№33



Задача: своечасова дапамагаць людзям

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў расказаў аб выніках працы і пастаўленых задачах на год.

- Першага мая для прафсаюзаў - гэта дзень, калі падводзяцца вынікі зробленага за працоўны год. Якія яны ў раённых прафсаюзаў?



Яе сакрэты агранаміі

На палетках раёна знаёмлюся з дзяўчынай, чыю прафесію не проста назваць дзявоцкай: аграном-аграхімік, але яе стойкасці і мужнасці можна пазайздросціць. Алена Піваварчык нарадзілася і вырасла ў вёсцы Круцілавічы Дзятлаўскага раёна.



Ала Кастусік: Быць начальнікам - няпроста

Начальнік цэха ААТ "Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў" Ала Анатольеўна Кастусік -перадавік вытворчасці. Сёлета яе партрэт змешчаны на раённую Дошку гонару. Напярэдадні Свята працы карэспандэнтка газеты "Перамога" сустрэлася з жанчынай, каб даведацца пра яе прафесію, вытворчы працэс і сакрэты поспеху.

Ала Анатольеўна нарадзіла-ся на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Літаварцы, а цяпер жыве з сям'ёю ў аграгарадку Дварэц. Яе працоўная кар'ера пачыналася на мясцовым ільнозаводзе, куды дзяўчына ўладкавалася пасля заканчэння Аршанскага механіка-тэхналагічнага тэхнікума, праз год прадоўжыла навучанне на завочным аддзяленні Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прыкладна праз дзесяць гадоў вопытную работніцу перавялі ў Беларускі навукова-даследчы інстытут лёну, што на Віцебшчыне. Але, як прызнаецца мая субяседніца, у Дварцы застаўся родны дом, куды імкнулася душа. Таму Ала Анатольеўна спачатку перавяласяў ААТ "Ліда-агратэхсэрвіс", каб быць бліжэй да родных мясцінаў, а пасля нараджэння дзіцяці наогул вярнулася дахаты.



ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ ДЛЯ ШКОЛЬНІКАЎ

Пяты год запар на базе сярэдняй школы №1 горада Дзятлава праходзіў раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху.
Сёлета ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 камандаў установаў адукацыі раёна.

Першым школьнікаў і педагогаў павітаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Д. Ёда. Дзмітрый Казіміравіч зазначыў, што больш за 40 гадоў спаборніцтвы не губляюць сваёй актуальнасці, бо дапамагаюць дзецям навучыцца правільна паводзіць сябе на дарозе.

Поспехаў на ўсіх этапах спаборніцтваў камандам пажадаў старшы інспектар міжраённага аддзела дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў А. Цвікевіч, які разам з калегамі па службе прыехаў, каб ацаніць, наколькі дасканала вучні ведаюць правілы дарожнага руху, умеюць кіраваць веласіпедамі. Аляксандр Іванавіч нагадаў удзельнікам, што каманда-пераможца будзе прадстаўляць Дзятлаўшчыну на абласных спаборніцтвах.



КАРАОКЕ-КЛУБ "ПРОДВИЖЕНИЕ"

У Год культуры навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава вырашылі распрацаваць і рэалізаваць актуальны праект, скіраваны
на прафілактыку негатыўных з'яваў у моладзевым асяроддзі, — "Караоке-клуб "Продвижение".

На пашыраным пасяджэнні членаў пярвічак ГА "БРСМ", дзіцячай палаты і гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА "БРПА" ідэю прэзентавала Ілона Герасімовіч, прызёр раённага этапу конкурсу "Лідар года-2016".

Ілона зазначыла, што навучэнцы сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, якія працавалі над праектам, папярэдне прааналізавалі сітуацыю ў моладзевым асяроддзі і заўважылі, што праблема арганізацыі вольнага часу сёння даволі актуальная.



ДЗЕНЬ ПАРЭЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 27 красавіка. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК.

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Парэцкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня А. Ядэйка.
На тэрыторыі Парэцкага сельсавета ў 26 населеных пунктах ёсць 803 гаспадаркі, жыве 1510 чалавек. 3 іх — 770 працаздольныя, 576 пенсіянеры, 164 непаўналетнія, 2 малалетнія вязні канцлагераў, 95 адзінокіх і 388 адзінокапражываючых. Апошняя названая катэгорыя грамадзян мае патрэбу ў асаблівай увазе. У шасці населеных пунктах сельсавета — Ганчарах, Вялікай Волі, Латышах, Пушчы Ліпічанскай, Нагорніках — жыве менш за 10 чалавек.



