№35

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Махляры

Штогод на тэрыторыі раёна ў сельскай мясцовасці ўчыняюцца махлярскія дзеянні ў адносінах да пажылых людзей. Злачынцы працуюць па схеме: прадстаўляюцца работнікамі сацыяльных службаў або прапаноўваюць набыць гаспадарчыя рэчы, пранікаюць у дом, адцягваюць увагу ўладальніка і ўчыняюць крадзеж грашовых сродкаў (нягледзячы на падобную небяспеку большасць грамадзян лічыць за лепшае традыцыйна захоўваць грошы ў доме — у шафах, тумбачках, пад матрацамі, у сталах і т.д.).

Інфармацыя пра ўчыненыя злачынствы ў міліцыю паступае са спазненнем, калі вінаватыя ўжо пакінулі тэрыторыю населенага пункта. Так адбылося летась і ў Дзятлаўскім раёне. У вёсцы Ліжэйкі, дзякуючы нечаканым "гасцям", гаспадары "развіталіся" са сваімі грашовымі накапленнямі. У гэты дзень злачынцы наведвалі яшчэ вёскі Таркачы і Паўсаты, аднак жыхары дадзеных населеных пунктаў аб наяўнасці ў вёсцы падазроных людзей у міліцыю не паведамілі.



Ваша бяспека в Вашых руках

Аналіз сведчыць, што своечасовае рэагаванне грамадзян магло б значна павысіць магчымасці праваахоуных органаў па выяўленні і своечасовым папярэджанні тэрарыстычных актаў. У свеце апошніх падзей наспела неабходнасць напомніць чытачам, як сябе паводзіць пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама, калі ў поле зроку трапляюць падазроныя рэчы.

Калі выяўлены прадмет не павінен, як вам здаецца, знаходзіцца "ў гэтым месцы і ў гэты час", не пакідайце тэты факт без увагі: апытайце людзей, якія знаходзяцца побач, пастарайцеся ўстанавіць, чый ён, або хто мог яго пакінуць. У абавязковым парадку праінфармуйце аб знаходцы вадзіцеля, калі знаходзіцеся ў транспартным сродку. Калі вы прадмет знайшлі ў пад'ездзе — спытайце ў суседзяў, калі ва ўстанове — паведаміце адміністрацыі. У любым выпадку пра знаходку неабходна паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102 і да прыбыцця супрацоўнікаў знаходзіцца на бяспечнай адлегласці ад аб'екта (не менш 50 метраў), а таксама папярэджваць іншых грамадзян аб неабходнасці трымацца як можна далей ад месца выяўлення прадмета.



Май: з пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх

СХІЛЬНАСЦЬ ДА АГРЭСІІ

Прагляд кіно закончыўся для двух пяцікласнікаў непрыемнасцю. Адзін з іх вырашыў паплявацца паперкамі, а вось той, на каго яны траплялі, не вынес крыўды і адпомсціў свайму крыўдзіцелю: ударыў яго кулаком па твары.

Як высветлілася, такая праява агрэсіі — не першая ў жыцці хлопчыка, аб чым сведчаць і скаргі настаўнікаў і бацькоў. Як характарызуюць настаўнікі, у хлопчыка ёсць і здольнасць да вучобы, да іншых карысных заняткаў, а вось жадання нармальна вучыцца няма. Гэтаму мяшае нематываваная агрэсія. 3-за гэтага маці хлопчыка ўжо звярталася па кансультацыю да псіхіятра. Непаўналетняму быў прызначаны курс лячэння, але пакуль вынікаў няма. Магчыма, прычына тоіцца ў сямейнай абстаноўцы: ва ўзаемаадносінах хлопчыка і яго бацькі, які злоўжывае алкаголем.



Купілі тавар - атрымайце чэк

У падатковую інспекцыю паступаюць запыты грамадзян і гандлё-вых арганізацый аб парадку дакументальнага афармлення вяртання наяўных грашовых сродкаў спажыўцу ў выпадках набыцця няякаснага тавару, а таксама пытанні, якія тычацца выдачы пакупнікам дакументау, пацвярджаючых факт набыцця таварау.



Шляхі, якія мы выбіраем

Пад такой назвай у СШ №3 г. Дзятлава прайшло мерапрыемства для школьных бібліятэкараў Дзятлаўшчыны. Удзел у ім прынялі дырэктар СШ №3 І.3. Кібінь, настаўніца гісторыі А.С.Якаўчык, медыцынская сястра Н.В.Філіпава, вучні 11 класа.

