№47

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Стараста вёскі Чырвоны Бор

У кожнай вёсцы ёсць свая непаўторная гісторыя, свае звычаі і традыцыі і ёсць людзі, якія берагуць гэту гісторыю. У вёсках такія людзі - гэта старасты. Вельмі любіць сваю вёсачку, робіць усё, каб яна была прыгожай, чыстай, самай лепшай стараста вёскі Чырвоны Бор Яўгенія Філідовіч. Яна лічыць, што навядзенне парадку на роднай зямлі, там, дзе ты жывеш, выгадаваў дзяцей - гэта абавязак кожнага чалавека.

Веска Чырвоны Бор невялікая. 3 аднаго боку, здаецца, што няма нічога прасцей, чым утрымліваць некалькі дамоў у парадку. Аднак розных праблем хапае, і з імі ідуць да старасты, якая ніколі не адмовіць, падтрымае і дапаможа.



Падзяка ў юбілей

На палетках КСУП "Слава працы" адбылася прыемная сустрэча з нагоды 65-гадо-вага юбілею загадчыцы фермы Зоі Гарошка.



Новыя дасягненні "Сырной страны"

Складнікі поспеху нашага раёна



Звінелі косамі касцы, шумела свята ў Вензаўцы

Ужо некалькі гадоў запар Свята касцоў збірае пад адкрытым небам працаўнікоў вёскі і гасцей з усяго раёна. Свята традыцыйна праходзіць у рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім". Святочнай пляцоўкай і нязменным месцам сустрэчы прыхільнікаў свята стаў, як і летась, аграгарадок Вензавец.



Муляры

Муляры месцяцца на градзе за кіламетр ад асфальтавай дарогі з Дзятлава ў Дварэц. У справе за 1886 год "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой волости Слонимского уезда" вёска занесена ў "Дворцовую волость" і пазначана пры ўрочышчы Селішчы.



Малдуці

Вёска Малдуці. Адзіная яе вуліца.працягам болей за кіламетр кіруе ад асфальтавай шашы Дзятлава-Навагрудак у бок вёскі Змяёўцы.

Некалі вуліца была забрукавана неапрацаваным каменем, што ёсць неаспрэчным сведчаннем тымчасовай цывілізацыі. Але наступнага тэхнічнага прагрэсу брукаванка не вытрымала. Пад коламі цяжка нагружаных трактароў-машын камяні праселі, і ўтварыліся глыбокія каляіны. Колькі гадоў таму праблему праезду часткова вырашылі гравійнай падсыпкай.



Дзеці пакутуюць з-за бацькоў

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх раивыканкама разгледжаны 4 пытанні. Адно — аб магчымасці вяртання дзіцяці ў сям'і пасля прызнання маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Тры — хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія не належным чынам выконваюць свае абавязкі.

Маці папярэдзілі

Сацыяльна ненадзейная сям'я (жанчына і двое яе непаўналетніх дзяцей) жыве разам з бабуляй. Паміж дарослымі здараюцца скандалы.



Свята касцоў у Вензаўцы

Нядзельным днём, 18 чэрвеня, на свята касцоў запрасіў аграгарадок Вензавец.

На пачатку мерапрыемства госці свята і мясцовыя жыхары мелі магчымасць паслухаць паданні пра Вензавец і яго наваколле. А Вензавецкая школа прапанавала пазнаёміцца з экспанатамі музея пад адкрытым небам, сярод якіх рэчы з ужытку касцоў — даўнейшая каса, рэзгіны, конскія путы, разнастайныя збаны для вады і квасу, а таксама люлька з лазы, лапці.

Школьнікі распачалі свята сцяг-шоу, а затым саступілі сцэну маленькім танцорам з садка. Пад песню "Касіў Ясь канюшыну" хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі прысутным, і найперш матулям і бабулям, якія актыўна іх фатаграфавалі, танцавальныя здольнасці. Дзятва задала тон святу.



СУСТРЭЧА У БІБЛІЯТЭЦЫ

Работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ў рамках Года культуры арганізавалі сустрэчу з мясцовымі пісьменнікамі.



КАЛІ СВЕДАК НЯМА, ПРАЦУЕ ЭКСПЕРТ

23 сакавіка 2016 года у час дзяжурства ў складзе следча-аператыўнай груды на месца здарэння давялося выехаць Мікалаю Мікалаевічу Мікулічу, старшаму эксперту экспертна-крыміналістычнага сектара па Дзятлаўскім раёне Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь.

Прычынай выезду праваахоўнікаў было паведамленне аб тым, што на вонкавым баку дзвярэй Спаса-Прэабражэнскай царквы горада Дзятлава крывёю намаляваны сатанінскі сімвал. Сведак, якія што-небудзь бачылі або ведалі аб гэтым, не знайшлося.