№46

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Новыя перамогі юных спартсменаў

Напрыканцы навучальнага года ў горадзе Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў - 2018 па лёгкай і цяжкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння.



Чырвоная нітачка рэаніматараў

Любая медыцынская ўстанова павінна выклікаць давер у насельніцтва і быць той інстанцыяй, дзе можна зберагчы самае дарагое - чалавечае жыццё і здароўе. У Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы старанні і энтузіязм медперсаналу здзяйсняюць амаль цуд для пацыента любога аддзялення.



ЗАЛОГ ЗДАРОЎЯ – РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ

Рацыянальнае харчаванне – гэта фізіялагічна паўнавартаснае харчаванне здаровых людзей з улікам іх полу, узросту, характару працы, кліматычных умоваў пражывання. Яго сутнасць складаюць тры асноўныя прынцыпы:

1. Раўнавага паміж энергіяй, якая паступае з ежай, і энергіяй, якая расходуецца чалавекам у працэсе жыццядзейнасці.

2. Задавальненне патрэбаў арганізма ў пэўнай колькасці, якасным складзе і суадносінах харчовых рэчываў.

3. Захоўванне рэжыму “сняданак, абед, вячэра” і сезонных асаблівасцяў.

Правільнае здаровае харчаванне – гэта таксама прафілактыка захворванняў.



ПЕРАМОЖЦА СПАБОРНІЦТВАЎ -- АЛЯКСАНДР КАСТУСІК

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод маладых механізатараў, якія былі заняты на падрыхтоўцы глебы і сяўбе сельскагаспадарчых культураў. У ліку пераможцаў -- Аляксандр Кастусік з СВК "Дварэц-Агра", які працаваў на трактары МТЗ-3022. Хлопец заняў першае месца.

Ён прыме ўдзел у абласных спаборніцтвах механізатараў. На другім месцы Андрэй Ляўкевіч -- таксама прадстаўнік СВК "Дварэц-Агра", які працаваў на трактары МТЗ 3022. Трэцяе месца заняў Аляксандр Чувак з СВК "Белагурна", (марка трактара -- МТЗ 3022).



"ГРАМАДЗЯНСКІ ШЛЮБ" -- НІЯКІХ ПРАВОЎ І АБАВЯЗКАЎ, АКРАМЯ БАЦЬКОЎСКІХ

У пракуратуру Дзятлаўскага раёна з праблемнымі пытаннямі часта звяртаюцца жыхары Дзятлаўшчыны. На самыя актуальныя з іх адказвае намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Аляксандр Паўлавіч Юркевіч.

Пытанне: ці магчыма выселіць з кватэры, уласніцай якой я з'яўляюся, майго мужа без яго згоды, калі ён даўно тут не жыве і мае пастаяннае месца жыхарства па іншым адрасе?

Адказ: выселіць мужа без яго згоды з жылога памяшкання, уласнікам якога ён не з'яўляецца і ў якім даўно не жыве, магчыма ў судовым парадку. Для гэтага варта звярнуцца ў суд па новым месцы жыхарства мужа з іскавой заявай аб высяленні з жылога памяшкання ў сувязі са стратай права карыстання. У далейшым у суд неабходна прадаставіць доказы, якія сведчаць аб тым, што муж не з'яўляецца ўласнікам гэтага жылога памяшкання, а таксама выбыў на пастаяннае месца жыхарства ў іншае жылое памяшканне. Такімі доказамі могуць служыць тлумачэнні суседзяў, дакументы, якія ўстанаўліваюць права на жылое памяшканне, іншыя звесткі, якія пацвярджаюць гэты факт.



ПУСЦІЎ У ХОД КУЛАКІ -- ПАКІНЬ РОДНУЮ ХАТУ

З 16 красавіка ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў". Гэты нарматыўны дакумент рэгулюе грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць пры здзяйсненні прафілактыкі правапарушэнняў, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам. Аднак варта зазначыць, што прафілактыка правапарушэнняў пры вядзенні крымінальнага і адміністрацыйнага працэсаў, выкананні пакаранняў і іншых мераў крымінальнай адказнасці здзяйсняецца згодна з іншымі заканадаўчымі актамі.

Пра меры індывідуальнай прафілактыкі, прадугледжаныя новым нарматыўным дакументам, карэспандэнтцы газеты расказаў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. Шпакоўскі.



