№44

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Новыя перамогі лёгкаатлетаў

Алімпійскія дні моладзі Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы прайшлі ў горадзе Гродне. У спаборніцвах прынялі ўдзел зборныя каманды юнакоў і дзяўчат 2001-2003 гадоў нараджэння з розных гарадоў і раёнаў Гродзенскай вобласці.



Летні адпачынак пачаўся з міні-футбола

Па-спартыўнаму ярка стартаваў летні сезон у Дзятлаве

1 чэрвеня, у першы дзень летняга адпачынку школьнікаў, у рамках раённай спартакіяды 2018 года на стадыёне "Колас" у Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе "Каласок".



Вучымся ратаваць жыццё

На спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава адбыўся раённы палявы злёт юных ратаўнікоў-пажарных "Ратаўнік-2018".



Лідарства нашых валейбалістак

У апошнія дні вясны адбылася фінальная гульня чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд першай лігі сезона 2018 года. Гульня прайшла ў зале Гродзенскага лядовага палаца. Сапернік дзятлаўчанак - каманда Лідскага раёна.



Стараста вёскі Яблынька

Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках Года малой радзімы арганізаваў праект "Глыбінкай жывая Беларусь", які накіраваны на адраджэнне і захаванне памяці, духоўнага багацця малой радзімы.



Галоўны скарб - веды і талент

У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло свята дзяцінства. Таксама ў час свята праходзіў конкурс цыркавога мастацтва "Калейдаскоп талентаў".



ХАРАКТАРЫ — РОЗНЫЯ, ЗАХАПЛЕННІ—АГУЛЬНЫЯ

Нядаўна адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу "Маладыя сем'і, раскажыце пра сябе", які праходзіў на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ў рамках дзейнасці раённага Клуба маладой сям'і. Пераможцай конкурсу стала сям'я Арцёма і Вольгі Орсікаў. Знаёмцеся!

— Раскажыце, ці даўно вы разам, якой была ваша першая сустрэча?
Арцём: у жніўні мы будзем адзначаць 5 гадоў сумеснага жыцця, а пазнаёміліся ў 10-ым класе. Апошнія два гады пёрад выпускам мы вучыліся ў Гродзенскай гімназіі №1. Там быў сфарміраваны зборны профільны клас, дзе займаліся прадстаўнікі розных рэгіёнаў нашай вобласці. Вольга прыехала са Скідзеля, я — з Дзятлава.
Вольга: мы проста былі аднакласнікамі, нават і падумаць не маглі, што калі-небудзь будзем разам. Праўда, я добра запомніла першую сустрэчу на агульным сходзе. Арцём вылучаўся сярод іншых хлопцаў сваім нефармальным стылем: доўгія валасы, завушніцы, шырокія штаны, жоўтая майка.



АДЗЁР – АДНА З САМЫХ ЗАРАЗНЫХ ХВАРОБАЎ

У Беларусі назіраецца складаная эпідэміялагічная сітуацыя ў выніку завозу віруса адзёру (корь) генатыпу D8 з Расійскай Федэрацыі і яго далейшага абмежаванага распаўсюджання. Па стане на 14 мая 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваны 32 лабараторна пацверджаныя выпадкі адзёру. У Дзятлаўскім раёне таксама зарэгістраваны выпадак захворвання на адзёр. Захварэў дарослы чалавек, які ў працэсе сваёй прафесійнай дзейнасці быў у кантакце з хворым на адзёр. Заражэнне адбылося за межамі нашага раёна.
Адзёр – гэта шырока распаўсюджанае вострае інфекцыйнае захворванне, якое сустракаецца пераважна ў дзяцей. Яно характарызуецца павышэннем тэмпературы, запаленнем слізістых абалонак носа, вачэй, горла, з’яўленнем на скуры плямістых высыпанняў. Адзёр з’яўляецца адной з самых заразных хваробаў.
Шлях перадачы інфекцыі – паветрана-кропельны. Крыніца інфекцыі – хворы на адзёр. Пасля перанесенага захворвання ў чалавека захоўваецца пажыццёвы імунітэт.



ПАЧАЦЬ КУРЫЦЬ ЛЁГКА. ПАЗБАВІЦЦА СКЛАДАНА

Чаму і як курэнне з'яўляецца ў жыцці? Як пазбавіцца ад гэтай звычкі? Якое стаўленне да яе тых, хто не курыць? На гэтыя пытанні карэспандэнтка газеты папрасіла адказаць некалькіх рэспандэнтаў.

Мікалай Дзядовіч:
-- Упершыню я паспрабаваў курыць яшчэ ў школе. Адзін з настаўнікаў гэта заўважыў. Пасля гутаркі з ім я зразумеў, што курыць шкодна. Аднак ужо ў студэнцкія гады зноў вярнуўся да гэтай звычкі. Перад адным з экзаменаў я хваляваўся, чамусьці прыйшла думка, што трэба пакурыць. У выніку курэнне стала маёй шкоднай звычкай на больш чым дваццаць гадоў. Курыў я вельмі шмат, пакуль не з'явіўся такі характэрны для заядлых курцоў кашаль, пачаліся праблемы са здароўем. Захаваць здароўе -- гэта і стала для мяне матывацыяй кінуць курыць. А яшчэ курэнне -- гэта вельмі дарагая звычка ў матэрыяльным плане. Пазбавіцца ад яе -- значыць сэканоміць грошы.



А. ПРАТАКОВІЧ: "ДЛЯ ТАКОЙ ПРАФЕСІІ ПАТРЭБНЫ ВЫТРЫМКА І НАСТОЙЛІВАСЦЬ"

Нягледзячы на тое, што Аляксандр Уладзіміравіч Пратаковіч ужо 18 гадоў знаходзіцца на заслужаным адпачынку, ва ўсёй яго постаці адчуваюцца строгасць і падцягнутасць, характэрныя для людзей, якія шмат гадоў прысвяцілі дзяржаўнай службе. Аляксандр Уладзіміравіч адпрацаваў у органах пракуратуры Рэспублікі Беларусь 33 гады.

Нарадзіўся ён у 1939 годзе ў вёсцы Скоржыкі Шчучынскага раёна. У 1956-ым скончыў дзесяць класаў Камянецкай сярэдняй школы і вырашыў паступаць у інстытут замежных моваў. Але канкурэнцыя была вялікая, і хлопец не прайшоў па конкурсе. На той час Аляксандр нават не ўяўляў сабе, што ўсяго праз некалькі гадоў жыццё зробіць круты паварот, і ён выбера сабе зусім іншую прафесію, сур'ёзную і адказную, прафесію для сапраўдных мужчын. А пакуль юнака чакала служба ва Узброеных Сілах.