX штогадовы раённы турысцкі злёт працоўнай моладзі.

У сёлетніім турзлёце паўдзельнічалі 15 каманд — прадстаўнікі сельскiх гаспадарак раёна, арганізацый, прадпрыемстваў. Яны змагаліся за перамогу ў 11 відах спаборніцтваў, сярод якіх — валейбол, гульня ў "гарады", падцягванне на высокай перакладзіне, конкурс "Візітка", турыстычная паласа перашкодаў і іншыя.



ДЗЕНЬ МЯЛЯХАВІЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Мяляхавіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Мяляхавіцкім сельсавеце 25 чэрвеня.

У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў.

З сацыяльна-эканамічным становішчам Мяляхавіцкага сельскага Савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміла яго старшыня В. Добыш.

Мяляхавіцкі сельскі Савет і яго выканаўчы камітэт пачалі дзейнічаць з 15 верасня 1940 года. Актыўная забудова мясцовага рэгіёна вытворчымі і сацыяльна-культурнымі аб’ектамі пачалася з 1963 года. Цяперашняя тэрыторыя сельскага савета складае каля 50 квадратных кіламетраў. У сельсавеце 13 паселішчаў, 529 жыхароў, 250 працаздольных (у сельскай гаспадарцы працуюць 100 чалавек), 230 пенсіянераў, 49 дзяцей, 21 адзінокі чалавек, 166 чалавек жывуць адзінока, 34 інваліды 1 і 2 групаў. У жыхароў сельсавета 279 сядзібных падсобных гаспадарак.



АБОРТ. ЗАБОЙСТВА? ВЫМУШАНЫ КРОК? АПЕРАЦЫЯ?

Аборт. Якія яго наступствы? Як ён уплывае на фізічнае, псіхалагічнае і духоўнае здароўе? На гэтыя пытанні адказваюць медыкі і святар.

Міхаіл Гусеў, доктар-гінеколаг:
-- Гэта ілюзіі, што аборт не паўплывае на здароўе жанчыны ў далейшым і, у прыватнасці, на яе рэпрадукцыйную сістэму. Наступствы могуць праявіцца адразу ж, а могуць і праз некаторы час.

У ліку ранніх наступстваў аборту можна назваць крывацёк, пашкоджанне шыйкі і сценак маткі, няпоўнае выдаленне плода. На больш позніх тэрмінах пасля аборту ў арганізме жанчыны могуць выявіцца розныя інфекцыі, запаленне тканак маткі-- эндаметрыт, параметрыт.



Н. ЗАГДАЙ: “НЕ ЎЯЎЛЯЮ СЯБЕ БЕЗ ПРАЦЫ З ПАКУПНІКАМІ”

Ва ўмовах сённяшняй канкурэнцыі ў гандлі быць добрым прадаўцом становіцца прынцыпова важна. Прадасі тавар правільна – і спажывец запомніць дарогу да твайго прылаўка, а праявіш некампетэнтнасць ці няветлівасць – і можаш назаўжды страціць пакупніка. На Дзятлаўшчыне засталіся такія прафесіяналы гандлю, у якіх ёсць чаму павучыцца.

Наталля Загдай многія гады сваёй працоўнай дзейнасці прысвяціла спажывецкай кааперацыі, а менавіта сённяшняму Дому гандлю. І занясенне яе прозвішча на самую пачэсную ў раёне Дошку гонару – нагода працаваць з падвоенай энергіяй. Зразумела, што лепшага прадаўца Дзятлаўскага раёна ўдалося заспець менавіта на працоўным месцы, у аддзеле гаспадарчых тавараў, якім яна загадвае.



ЯК ЗМАГАЦЦА З МІКРАСПАРЫЯЙ

Па інфармацыі дзяржаўнай установы “Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя”, у нашай вобласці за 4 месяцы 2014 года пагоршылася эпідсітуацыя па мікраспарыі. Паказчык захваральнасці вырас на 17,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года (зарэгістраваны 101 выпадак). У Дзятлаўскім раёне ў 2013 годзе былі выяўлены 10 хворых на мікраспарыю (за 5 месяцаў гэтага года – 3).

Мікраспарыя – заразнае скурнае захворванне чалавека і жывёлін, якое выклікаецца мікраскапічнымі грыбкамі рода мікраспорум. Крыніцы распаўсюджвання захворвання – заражаныя бадзяжныя і хатнія жывёліны, прычым у 85% выпадках гэта каты, у 15% -- сабакі, у меншай ступені – хворы чалавек.

Заражэнне адбываецца пры непасрэдным кантакце з хворай жывёлінай (чалавекам) або праз інфіцыраваныя імі прадметы. Узбуджальнікі мікраспарыі могуць захоўваць сваю жыццядзейнасць у навакольным асяроддзі да 10 гадоў.