МАЛАКО І МЯСА – ЗАДАЧА НАША

У Дзятлаўскім раёне адбыўся абласны семінар-нарада на тэму: “Аб выніках работы галіны жывёлагадоўлі за 5 месяцаў 2014 года і праблемных пытаннях у бягучы перыяд”

Да ўдзелу ў рабоце семінару былі запрошаны начальнікі раённых упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў па жывёлагадоўлі, галоўныя ветэрынарныя доктары раёнаў, дырэктары раённых племстанцый, кіраўнікі і спецыялісты камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Кіраваў работаю семінара-нарады першы намеснік старшыні аблвыканкама І. Жук.

2014 год для вытворцаў жывёлагадоўчай прадукцыі вобласці пакуль складваецца не лепшым чынам. Фактычнае выкананне прагнознога паказчыку валавой прадукцыі за студзень – май склала 98,3 працэнта (прагноз – 98,7 працэнта). Найбольшы недабор прадукцыі да прагнозу зафіксаваны ў Смарогонскім, Карэліцкім, Свіслацкім раёнах. Лепшыя лічбы, чым у іншых, склаліся ў справаздачах Ваўкавыскага, Гродзенскага, Воранаўскага раёнаў.



ПАТРЫЯТЫЧНЫ МОЛАДЗЕВЫ МАРАФОН

Напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі праводзіць моладзевы марафон "70!".
Мерапрыемства ставіць на мэце выхаванне ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай свядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый свайго народа, гераічнага мінуламу Радзімы, прапаганду подзвіга беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Моладзевы марафон праходзіць у чэрвені-ліпені па памятных месцах часоў Вялікай Айчыннай вайны. У гарадах ускладваюцца вянкі і кветкі да помнікаў, ладзяцца канцэрты з удзелам маладых творчых калектываў, фотавыставы, выставы творчых работ.



СПАГАДЛІВЫ ЧАЛАВЕК І ПРАФЕСІЯНАЛ

На старонках “раёнкі” хачу расказаць пра цудоўную жанчыну, настаўніцу гісторыі Ніну Валянцінаўну Хілевіч.

Яна нарадзілася і вырасла ў настаўніцкай сям’і. Добра памятае, як у дзяцінстве з сястрой вельмі часта гулялі ў “школу” – былі настаўнікамі і вучнямі. І ўжо тады марыла стаць менавіта настаўніцай. З усіх школьных прадметаў ёй больш за ўсё падабалася гісторыя, таму Ніна паступіла на гістарычны факультэт БДУ і паспяхова яго скончыла.

Пачынала працаваць старшай піянерважатай у Голдаўскай сярэдняй школе Лідскага раёна. У 1977 годзе пачала працаваць старшай важатай у СШ №1 г. Дзятлава, пасля -- настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства. Тут праходзіла яе станаўленне як педагога. “Мне пашанцавала, -- гаворыць Ніна Валянцінаўна, -- у СШ №1 побач аказаліся мудрыя кіраўнікі і добры калектыў настаўнікаў. Вялікую падзяку хачу выказаць Яўгеніі Рыгораўне Савань, Ядвізе Аляксандраўне Кійко, Марыі Уладзіміраўне Сташэнка і іншым, хто са мной працаваў”. Затым, калі адкрылася СШ №3, разам з ншымі калегамі Ніна Валянцінаўна перайшла працаваць туды.



ДАРОГІ ПРАВАСЛАЎНАЙ БЕЛАРУСІ

Тоненькімі нітачкамі перасякаюць яны карту нашай краіны. Ад храма да храма, ад манастыра да манастыра пралягаюць гэтыя шляхі. І шчаслівы той чалавек, які ўжо ў дзяцінстве знайшоў сваю дарогу да храма, і яго душа імкнецца да цудоўнага.

Глядзіш на групу дзяцей, якія сабраліся ля храма Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава, і сэрца радуецца. Такія ў іх светлыя, адухоўленыя твары. Гэта – выхаванцы Нядзельнай школы, якія сабраліся ў паломніцкую паездку па святых мясцінах роднага краю.

Ужо стала добрай традыцыяй у нашай Нядзельнай школе завяршаць навучальны год такім паломніцтвам. Дзеці заўжды чакаюць гэтага дня з нецярпеннем, паколькі маршруты паездак штогод мяняюцца. Такім чынам папаўняецца багаж ведаў аб праваслаўных святынях зямлі беларускай.
Сёлета Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня, дырэктар Нядзельнай школы, протаіерэй Мікалай Пінчук прапанаваў паломніцкую паездку па маршруце: Дзятлава-Бяроза-Кобрын-Брэст-Ружаны-Дзятлава.