№35

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДВА ПРЫЗАВЫЯ МЕСЦЫ

Чацвёра юных спартсменаў Дзятлаўскай ДЮСШ удзельнічалі ў адкрытым асабістым першынстве лідскай СДЮШОР №3 па грэка-рымскай барацьбе.

Валерый Марук стаў сярэбраным прызёрам турніру, Яўген Тамашоў – бронзавым.



ДЗІНА КУРГУН – ДВУХРАЗОВАЯ ЧЭМПІЁНКА СПАРТАКІЯДЫ

Выдатна выступіла на абласной спартакіядзе па лёгкай атлетыцы ў Гродне прадстаўніца Дзятлаўскай ДЮСШ Дзіна Кургун. Яна перамагла алразу ў двух дысцыплінах: штурханні ядра (11,44 метра) і скачку ў вышыню (1,55 метра).



16 мая - АДБУДЗЕЦЦА “ПРАМАЯ ЛІНІЯ”

16 мая 2013 года з 14 да 16 гадзін начальнікам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама палкоўнікам міліцыі Анатолем Вацлававічам Жалнерчыкам будзе праведзена “Прамая лінія” з насельніцтвам горада і раёна.

Тэлефануйце на нумар 2-11-42.



СУВЯЗЬ АБГАНЯЕ ПОПЫТ

Напярэдадні прафесійнага свята сувязістаў каррэспандэнт газеты пагутарыў з начальнікам Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі П. Сокалам.

-- Пётр Палікарпавіч, ці задаволены мінулагоднімі вынікамі працы вузла электрасувязі?
-- Для прадпрыемства 2012 год скончыўся паспяхова, і засмучацца няма нагоды. Мы выканалі ўсе планавыя паказчыкі. Удалося выканаць асноўныя мерапрыемствы, якія намечаны планам мадэрнізацыіі да 2015 года. Усе аўтаматычныя тэлефонныя станцыі ў раёне заменены на электронныя, да іх пракладзены валаконна-аптычныя кабелі. І цяпер любая АТС можа прадастаўляць паслугі як тэлефаніі, так і перадачы дадзеных.
Пры гэтым забяспечваем любую хуткасць, якую патрабуе абанент. Іншая справа, што не ўсе абаненты гатовы да вялікіх хуткасцяў: самым шпаркім нашым інтэрнэт-тарыфам “Дамасед Ультра” (8 Мбіт/с) карыстаюцца толькі чатыры кліенты. Мы можам забяспечыць любы попыт. Мы нават гэты попыт перагналі. Некалькі дзесяцігоддзяў таму людзі ў чэргах стаялі на падключэнне тэлефона. Цяпер сітуацыя кардынальна змянілася: сувязь можа ўсё ці амаль усё. Абанентам даступны любыя магчымасці інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання, але попыт не паспявае за развіццем новых тэхналогій.



ПАД ГУКІ АРКЕСТРА

У першамайскае свята прайшла канцэртная праграма з удзелам вакальна-інстументальных ансамбляў "Арэал" і "Юніс". Яны выступілі на пляцоўцы ля Дзятлаўскага раённага дома культуры. У выкананні калектываў прагучалі інструментальныя нумары, песні. Саліравалі Максім Юганаў, Дзіяна Кургун, Данііл Гушча, Юля Салаш.

Сваім майстэрствам у час праграмы ў чарговы раз дзятлаўчан парадаваў зводны духавы аркестр гарадскога пасёлка Наваельня.



Нераўнадушны чалавек

На свеце ёсць людзі, якія жывуць спакойна, няспешна. Ёсць тыя, хто пастаянна спяшаецца, не заўважае нічога навокал. А ёсць асаблівыя, мудрыя людзі, якія ведаюць, у чым заключаецца сэнс жыцця. Дзе б яны ні жылі, кім бы ні працавалі, яны здольныя змяніць жыццё да лепшага, пераадолець усе цяжкасці, навучыць калегаў, сяброў, знаёмых быць аптымістамі, дасягаць пастаўленых мэтаў. Менавіта такім нераўнадушным чалавекам заўсёды была Людміла Мікалаеўна Курто. Яна шмат гадоў адпрацавала ў сістэме адукацыі нашага раёна, узначальвала калектыў дзіцячага яслі-сада №2 горада Дзятлава. Гэта ўстанова сёння мае ганаровы статус Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.

