№40

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Работа па закліку сэрца

Ёсць у Наваельнянскай сярэдняй школе традыцыя - віншаваць з нагоды юбілею ветэранаў педагагічнай працы. Такі дзень настаў і для Ірыны Кулеш, былой настаўніцы нашай школы, якая адзначыла свае 90-годдзе. Адміністрацыя і педагагічны калектыў дасылае ёй свае Найлепшыя пажаданні здароўя, шчасця, душэўнага багацця.



"Піянерыя- краіна сяброўства і дабра"

Раённае свята пад такой назвай прайшло 19 мая ў дзень нараджэння піянерыі. Піянераў Дзятлаўшчыны са святам павіншавала Наталля Белаус, пажадала ім далейшых поспехаў у добрых справах, новых творчых ідэй і перамог.



Мяч у варотах

Фінальны этап рэспубліканскага праекта "Футбол у вёсцы" прайшоў 18 мая на стадыёне "Колас" у горадзе Дзятлаве. Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы дванаццаці ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна і дзвюх гарадскіх школ.



Музей сабраў сяброў

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей адзначыў прафесійнае свята музейных работнікаў.



Пад шатамі старых ялін

Стараельня цяпер належыць Данілавіцкаму сельскому Cавету. У мінулым гэта быў населены пункт Кашалёўскай воласці Навагрудскага павета, налічваў 19 двароў, 137 жыхароў. Якое сучаснае жыццё вёскі, карэспандэнтка газеты "Перамога" высветліла ў час наведвання гэтага населенага пункта.

Пачалося знаёмства з ім з размовы са старастай Стараельні ГаЛінай Міхайлаўнай Семярнік.
Яна былая настаўніца матэматыкі. Працавала ў мясцовай базавай школе, пэўны час дырэктарам якой быў Уладзімір Мітрафанавіч Бондар. Школа мела зямельны ўчастак, на якім вучні і настаўнікі вырошчвалі агародніну. Гэта давала магчымасць забяспечваць дзяцей бясплатным харчаваннем. Таксама пры школе быў гадавальнік, дзе вырошчвалі дрэвы: дубы, бярозы, клёны.



Т. САМАЙЛОВІЧ: "ПРАЖЫЦЬ КОЖНЫ ДЗЕНЬ НЕДАРЭМНА"

Тамара Міхайлаўна Самайловіч у Дзятлаўскую раённую бальніцу прыйшла працаваць у 1980 годзе. Першапачаткова была медсястрой у аддзяленні рэанімацыі, затым шмат гадоў працавала ў хірургічным аддзяленні. Восьмы год Тамара Міхайлаўна з'яўляецца медсястрои дзённага стацыянара.



ДРУГАСНУЮ СЫРАВІНУ ЦЯПЕР МОЖНА ЗДАЦЬ ДОМА

Нездарма кажуць, што ўсё новае - гэта добра забытае старое. Яшчэ адзін неаспрэчны факт тое, што на сёння збор і перапрацоўка другаснай сыравіны ў ліку дзяржаўных прыярытэтаў. Для павышэння актыўнасці насельніцтва раёна ў здачы другаснай сыравіны аддзел нарыхтовак Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства згадвае вопыт колішніх выязных "мянялаў", і яго работнікі выязджаюць па макулатуру, шклабой і пластык да людзей. Пра графік збору другаснай сыравіны і ўмовы аплаты даведаемся ў намесніка дырэктара Дзятлаўскага філіяла па нарыхтоўках і прамысловасці Мікалая Гародкі.

— Мікалай Віктаравіч, якія планы па нарыхтоўцы другаснай сыравіны сёлета даведзены арганізацыям раёна?
— Згодна з рашэннем райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў даведзены сур'ёзныя па аб'ёмах заданні для арганізацый раёна. Да прыкладу, тром вядучым арганізацыям-нарыхтоўшчыкам другаснай сыравіны - Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, прыватнаму прадпрыемству “Клімец Чысты горад" сёлета неабходна нарыхтаваць па 300 тон адходаў паперы і кардону, па 193 тоны шклабою (гэта тычыцца нас і жыллёва-камунальнай гаспадаркі), ад 20 да 30 тон палімерных адходаў. Таксама немалы план па нарыхтоўцы шынаў, тэкстыльных матэрыялаў.



ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ МАНІТОРЫНГУ АБ РАБОЦЕ ДЗЯТЛАЎСКАЙ МІЛІЦЫІ

Як паведаміў карэспандэнтцы газеты начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Жалнерчык, падведзены вынікі сёлетняга маніторынгу сярод насельніцтва раёна аб рабоце дзятлаўскай міліцыі.

-- Згодна з загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, -- расказвае Анатоль Вацлававіч, -- у нашай краіне штогод праводзіцца маніторынг райаддзелаў міліцыі па вывучэнні меркавання грамадзян аб рабоце праваахоўнікаў, абгрунтаванасці мераў, прымаемых па ўмацаванні правапарадку. Мэты апытання -- высветліць рэальную абстаноўку, якая складваецца ў райаддзеле, ацаніць аб'ектыўнасць мераў, прымаемых міліцыяй па навядзенні парадку. Акрамя таго, насельніцтва дае сваю ацэнку дзеянням супрацоўнікаў, недахопам у іх рабоце. Даныя маніторынгу рахункуюцца на ўзроўні рэспублікі, вызначаюцца тыповыя недахопы ў рабоце беларускай міліцыі, шляхі іх ухілення і ўдасканалення супрацоўніцтва ахоўнікаў правапарадку з насельніцтвам. Такім чынам, ацэнка работы даецца не толькі па лічбавых паказчыках аб колькасці ўчыненых і раскрытых злачынстваў, а з пункту гледжання грамадскасці аб рабоце міліцыі ў цэлым. Гэта своеасаблівы кантроль насельніцтва за работай міліцыі, які дазваляе праваахоўнікам працаваць больш зладжана, аб'ектыўна рэагаваць на звароты грамадзян, іх заявы і паведамленні. Такім чынам, умацоўваецца сувязь насельніцтва з міліцыяй, мы знаходзім паразуменне ў грамадзян і чакаем ад іх садзеяння ў барацьбе са злачыннасцю і ва ўмацаванні правапарадку.



Д. ГУШЧА: "ПЕСНЯ -- МАЁ ЗАХАПЛЕННЕ"

Думаю, не памылюся, калі скажу, што гэтага сур'ёзнага юнака з прыгожым голасам і класічным рэпертуарам, які складаюць пераважна песні пра вайну, пра лепшыя чалавечыя якасці, у нашым раёне ведаюць амаль усе. Данііл Гушча, вучань 11 класа сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, як выканаўца ўжо мае на сваім рахунку шэраг перамог.

Ён быў прызнаны лепшым у рённым конкурсе патрыятычнай песні і за сольны нумар "Вечны агонь" атрымаў дыплом першай ступені. У час таго ж конкурсу ў другі раз выйшаў на сцэну, але ўжо ў дуэце з Максімам Юганавым з песняй "Голас роднай зямлі", і зноў -- перамога. Пазней хлопцы паспяхова выступілі на абласным этапе конкурсу ў Гродне, дзе прадстаўлялі наш раён і занялі ганаровае трэцяе месца.



АД ВАЕННАГА ДА ІНСПЕКТАРА ПАЖАРНАГА НАГЛЯДУ

Першапачаткова Сяргей Іванавіч Казак абраў прафесію ваеннага. І таму разам са сваімі чатырма аднакласнікамі, выпускнікамі Хвінявіцкай сярэдняй школы, паехаў паступаць у навучальную ўстанову ваеннага профілю. На тры гады яго альма-матэр стала Калінінградскае авіяцыйна-тэхнічнае вучылішча. Адтуль па размеркаванні Сяргей быў накіраваны на службу ў Туркменскую ваенную акругі горад Краснаводск. Калі СССР распаўся, паўстала пытанне аб далейшым прафесійным шляху. Маладому ваеннаму прапанавалі прыняць прысягу ўжо ў шэрагах туркменскай арміі. Ён адмовіўся, вярнуўся на радзіму. Спачатку Сяргей уладкаваўся працаваць у калгас, а праз год прыйшоў на службу ў інспекцыю дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Тут прайшлі дваццаць гадоў службы на варце бяспекі -- ад маладога спецыяліста да інспектара з высокім прафесійным узроўнем. Пацвярджае гэта і тое, што ў мінулым годзе імя Сяргея Іванавіча Казака было занесена на Дошку гонару Дзятлаўскага раёна.