№4

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


На лыжах з сям'ёй і школай

Зімой самы жаданы від спорту - катанне на лыжах. Гэта займальны занятак, здольны прыносіць задавальненне як дзецям, так і дарослым.

Заняткі на свежым паветры пазітыўна прымаюцца вучнямі Дварэцкай сярэдняй школы. Сваім вопытам і назіраннямі дзеліцца настаўнік фізічнай культуры гэтай школы Рычард Папянюк:



На абед - у поўнай зброі, каб жыццё было ў спакоі

Удзел пагранічных войскаў у баявых дзеяннях у Афганістане - адзін з самых складаных і цяжкіх перыядаў аператыўна-вайсковай дзейнасці савецкіх пагранвойскаў за ўвесь час іх існавання.



Снежныя снайперы на рубяжы

Перад імі стаяла першапачатковая задача - запомніць нумар рубяжа. Затым прагучала каманда: "Да лыжні! На старт! Увага! Марш!"

Так 12 студзеня ў Дзятлаве на стадыёне "Колас" стартавалі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.



Славілі нараджэнне Хрыста

Калядны фестываль "Хрыстаславы - 2019" прайшоў на Дзятлаўшчыне

Дванаццаць дзён пасля Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння Гасподняга назы-ваюць святымі днямі. У гэтыя дні па традыцыі прынята навед-ваць знаёмых, блізкіх, сяброў, дарыць падарункі і віншаваць усіх са светлым святам.



На работу ішла, як на свята

Людзі, якія вялі актыўны лад жыцця ў маладыя гады, не могуць жыць спакойна і на пенсіі. Іх цікавіць усё, што адбываецца навокал, яны такія ж актыўныя, як і раней, і ў іх шмат сяброў. Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла ветэран працы Яніна Ігнацік, якая жыве ў вёсцы Літаварцы Дзятлаўскага раёна.

Павіншаваць юбілярку з днём нараджэння прыехалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, прадстаўнікі клуба ветэранаў працы "У коле сяброў" пры Дварэцкім доме культуры, а таксама намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце КСУП "Дварэц-Агра" Аляксандр Сачык.



Сямейная дынастыя Уласевічаў

Яны заўсёды гатовы аказаць дапамогу ў экстрэмальных сітуацыях, не баяцца цяжкасцяў і ўмеюць аператыўна працаваць у камандзе. Яны — гэта работнікі службы выратавання. У іх шмат магчымасцяў для подзвігаў, але свае высакародныя справы яны прымаюць як належнае і сціпла замоўчваюць аб сваіх часам гераічных учынках.



Прафесія рызыкі і адвагі

У дзевятнаццаты студзеньскі дзень усе, хто працуе ў структуры Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, адзначаюць сваё прафесійнае свята. Напярэдадні гэтай даты начальнік аддзела Дзятлаўскага РАНС Уладзімір Нячаеў расказаў аб дасягненнях і поспехах свайго калектыву.



ДАРОГА МАЛАДЫХ

Па словах дырэктара Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ганны Іванаўны Франюк, калектыў тут працуе зладжаны, творчы, працаздольны. Ад вопытных старэйшых калегаў стараюцца не адставаць маладыя настаўнікі. Яны, яклічыць кіраўнік, — актыўныя, крэатыўныя, ініцыятыўныя, і гэтыя якасці стараюцца прывіваць навучэнцам. Ці падабаецца моладзі працаваць у сельскай школе? Якія творчыя праекты педагогі рэалізоўваюць разам са сваімі вучнямі? Ці збіраюцца і надалей застацца ў складзе калектыву ўстановы? 3 такімі пытаннямі да маладых настаўнікаў звярнулася карэспандэнтка газеты.

Сяргей Міхайлавіч Карнэлік, настаўнік фізічнай культуры і здароўя:
— Я ураджэнец вёскі Белякі. Скончыў факультэт фізічнай культуры і здароўя ГрДУ імя Я. Купалы. Паступаў па мэтавым накіраванні, таму вярнуўся у раён. Працаваць пачаў у Казлоўшчынскім дзіцячым садзе, але ўжо ў верасні мяне перавялі сюды. У Вензаўцы настаўнічаю чацвёрты год, і мне тут падабаецца. Калектыў добразычлівы, дружны, калі ўзнікаюць цяжкасці, прыходзяць на дапамогу. На базе нашай установы працуе "Школа маладога настаўніка", якую курыруе выдатнік адукацыі, педагог са шматгадовым стажем, Чалавек і Настаўнік з вялікай літары — Людміла Канстанцінаўна Грэйня. Заняткі тут дапамагаюць маладым расці прафесійна.



АДКРЫВАЕМ НОВЫЯ ІМЁНЫ ВАКАЛІСТАЎ І МАЙСТРОЎ

Мікалай Райко, Алеся Чурай, Ала Чарняўская сталі фіналістамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "Новыя імёны Беларусі-2016".
Сёлета ён праводзіўся другі раз.

Калі ў мінулым годзе да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаліся вакалісты, то сёлета конкурс дапоўніла і новая намінацыя — "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". У гэтай намінацыі лепшымі прызнаны Ірына Тарасевіч, Наталля Дзям'янчык, Святлана Далжэнка.

Раённы этап конкурсу "Новыя імёны Беларусі" распачаўся з выступления старшыні раённай арганізацыі прафсаюзаў Андрэя Сатарава. Ён павітаў удзельнікаў, засяродзіў увагу на ўмовах конкурсу, які, як адзначыў Андрэй Даміравіч, стане традыцыйным. Вынікам конкурсу стане гала-канцэрт фіналістаў мерапрыемства, і не толькі ў Мінску, але і па ўсёй Беларусі: у мінулым годзе артысты далі 60 канцэртаў. Андрэй Даміравіч выказаў спадзяванне, што сёлета іх будзе не менш, і што ў ліку лепшых будуць дзятлаўчане.



У СТУДЫІ АКРАБАТЫКІ І ЦЫРКАВОГА МАЙСТЭРСТВА

Размінка, мосцік, шпагат, пераварот — усю гэтую спартыўную тэрміналогію цяпер можна пачуць, наведаўшы Дзятлаўскі раённы дом культуры: з верасня мінулага года тут пачала дзейнічаць студыя акрабатыкі і цыркавога майстэрства. Ёсць і харэаграфічная трупа.

Яе кіраўнік — Валерый Анатольевіч Герасіменка. На Дзятлаўшчыну ён пераехаў з Ліды, дзе 19 гадоў вёўстудыю “Міксі”. Сам жа Валерый Анатольевіч асвойваў акрабатычнае майстэрства ў Ленінградзе, у студыі, якая працавала пры Доме культуры Ленсавета. Сюды ён прыйшоў займацца ў 21-гадовым узросце. Па мерках акрабатыкі і мастацкай гімнастыкі гэта было ўжо позна. Тым не менш, цярпенне і настойлівасць маладога чалавека далі свае станоўчыя вынікі.