№41

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзятлаўчане паспаборнічалі за першае месца

Абласны занальны этап рэспубліканскага турніру па футболе

"Кубак CoCA-Cola. Уступай у гульню" сярод хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў у Дзятлаве на стадыёне "Колас".
Удзельнікамі сталі футбольныя каманды з Дзятлава, Навагрудка і Зэльвы.



Настаўнік з вялікай літары

У кожнага з нас у памяці свая школьная сцяжынка. Праходзяць гады, і яна становіцца вялікай дарогай даўжынёю ў жыццё. I вельмі важна, хто ідзе побач, хто адкрывае чалавеку акно ў гэты дзіўны свет. Настаўнік - гэта прызванне.



Трактары адпачываюць

У рамках раённага праекта "Дбайных гаспадароў славім - весела час бавім" у ААТ "Граніт-Агра" прайшло "Свята трактароў". Яго арганізатары - аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, калектыў работнікаў ААТ "Граніт-Агра".



Педагогі выйшлі на старт

25 і 26 мая ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў раённы турысцкі злёт paботнікаў адукацыі, прысвечаны Году малой радзімы. Сіламі памераліся 20 каманд установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна.



"Музей збірае сяброў"

26 мая Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей ладзіў свята "Музей збірае сяброў", прысвечанае 520-годдзю нашага горада. Дзятлаўчан і гасцей райцэнтра запрасілі на ноч у музеі.



Фізкультура не прызнае бар'ераў

Раённае спартыўнае свята да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прайшло на спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Арганізатары свята - аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзят-лаўскага райвыканкама, Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Удзельнікамі мерапрыемства сталі працоўныя калектывы фізічнай культуры арганізацый, КСУПаў, установаў адукацыі, навучэнцы раённых школ рознага ўзросту.

Кіраўніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталлі Белаус аб гатоўнасці ўдзельнікаў да правядзення раённых спартыўных мерапрыемстваў далажыў галоўны суддзя спартыўнага свята Дзмітрый Ёда.



"Любазнайка" - конкурс юных інтэлектуалаў

Ha базе яслі-сада №1 горада Дзятлава прайшлі раённы інтэлектуальны конкурс для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту "Любазнайка" і другі этап першынства раёна па шашках "Шашачная шкатулка" сярод выхаванцаў сельскіх установаў дашкольнай адукацыі.

Удзел у конкурсе "Любазнайка" прынялі выхаванцы 14 дашкольных установаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны, якія ўжо сталі пераможцамі гэтых конкурсаў у сваіх дзіцячых садках.

Танцевальным нумарам удзельнікаў сустрэчы павіталі гаспадары пляцоўкі — выхаванцы яслі-сада №1 горада Дзятлава. Ім жа выпаў гонар вынесці сімвалічную эмблему конкурсу "Любазнайка".



Фестываль-карнавал роставых лялек у Дзятлаве

Дзеці і дарослыя, мясцовыя жыхары і госці Дзятлава мелі магчымасць папрысутнічаць на фестывалі-карнавале роставых лялек і гульнёвых праграм. Ён ладзіўся ў Дзятлаве 26 мая на пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама ў глядзеяьнай зале.



Педагогі! На старт!

26 і 27 мая ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў раённы турысцкі злет работнікаў адукацыі. Педагогі зноў першымі адкрылі турысцкі сезон на Дзятлаўшчыне, Сіламі і ўменнямі мераліся 17 каманд установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна.



Свята лёну ў Дворцы

Летась стартаваў раённы праект "Дбайных гаспадароў славім, весела час бавім", і пачаў ажыццяўляцца ён менавіта з Дварца. Сёлета праект прадоўжаны. Аграгарадок Дварэц ізноў першы прыняў гасцей — на свяце лёну. Яно праходзіла тут суботнім днём, 27 мая.

Распачаў свята танцавальны калектыу работнікау культуры танцам "Полька*.
Затым вядучыя свята Людміла Баклушына і Ірына Цяцерына далі слова старшыні Дварэцкага сельвыканкама Тамары Перапечынай. Яна павітала ўдзельнікаў і пажадала дварчанам добрага адпачынку.