№45

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дапамога ад "Сяброў Дзятлава"

3 дабрачынным візітам наш раён чарговы раз наведалі валанцёры арганізацыі "Сябры Дзятлава" з Люксембурга. Арганізацыя супрацоўнічае з нашым рэгіёнам на працягу многіх гадоў і кожны год прыязджае з новай дапамогай.



Сям'я Родзькіных: жыццё пад знакам чырвонага крыжа

Сёлета спаўняецца 35 гадоў, як сямейны дуэт загадчыка хірургічнага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Івана Міхайлавіча і доктара-педыятра Ірыны Станіславаўны Родзькіных працуе на Дзятлаўшчыне. Увесь гэты час, верныя клятве Гіпакрата і клятве быць разам у горы і радасці, крочаць яны па жыцці.



Дапамога "Сафіі"

Ha Дзятлаўшчыне пабылі прадстаўнікі Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб'яднання "Сафія" — гуманітарныя валанцёры Пол і Уэндзі Дотсан і выканаўчы дырэктар МДГА "Сафія" Сяргей Зубовіч. Мэтай іх візіту было завяршэнне аднаго з гуманітарных праектаў.



Папярэджанні і штраф

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама разгледжаны тры адміністрацыйныя пратаколы і пытанне аб магчымасці вяртання бацькам дзяцей, якія раней былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Няма 16 гадоў - позна не гуляйце



Шчаслівы лёс Ганны Емяльянчык

Сёлета адзначыла сваё 80-годдзе настаўніца пачатковых класаў Ганна Іванаўна Емяльянчык — добры, чулы, спагадлівы чалавек.

Нарадзілася Ганна Іванаўна 1 чэрвеня 1937 года на хутары Каранік (раней Стралянскі сельскі савет, цяпер — Жукоўшчынскі) у сям'і сялян. 3 дзяцінства зведала смак сірочага хлеба, бо ў гадавалым узросце страціла маці. Пазней бацька жаніўся другі раз. Дзяўчынка, калі падрасла, дапамагала дарослым па гаспадарцы, даглядала братоў.

Вучылася Ганна ў Алёхнавіцкай пачатковай школе. Яна была вельмі дапытлівай, любіла чытаць. Пачатковую школу закончыла на выдатна. На той час у Ганны з'явілася мара — стаць настаўніцай, прысвяціць сваё жыццё ганаровай і патрэбнай прафесіі.



СЭРЦА АДДАВАЛА ДЗЕЦЯМ

Кожны чалавек у які-небудзь момант свайго жыцця робіць спробу азірнуцца назад і ацаніць перажытае. Асабліва часта ацэнку даюць такому важна му перыяду, як працоўная дзейнасць. Ці правільна выбрана справа, якой ахвяравана столькі часу і душэўных сілаў? Ці атрымалася дасягнуць жаданых вынікаў? Шмат чаго добрага цікавага можна ўзгадаць, калі не адзін дзясятак гадоў аддадзены творчай прафесіі — настаўніка.

Больш за 30 гадоў аддала настаўніцкай працы Ірына Віктараўна Гульнік. Ці цяжкі гэта шлях? I цяжкі, і не. Складаны, таму што работа была вельмі адказнай, а кепска працаваць Ірына Віктараўна не ўмела. Лёгкі, таму што педагог — гэта стан душы. Спытайце вучняў Ірыны Віктараўны аб любімым школьным прадмёце — і многія назавуць беларускую мову і літаратуру. I з-за любові да самой дысцыпліны, і з-за любові і павагі да настаўніцы. Чым жа яна заслужыла такія адносіны? Усім. Па любым крытэрыі — вышэйшы бал. Колькі душэўных сілаў і энергіі аддала гэта жанчына сваім вучням, навучыўшы іх правільна, проста, лаканічна выказваць свае думкі, прыгожа і граматна пісаць, любіць літаратуру, знаходзіць адказы на галоўныя пытанні: што ёсць дабро, ісціна, прыгажосць? У чым сэнс жыцця? Што значыць любіць сваю Радзіму?



ДЗЯТЛАЎСКАЕ ПМС - ПРЫЗЕР РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэмаў "Дзятлаўскае ПМС" узнагароджана ганаровым Дыпломам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за другое месца ў рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе на "Лепшую арганізацыю работы па эканоміі энергарэсурсаў, сыравіны і матэрыялаў".

