№37



Людская ініцыятыва

Адным з галоўных накірункаў дзейнасці Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта з'яўляецца арганізацыя работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на тэрыторыі сельсавета. Радуе, што і жыхары мясцовых вёсак разумеюць значнасць гэтай справы.

Так, з ініцыятывы жыхароў вёскі Уланаўшчына тут быў праведзены суботнік. Работнікі зялёнага будаўніцтва сельвыканкама, вяскоўцы і дачнікі навялі парадак на тэрыторыі каля мясцовага возера, якое знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Тут было высечана дзікае кустоўе і спілаваны аварыйныя дрэвы. За актыўны ўдзел у суботніку варта падзякаваць С А. Пруцік і А. Ф. Пруцік, А. I. Баброўскай, Т. У. Аблажэй, С. А. Баброўскай, Ч. В. Болтач, А. М. Мыслівец, I. Б. Шлык, I. М. Мазуру, Г. М. Ціхановіч, Я. В. Літвінскаму, П. I. Ціхановічу.



Гісторыя поспехоў ад педагогаў Дзятлаўшчыны

Ha Дзятлаўшчыне прайшло выязное пасяджэнне школы кіравання Кастрычніцкага раёна горада Гродна па тэме "Адукацыйная прастора рэгіёна як фактар паспяховай сацыялізацыі, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання асобы".

Першымі гасцей сустрэлі педагогі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Удзельнікаў выязнога пасяджэння павіталі і ўручылі сувеніры дырэктар установы Аксана Міхайлаўна Пацыновіч і навучэнцы.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Сяргееўна Белаус расказала ўдзельнікам сустрэчы пра новыя тэндэнцыі ў развіцці сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны.



ВЫСТАВА ЎМЕЛЫХ СЫРАРОБАЎ

Да Дня сям'і на Дзятлаўскім сырзаводзе ладзілі выставу "Майстрыха і рукадзельніца", а таксама ўшанавалі шматдзетных маці.



Спартыўны май - 2016

У час майскага свята на стадыёне, плошчы і вуліцах Дзятлава спаборнічалі аматары лёгкай атлетыкі, ролікавых канькоў, лыжаролераў, гіры, каната, міні-футбола, на гарадскім стадыёне адбыўся футбольны матч 3-й рэспубліканскай лігі паміж камандамі Дзятлава і Скідзеля.

Лёгкаатлетычная эстафета

У традыцыйнай лёгкаатлетычнай эстафеце па вуліцах горада ўдзельнічалі 12 школьных каманд. Пераможцай у першай групе школаў стала эстафета дзятлаўскай СШ №3. Другое месца занялі спартсмены Казлоўшчынскай СШ, трэцяе — Наваельнянскай СШ.
У другой групе школаў пераможцамі сталі бегуны Гезгалаўскай СШ. Другое месца занялі лёгкаатлеты Круцілавіцкай СШ, трэцяе — Вензавецкай СШ.
У трэцяй групе школаў перамогу святкавалі юныя спартсмены Лявонавіцкай БШ. Другое месца заняла каманда Раклевіцкай БШ, трэцяе — Жукоўшчынскай БШ.



Каманда ДРБУ - пераможца раённага шашачнага турніру

У Дзятлаве прайшоў раённы турнір па рускіх шашках, у якім спаборнічалі калектывы фізкультуры арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў. Першае месца заняла каманда ДРБУ №119. Другім і трэцім прызёрамі сталі каманды СВК "Хвінявічы" і СВК "Слава працы". На годным узроўні выступілі шашысты СВК "Войневічы" і СВК "Граніт-Агра".



Лізавета Трайнель - самая юная чэмпіёнка горада па шашках

Штогод у дзіцячых дашкольных установах горада Дзятлава працуюць шашачныя гурткі, якія наведваюць садаўскія дзеці сярэдняй і старэйшай узроставых груп. У час заняткаў яны далучаюцца да захапляльнага свету шашак, вывучаюць правілы гульні, здабываюць уменне весці спартыўную барацьбу з партнёрам па гульні. У сакавіку юныя шашысты стартавалі ў сваім першым у жыцці спартыўным турніры — асабістым першынстве садка.

Сёлета ўдзельнікамі шашачнага першынства ў садку № 1 стаў 21 выхаванец, у садку №2 - 16. Гулялі юныя спартсмены ў сваіх турнірах па кругавой сістэме.



Каманда "Каласок" - пераможца раённага турніру па валейболе

Зборная каманда дзяўчат з сельскаю прапіскаю 2000 года нараджэння і маладзейшыя пад назваю "Каласок" перамагла ў майскім жаночым валейбольным турніры. Зборніцы перайгралі гімназістак з лікам 2:0, каманду ЦРБ — 2:1. Другое месца занялі валейбалісткі ЦРБ, якія перамаглі гімназістак — 2:1.



Анастасія Касач - пераможца абласной спартакіяды школьнікаў

У Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў. У турніры па вольнай барацьбе для дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння ўдзельнічалі тры прадстаўніцы Дзятлаўскай ДЮСШ, і ўсе выступілі паспяхова.



ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ - НА ВЫДАТНА

На базе сярэдняй школы №1 горада Дзятлава прайшоў традыцыйны раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху, у якім прынялі ўдзел сем камандаўустановаў адукацыі раёна. Як зазначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Д. К. Ёда, юідаўцы раёна сёлета сустрэліся 42-і раз.

Дзмітрый Казіміравіч павітаў удзельнікаў злёту, пажадаў ім удачы ў час іспытаў, выказаў спадзяванне, што сёлетні год стане не менш паспяховы для зборнай каманды раёна, якая будзе сфарміравана па выніках конкурсу з ліку лепшых удзельнікаў. Высокіх балаў на ўсіх этапах спаборніцтваў камандам пажадаў інспектар аддзялення дзяржаўтаінспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. А. Яхнавец, які прыйшоў, каб ацаніць, наколькі па-майстэрску школьнікі ўмеюць кіраваць веласіпедамі, ці грунтоўна яны ведаюць правілы дарожнага руху.



САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЦЭНТР. ЯК ЁН ДЗЕЙНІЧАЕ

Сацыяльна-педагагічны цэнтр аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама адкрыты рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама ад 21 верасня 2004 года. Цэнтр прызначаны для стварэння комплекснай сістэмы сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, сацыяльна-прававой, карэкцыйна-рэабілітацыйнай дапамогі дзецям, бацькам і асобам, якія іх замяшчаюць, калі яны маюць патрэбу ў такой дапамозе.Цэнтр фарміруе заказ на аказанне паслугаў адукацыйным і іншым установам, прыватным асобам, якія маюць адну тэрытарыяльную прыналежнасць з цэнтрам. Заказ на паслугі фарміруецца на падставе запытаў. У цэнтры функцыянуюць метадычнае аб'яднанне прыёмных бацькоў і кансультацыйны пункт для бацькоў і дзяцей.

Асноўныя накірункі работы сацыяльна-педагагічнага цэнтра: дыягнастычны, карэкцыйны, рэабілітацыйны, карэкцыйна-развіваючы, метадычны, інфармацыйна-аналітычны. Цэнтр аказвае сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу, як правіла, дзецям ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, якія звярнуліся па дапамогу самастойна або па ініцыятыве бацькоў ці накіраваны ў цэнтр органамі аховы дзяцінства, а таксама ўстановай адукацыі, супрацоўнікамі ўнутраных спраў.