Мерапрыемства прайшло ў форме ўрока-прэзентацыі. Загадчыца бібліятэкі СШ №3 Л.К.Грынчук пазнаёміла яго ўдзельнікаў з выставамі "Першы крок да будучыні" і "Прафесіі літаратурных герояў". Бібліятэкар Л.К.Гайдук расказала аб агульных патрабаваннях да прафесіі, з азначэннямі "прафесія" і "спецыяльнасць".

Пры абмеркаванні гэтых пытанняў сваімі думкамі аб выбары прафесіі падзялілася школьная медсястра Н.В.ФілІпава. Дырэктар школы I.3.Кібінь пажадаў дзецям поспеху ў здачы выпускных экзаменаў, падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, правільнага выбару далейшага шляху.



Спартакіяда настаўнікаў

У два этапы прайшла раённая галіновая спартакіяда работнікаў установаў адукацыі з удзелам 19 каманд. Праграму спартакіяды склалі чатыры спартыўныя дысцыпліны: валейбол, шашкі, настольны тэніс, гіра. На першым этапе каманды змагаліся за выхад у фінал , на другім - разыгрывалі прызавыя месцы.

Найбольш масавым аказаўся турнір па шашках. У ім удзельнічалі 18 каманд. Перамаглі шашысты Вензавецкага дзіцячага сада-школы. Другое месца занялі работнікі Дзятлаўскага дзіцячага дома, трэцяе - Казлоўшчынскай школы.

Гэткім жа прадстаўнічым - 18 каманд - аказаўся і турнір па настольнаму тэнісу. Яго пераможцамі сталі работнікі Дзятлаўскага дзіцячага дома. Другое месца занялі круцілавіцкія тэнісісты, трэцяе - прадстаўнікі Дзятлаўскай СШ №3.



Жывёла загінула, а вінаватых няма

Пракуратурай раёна летась была праведзена праверка дзейнасці ДУ "Дзятлаўская раённая ветэрынарная станцыя". Па яе выніках кіраўніцтва ветстанцыі павінна было прыняць меры па вырашэнні і ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Як паказала кантрольная праверка ў бягучым годзе, асобныя парушэнні не толькі не ліквідаваны, але і ніякіх мераў па ўхіленні ніхто не прымаў, што сведчыць пра фармальны разгляд прадстаўлення пракуратуры раёна. Дзеянням парушальнікаў не даецца прынцыповая ацэнка, пытанні аб прыцягненні іх да адказнасці не ставяцца, што ў сваю чаргу не аказвае ніякага станоўчага эфекта на сітуацыю, якая склалася. Між тым, парушэнні ветэрынарных нормаў прыводзяць да гібелі буйной рагатай жывёлы, што, у выніку, негатыўна адбіваецца на фінансавай стабільнасці асобных гаспадарак і вымушае прыцягваць бюджэтныя і іншыя сродкі для ліквідацыі наступстваў безгаспадарчасці службовых асобаў сельгасарганізацый.



Што ўпрыгожвае Вялікія Краглі?

У вёсцы Вялікія Краглі некалькі тыдняў таму разабралі старую краму. Але, на жаль, не ўсю. Фундамент чамусьці вырашылі пакінуць разам з рэшткамі будаўнічага смецця.

Але фундамент ад крамы не адзінокі. Злева ад шашы фундамент такім жа чынам разабранага дома.



Збіраецеся на работу за мяжу?

У мэтах арганізацыі бяспекі вашага жыцця і здароўя, выканання легальнасці пры выездзе для часовай работы за мяжу неабходна выканаць наступнае:

ЭТАП ПЕРШЫ:
- заключыць дагавор аб працаўладкаванні з замежным наймальнікам да выезду за мяжу;



Мацней за баранку трымайся, шафёр!

Зазваніў будзільнік. Палова пятай раніцы. Час збірацца на работу. Уладзіміру Іванавічу ўставаць у гэты чао не цяжка — за шмат гадоў ужо прызвычаіўся. Паснедаў — і за баранку: трэба паспець на шэсць гадзін на хлебазавод загружацца, каб на Дзятлаўшчыне ў кожную краму хлеб трапіў своечасова.