Нядаўна Людміла Мікалаеўна святкавала вой юбілей. Раённы камітэт прафсаюза іаботнікаў адукацыі, аддзел адукацыі, былыя калегі па працы, выхаванцы дзіцячага ада №2 падрыхтавалі для імянінніцы ўраыстае мерапрыемства. Сустрэча атрымалася па-хатняму цёплай, багатай на шчырыя ўсмешкі, жарты і віншаванні.



Выступілі госці з Мінска

Дабрачынны канцэрт з удзелам прадстаўнікоў клуба праваслаўных міліцыянераў, дзіцячага праваслаўнага калектыву "Лукамор'е" горада Мінска адбыўся ў Дзятлаве 28 красавіка.

Мерапрыемства прайшло ў радасныя велікодныя дні. 3 гэтым святам гараджан яшчэ раз павіншаваў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэй Мікалай Пінчук.

Аб дзейнасці клуба праваслаўных міліцыянераў расказаў прадстаўнік аб'яднання Сяргей Ярахавец. Ён акрэсліў асноўныя задачы, у ліку іх — знаёмства з праваслаўнымі традыцыямі супрацоўнікаў МУС, справы міласэрнасці. Гэта дапамога дзецям-сіротам, адзінокім састарэлым людзям, людзям з абмежаванымі магчымасцямі.



Папярэдзілі трагедыю

Вечарам 26 красавіка 2012 года ў АУС Дзятлаускага райвыканкама паступіла паведамленне ад жыхаркі Раклевічаў аб тым, што муж учыніў сварку. На месца здарэння быў накіраваны нарад міліцыі ў складзе Д. Т. Рахаткі і Р. Г. Лаўрэнцьева.

Скандаліст быў дома, ляжаў на канапе, трымаючы ў правай руцэ гранату. Ён пачаў размахваць гранатай і пагражаць міліцыянерам. На заўвагі не рэагаваў. Адзін з супрацоўнікаў стаў прыцягваць увагу хулігана, пасля чаго другі, прымяніўшы прыёмы барацьбы, паспеў схапіць яго за руку і адабраць гранату.



Захапленне стала прафесіяй

Дзмітрый Іосіфавіч Бурдун працуе на Дзятлаўскім раённым вузле электрычнай сувязі ўжо восьмы год. Пачынаў з электраманцёра, цяпер ён электрамеханік. Яго абавязкі — тэхнічная падтрымка абанентаў, якія падключыліся да інтэрнэту, лічбавага тэлебачання ZALA.

Працаваць з тэхнікай і электронікай Дзмітрыю падабалася з дзяцінства. У школьныя гады ён наведваў радые-гурток пры Доме піянераў, якім кіраваў Міхаіл Іванавіч Халопік. А вось засвоіў прафесію сувязіста Дзмітрый, закончыўшы вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі.

Павысіць кваліфікацыю даюць магчымасць і адпаведныя курсы, якія перыядычна праводзяцца пры гэтай установе адукацыі. Спрыяе прафесійнаму росту і імкненне даведацца штосьці новае. Неабходную для работы інфармацыю Дзмітрый бярэ з інтэрнэту.



Май і спорт

Спартыўную праграму першамайската свята ў Дзятлаве склалі лёткаатлетычныя эстафеты школьных команд і команд КФК па вуліцах города, забег на "мілю Жалабоўскага" для ўсіх аматараў лёгкой атлетыкі, турніры па шашках, канаце, гіры на городской плошчы, міні-футбольны турнір на стадыёне, гонкі на лыжаролерах і ролікавых коньках.

Лёгкаатлетычная эстафета КФК (з праграмы раённай спартакіяды)

Дзеючы чэмпіён эстафеты — СВК "Хвінявічы" — пацвердзіў свой статус, перамог другі год запар. Другое месца заняла каманда СВК "Жукоўшчына", трэцяе — СВК "Граніт-Агра".