№36

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Крымінальная хроніка - 36

ПАГАСПАДАРЫЛІ ЗЛОДЗЕІ

Пакуль гаспадароў адной з хатаў па вуліцы Кастрычніцкай у горадзе Дзятлаве не было дома, сюды завіталі злодзеі. Залезлі праз акно, папярэдне адціснуўшы раму, скралі 2500 еўра і 1000 долараў ЗША. Праваахоўнікі адшукваюць злачынцаў. Узбуджана крымінальная справа.

"ПАГАРЭЎ" НА ПАЛІВЕ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да трактарыста-машыніста адной з раённых гаспадарак. Мужчына ў перыяд са студзеня па сакавік 2013 года прысвоіў выдзеленыя яму 230 літраў дызельнага паліва на суму 1818840 рублёў.



У САМЫМ ПЕКЛЕ, ПАД КЁНІГСБЕРГАМ

Цяжар пражытых гадоў згінае плечы, ужо не тая сіла ў спрацаваных руках, але як загараюцца вочы ў нашых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, калі пачынаецца размова пра Вялікую Перамогу.

Перамога. Для кожнага яна была свая, запамінальная. Нехта ў запале радасці выводзіў на сценах берлінскіх будынкаў імёны загінуўшых таварышаў, каб і ім, няхай і пасмяротна, дасталося крыху гэтай Перамогі. Іншы пісаў ліст дамоў, маўляў, чакайце, жывы, здаровы, сейце хлеб, каб нашы дзеткі больш ніколі не галадалі. А Уладзімір Іосіфавіч Някрэвіч, салдат 443 стралковага палка другога Беларускага фронта, з вёскі Дзям'янавічы, сустрэў Дзень Перамогі ў слуцкім шпіталі, на бальнічным ложку. Тут мясцовыя медыкі "змагаліся" за яго параненае калена...

Нарадзіўся будучы ветэран у сонечным, шумным прыморскім горадзе Адэсе ў 1918 годзе. Аднак большую частку жыцця правёў у беларускім Прынёманні. Сюды, у вёску Галынка, яго бацька Іосіф прывёз сваю сям'ю, далей ад кіпучага жыцця партовага горада, дзе пасля рэвалюцыі яшчэ доўга было неспакойна. Гасцінная Беларусь стала для ўкраінцаў другой радзімай. Калі сам Уладзімір Іосіфавіч ажаніўся на мясцовай дзяўчыне, маладая сям'я пасялілася ў Дзям'янавічах.



Гісторыя тэхнічных вынаходніцтваў

У 2010 годзе ў Раготнаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе з'явіўся куток вылічальнай і камп'ютарнай тэхнікі. Асобны экспазіцыйны стэнд прысвечаны мабільнай сувязі. Адрас кутка — кабінет інфарматыкі.

Гісторыя вылічальнай тэхнікі пачалася з 1642 года, калі Блэз Паскаль вынайшаў машыну для складання і адымання вялікіх лічбаў. Стагоддзі за стагоддзямі змяняліся віды вылічальнай тэхнікі, мадэлі. Самая простая з іх, вядомая нават дзецям, — лічыльнікі, правобразам якіх з'яўляецца абак. Яго гісторыя пачынаецца аж у IV стагоддзі да нашай эры.

Інфармацыя аб гэтай вылічальнай вынаходцы старажытных егіпцянаў і макет абака знаходзіцца ў школьным музейным кутку. Пры жаданні, экскурсавод патлумачыць, як карыстацца абакам.



Аб правядзенні вакцынацыі

У красавіку-маі 2012 года з мэтай прафілактыкі шаленства праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёлаў. Прымяняюцца прынады з вакцынацыяй. Раскідваць іх будзе авіяцыя.

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці жоўта-карычневага колеру масай да 30 грамаў, зробленага з кампанентаў кармоў, прыдатных да ежы драпежных жывёлаў. Прынада мае спецыфічны пах. У ёй змешчана капсула з вакцынай.

Забараняецца браць прынаду рукамі і скормліваць яе хатнім жывёлам. Не дапускаецца кантакт дзяцей з прынадай. Пры выпадковым пападанні вакцыны (змесціва капсулы) на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, роту ці носу іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% растворам пітной соды, звярнуцца ў мясцовую ўстанову аховы здароўя.