ГАЗЕТА "ПЕРАМОГА" - ПАДАРОЖНІЦА

Ці ведаеце вы, паважаныя чытачы, што раённая газета "Перамога" "прыязджае" да вас не з нашага райцэнтра, а з горада Ліды? Дзятлаўская раёнка з электронных старонак пераўвасабляецца ў папяровыя ў Лідскай друкарні, адкуль вяртаецца на радзіму. Напярэдадні нашага агульнага прафесійнага свята - Дня друку - карэспандэнтка газеты "Перамога" наведала прадпрыемства, каб расказачь, як друкуецца газета.

— Лідская друкарня існуе з 1944 года, — робіць экскурс у гісторыю ўстановы яе дырэктар Мікалай Пякарскі. — У будынку, дзе мы сёння размяшчаемся, калісьці знаходзілася турма, а пачынаючы з 1946 года працуе друкарня.



ДЗЯЦІНСТВА, АДАБРАНАЕ ВАЙНОЙ

У гімназіі №1 горада Дзятлава адбылася памятная сустрзча з людзьмі, якія перажылі вайну ў дзіцячым узросце. Адны з іх на сваіх плячах вынеслі яе жахі на акупаванай тзрыторыі, другія -самі або разам з бацькамі былі ахвярамі генацыду на землях, захопленых фашыстамі ў Еўропе. Гэта В. А. Калпінская, А. Я. Вянско. А. А. Капцеўская. Г. I. Сліжэўская. Ix успаміны дапамаглі аформіць новую зкспазіцыю ў гімназічным музеі, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне.

У сусветнай гісторыі ёсць падзеі і даты, якія назаусёды пакінулі глыбокі след у жыцці народаў і іх лесе. Менавіта такой датай з'яўляецца для ўcix нас 9 мая 1945 года. Гэта дата назаўсёды застанецца днём усенароднай радасці, найвялікшага шчасця і, у той жа час, днём памяці і смутку па загінулых на вайне, якая забрала мільёны жыццяў, перакрэсліла лёсы дзясяткаў мільёнаў людзей.



ДВА КОЛЫ - ДВАЙНАЯ НЕБЯСПЕКА

Штогод у вясенне-летні перыяд узрастае колькасць дарожных аварый з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў, скутараў, а таксама веласіпедыстаў. Асноўнымі фактарамі, якія значна ўплываюць на складанасць наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў, з'яўляюцца: невыкарыстанне вадзіцелямі і пасажырамі моташлемаў у час руху на двухколавых транспартных сродках, вадзіцелі-бяспраўнікі за рулём, перавозка празмернай колькасці пасажыраў, не прадугледжаная тэхнічнымі характарыстыкамі транспартнага сродка.

3 мэтай мінімізацыі негатыўных сезоных з'яваў у сферы захавання бяспекі дарожнага руху і фарміравання ўзаемаветлівых адносінаў паміж удзельнікамі руху 24 красавка 2015 года прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху “Два колы — двайная небяспека". У час мерапрыемства паступіў шэраг пытанняў аб парадку атрымання вадзіцельскіх пасведчанняў. Таму дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што для кіравання мапедам неабходна мець вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “AM”, для кіравання матацыклам — катэгорыі “А". Акрамя таго, катэгорыя "А" мае падкатэгорыю “А1” — матацыклы з рабочым аб'ёмам рухавіка, які не перавышае 125 кубічных сантыметраў, і максімальнай магутнасцю да 11 кілават (лёгкія матацыклы).



"ГЕРАІЧНАМУ ПОДЗВІГУ ЖЫЦЬ У ВЯКАХ"

Менавіта так называецца абласная віктарына, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. А ў нашым раёне арганізавалі гэты інтзлектуальны конкурс аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Дзятлаўскі раённы савет Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў і Дзятлаўскі раённы камітзт ГА "БРСМ".

Журы ацэньвала асобна калектыўныя і індывідуальныя работы, а лепшыя па выніках раённага этапу віктарыны адправіла на вобласць.

Першае месца ў раённым этапе віктарыны ў намінацыі лепшая “Індывідуальная работа" заняў Вадзім Кібінь, вучань 9 класа СШ №3 горада Дзятлава. Для далейшага ўдзелу ў віктарыне яго работа накіравана ў абласны савет ветэранаў.