Узнагарода была ўручана калектыву прадпрыемства напярэдадні прафесійнага свята — Дня меліяратара.

За апошнія гады Дзятлаускае ПМС зведала змены: праведзена тэхнічнае перааснашчэнне машынна-трактарнага парка, абнаўляецца вытворчая база, палепшаны ўмовы працы і быту работнікаў. Значная работа праведзена па ўкараненні элементаў энерга- і рэсурсазберажэння. У выніку паказчык па энергазберажэнні за 2014 год выкананы на 114,3%, за 2015 год - на 223,6%.



ГОРКАЎЦЫ РАМАНТУЮЦЬ КАПЛІЦУ

Прыхаджане Горкаўскай царквы талакой рамантуюць капліцу каля Каменнай брамы. На Сёмуху прызначылі асвячэнне капліцы.
З мяне актывісты рамонту ўзялі амаль што клятву, што не назаву іх прозвішчаў.

— Але чаму?! — здзівіўся на іх нечаканае патрабаванне.
— Не хочам рэкламы.

— Хіба ж гэта рэклама?.. Але нават калі, як па-вашаму, рэклама, то чаму ўсё ж не хочаце? Вы ж не робіце нічога кепскага... Наадварот.
— Разумееце, на рамонт людзі ахвяруюцца, хто колькі можа і хоча — сваей працай, сваімі сродкамі, і мы не хочам нават ускосна ацэньваць іх уклад. Не хочам каго-небудзь вылучаць ні ў той, ні ў гэты бок, недаацаніць, пакрыўдзіць.



ТАЦЦЯНА ШЭФАРЭВІЧ: "HI РАЗУ НЕ ПАШКАДАВАЛА, ШТО Я ДЗІЦЯЧЫ ДОКТАР"

Аб прафесійных буднях, любімай справе і сваім шляху ў медыцыну карэспандэнтцы газеты "Перамога" расказала доктар-педыятр Дзятлаўскай раённай бальніцы Т. Шэфарэвіч, якая напярэдадні Дня медыцынскага работніка за шматгадовую добрасумленную працу і прафесіяналізм была ўшанавана ганаровым званнем "Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь".

— Таццяна Аляксандраўна, раскажыце пра сябе.
— Родам я з Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Мой тата чвэрць стагоддзя адпрацаваў старшынёй калгаса, мама была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, старэйшая сястра жыве і працуе ў Расіі, яна — дырэктар школы, кандыдат філасофскіх навук. У нашай сям'і былі пераважна педагогі, хаця сярод родных ёсць і медыкі. Дзядзька быў ваенным хірургам, стрыечная сястра — лор-доктарам. Калі паўстала пытанне, кім быць, рашэнне было адно — дзіцячым доктарам. У 1977 годзе скончыла школу з залатым медалём і паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на спецыяльнасць "педыятрыя".



УЧАСТКОВЫ ПЕДЫЯТР ІРЫНА РОДЗЬКІНА

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка карэспандэнтка газеты сустрэлася з Ірынай Станіславаўнай Родзькінай, участковым педыятрам Дзятлаўскай раённай паліклінікі, доктарам са шматгадовым стажам. Праца Ірыны Станіславаўны адзначана шэрагам узнагародаў як раённага, так і абласнога ўзроўню. У 2008 годзе яна атрымала Ганаровую грамату Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У час размовы Ірына Станіславаўна адказала на пытанні, якія датычацца яе працы, выбару прафесіі.

-- Ірына Станіславаўна, з чаго пачынаецца ваш працоўны дзень?
-- Як ні дзіўна гэта гучыць, але ў мяне ён пачынаецца з вечара. У мяне ёсць такая асаблівасць -- падводзіць вынікі прайшоўшага дня, намячаць працоўныя планы на наступны. З аднаго боку, гэта добра, ствараецца нейкая планавасць дзеянняў, так неабходная ў нашай рабоце. Аднак калі ты ўспомніш, што за дзень чагосьці не зрабіў, хутка заснуць не атрымаецца.
Значную частку нашай дзейнасці складае планавы нагляд за дзецьмі. І таму ўжо ўвечары я абдумваю гэтую работу. У дадатак да яе працоўны дзень складаецца з абслугоўвання экстранных выклікаў, патранажу, вядзення прыёму.