№42

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Куды вядзе крывая дарожка

На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны адміністрацыйныя пратаколы і пытанне аб прызнанні непаўналетняй маючай патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Дапазна затрымалі танкі



У Дзятлаве ладзілася выстава

Святары праваслаўнага Цэнтра абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў Навагрудскай епархіі ў гонар іконы Жыровіцкай Божай Маці прывезлі ў Дзятлава выставу "Ратуй узятых на смерць".



Надзейнасць і стабільнасць Дзятлаўскага ПМС

Патрэбная праца - ператвараць зямлю ва ўрадлівыя сельгасугоддзі, на якіх аднойчы закалосіцца пшаніца, зашуміць пад ветрам трава, пацягнуцца да сонца расліны, вырастуць сядзібы з агародамі і садамі. I на ўсё гэта ўплывае праца меліяратараў, якую простай не назавеш.



ДЗЕНЬ КАЗЛОЎШЧЫНСКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні
развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 30 мая. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Казлоўшчынскага сельскага Савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня В. Бялятка.
Тэрыторыя Казлоўшчынскага сельсавета складае 224,36 квадратнага кіламетра. У 32 яго паселішчах жывуць 3874 чалавекі (на 88 чалавек менш у параўнанні з 2015 годам), у тым ліку 2106 чалавек працаздольнага ўзросту (54,4 працэнта), 1287 чалавек пенсійнага ўзросту (33,2 працэнта), 481 дзіця школьнага і дашкольнага ўзросту (12,4 працэнта).



ЛЮДМІЛА САВАСЦЮК: "СЁННЯ ЛЮДЗІ СВЯДОМА КЛАПОЦЯЦЦА AБ CBAIM ЗДАРОЎІ"

Людміла Савасцюк, загадчыца Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя "Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца":



ВЯСЁЛЫЯ СТАРТЫ

Вясёлымі эстафетамі сустракалі Міжнародны дзень абароны дзяцей у сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава.

Выхаванцы прытулка і іх равеснікі — валанцёры гімназіі №1 горада Дзятлава актыўна ўдзельнічалі ў конкурсных заданнях. Спартсменаў падтрымлівалі госці з райвыканкама, ААТ "ААБ Беларусбанк", аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава, райЦГЭ, прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі саюз жанчын", "Чырвоны Крыж", "БРСМ". Не засталіся раўнадушнымі індывідуальны прадпрымальнік Марына Шугля, якая ўпрыгожыла пляцоўку паветранымі шарыкамі, і група, якая займаецца ёгай, — прынеслі прадукты для конкурсу "Смачна есці".



"СТАРТУЕМ РАЗАМ"

Спартыўнае свята пад такой назвай, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, было арганізавана для выхаванцаў класаў і групаў інтэгрыраванага навучання і Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 20 дзяцей з асаолівасцямі псіхафізічнага развіцця. Іх падтрымлівалі валанцёры, педагогі і госці свята — старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" А. I. Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. А. Чайкоўская.



Настаўнікі адкрылі турысцкі сезон

Ва ўрочышчы Рыбакі прайшоў традыцыйны турысцкі злёт калектываў установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна, удзел у якім сёлета прынялі 19 камандаў.



СВЯТА Ў КРУЦІЛАВІЧАХ

Аддзел культуры і вольнага часу "Данілавіцкі дом культуры" арганізаваў і правёў свята ў аграгарадку Круцілавічы.

Усіх жыхароў аграгарадка і работнікаў сельскай гаспадаркі павітаў старшыня СВК "Граніт-Arpa" Станіслаў Станіслававіч Мазур. На свяце падзяку за пленную працу атрымаў калектыў работнікаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Выпускнікі садка падарылі жыхарам аграгарадка вясёлы танец.



ПАЎСТАГОДДЗЯ НА СЛУЖБЕ Ў ЗАКОНА

Не кожны пенсіянер нашага раёна можа пахваліцца працоўным стажам звыш пяцідзесяці гадоў, а тым больш сказаць, што ўвесь гэты час, ад уладкавання на працу і да выхаду на заслужаны адпачынак, ён нязменна адпрацаваў на адной пасадзе ў адной арганізацыі. А вось жыхарка горада Дзятлава Ванда Іосіфаўна Ванчук звыш паўстагоддзя свайго жыцця была на службе ў закона -- працавала загадчыцай канцылярыі пракуратуры Дзятлаўскага раёна.
Шчыры і сардэчны чалавек, старанны работнік, надзейны сябар, мудры дарадца -- так пра сваю былую калегу кажуць усе тыя, хто працаваў разам з Вандай Іосіфаўнай. А такіх у нашай вобласці нямала, бо на памяці загадчыцы канцылярыі на Дзятлаўшчыне змяніліся 10 пракурораў, ужо не кажучы пра іншых работнікаў. Хтосьці з іх таксама выйшаў на пенсію, іншыя былі пераведзены ў суседнія раёны, некаторыя працягваюць працаваць у органах пракуратуры і сёння.

Шлях Ванды Іосіфаўны ў прафесію, у адрозненні ад працоўнага, быў даволі кароткі. Нарадзілася яна ў 1937 годзе ў вёсцы Ятвезь. Скончыла дзесяць класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава і вырашыла адразу пайсці працаваць. Уладкавацца ўдалося ў пракуратуру Дзятлаўскага раёна загадчыцай канцылярыі.