Мелодыі кахання

Такую назву мае традыцыйны раённы агляд-конкурс дзіцячай эстраднай творчасці. Сёлета ён сабраў 57 удзельнікаў ва ўзросце да 17 гадоў. Госцяй фестывалю стала Ірына Гапоненка — пераможца
рэспубліканскага конкурсу "Звонкая раніца" ў 2011 годзе.

Па выніках конкурсу сярод 5-8-гадовых выканаўцаў перамагла Паліна Сівава з Наваельнянскага ГДК. Другое месца заняла Ганна Дудкіна з Жукоўшчынскага СДК. Трэцяе — Насця Жэмайтук з Гезгалаўскага СДК.



Кубак за перамогу

Другі год запар чэмпіёнам раёна па міні-футболу (у зале) стала казлоўшчынская команда "Old Friends".

Як і летась, перамога "старым сябрам" (гэтак перакладаецца на беларускую мову назва калектыву) дасталася ў вострым саперніцтве з дзятлаўскай "Нівай".

За "Old Friends" выступілі Андрэй Лазута, Людвіг Пякарскі (капітан каманды), Анатоль Дзегіль, Іван Лазута, Аляксандр Дзегіль, Аляксандр Пятроўскі, Алег Станіславовіч, Ігар Ражко, Аляксандр Нагорны, Вячаслаў Палуносік, Алег Хілімончык, Аляксей Плюснін, Дзмітрый Мазоль.



Страшныя ўрокі мінулага

Адной са страшных старонак Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца трагедыя яўрэйскага насельніцтва. Яна адбылася ў многіх мястэчках і вёсках. Страшная бяда не абмінула і вёску Дварэц. На пачатку вайны тут жылі каля 2000 яўрэяў. Амаль усе яны загінулі ад рук фашыстаў. Месцы масавага расстрэлу знаходзяцца непадалёку ад мястэчка. У вялізных трох магілах знайшлі свой апошні прытулак 10 000 чалавек, аб чым сведчаць надпісы на помніках.

Гісторыка-патрыятычны клуб "Спадчына" Дварэцкай сярэдняй школы ўжо восем гадоў збірае звесткі пра трагедыю Дварэцкага гета. У ліку іх — успаміны доўгажыхароў. За гэты час шмат з іх ужо пайшлі з жыцця, але мы захоўваем тыя каштоўныя звесткі, што ад іх атрымалі. Шмат мы даведаліся і аб лёсе дварэцкіх яўрэяў.



Па лясной сцяжынцы ў бессмяротнасць

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ашчадна захоўваюцца ўспаміны тых, хто змагаўся з фашыстамі
ў шэрагах партызанаў, на франтах Вялікай Айчыннай вайны, хто зведаў і перажыў жахі ваеннага ліхалецця. На пажаўцелых ад часу старонках - аповеды пра людзей, пра падзеі, якія адбываліся 70 і больш гадоў таму.

... 3 даўніх часоў Філідовічы жылі на адным з глухіх хутароў у Ліпічанскай пушчы: з пакалення ў пакаленне перадавалася любоў да гэтага ляснога краю. А такіх хутароў, дзе людзі жылі сваім, няспешным жыццём, у пушчы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны было шмат. Сяляне, раскарчаваўшы кавалачак лесу, трымаліся за яго: садзілі і сеялі, хаця зямля была найбольш пясчаная, лес даваў грыбы-ягады, меўся сякі-такі прыбытак і з палявання.



Адданы воінскаму абавязку

16 жніўня 1944 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за ўзорнае выкананне ўрадавых заданняў у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства і за асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Беларусі Барысу Адамавічу Булату прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем яму ордэна Леніна і медаля "Залатая Зорка".

Цяжкім і складаным быў яго баявы і жыццёвы шлях. Нарадзіўся ён у Туле ў 1912 годзе. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на фронце, быў паранены, трапіў у палон.



Футбол. Чэмпіянат вобласці.

3 паражэння пачалі турнір футбалісты дзятлаўскай каманды. 1 мая ў Шчучыне яны прайгралі гаспадарам 0:2.

Для ўдзелу ў чэмпіянаце вобласці 2011 года заявіліся 13 каманд. У іхнім ліку два дэбютанты — Смаргонь і Астравец.

Смаргонь вярнулася на абласныя "кругі свая" пасля перапынку і вяртанне адзначыла гучнаю перамогаю над шматгадовым грандам чэмпіянатаў вобласці гродзенскім "Хімікам" — 4:1.

Вызначыўся і другі дэбютант — Астравец дома абыграў Іўе 2:0.