№32

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Вячаслаў Адамчык - герой мірнага часу

Чарнобыль. У назву гэтага старажытнага горада быццам закладзена нейкае змрочнае прадказанне - "было, быль". На жаль, Чарнобыль - тэта не быль сівых стагоддзяў, не мінуўшчына, гэта наша "сёння", нягледзячы на тое, што прайшло больш за трыццаць гадоў.



Суботнік з удзелам Міхаіла Орды

Хакейная пляцоўка стадыёна "Колас" у Дзятлаве стала адной з кропак правядзення рэспубліканскага суботніка. Ужо ў 10 гадзін ранщы тут кіпела работа. Кіраўніцтва і прафсаюзны актыў раёна разам з юнымі спартсменамі рамантавалі драўляныя панэлі борта хакейнай каробкі.



"Футбол у вёсцы" - на базе Раклевіцкай школы

Эстафету перадалі навучэнцы з Хвінявічаў



Змагаемся са смеццем, аберагаем прыроду!

3 ініцыятывы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава быў арганізаваны раённы тыдзень экалагічнага дэсанта. У рамках мерапрыемства валанцёрскія атрады навучэнцаў установаў адукацыі раёиа правялі прыродаахоўныя, інфармацыйна-адукацыйныя, працоўныя акцыі ў сваёй мясцовасці.

Вучні цесна супрацоўнічалі з сацыяльнымі партнёрамі — органамі мясцовай улады, камунальнай і прыродаахоўнай службамі.
Стартаваў тыдзень сацыяльна значным праектам "Экалагічны аўдыт". Мерапрыемства ладзілася ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ў шосты школьны дзень. Удзел у ім прыня'лі прадстаўнікі экалагічных атрадаў з 11 установаў адукацыі Дзятлаўшчыны і госці. У якасці экспертаў на сустрэчу былі запрошаны начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Д. Балькоўскі, інжынер па ахове навакольнага асяроддзя Дзятлаўскага РУП ЖКГ I.Варабей, доктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня, карэспандэнтка газеты "Перамога" I. Стырнік.



ПАТРЫЯРХ БЕЛАРУСКАГА МАСТАЦТВА

Мікалай Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі - вядомы беларускі мастак, кераміст, жывапісец, скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў. Нарадзіўся ён 31 сакавіка 1931 года ў вёсцы Бацюты Беластоцкага ваяводства (Польшча). Любоў да сваёй малой радзімы Мікалай Лаўрэнцьевіч пранёс праз усё жыццё і прысвяціў сваёй роднай вёсцы паэму "Бацюты".

Мастак — з сям'і беларускіх сялян праваслаўнага веравызнання. Бацька — Лаўрэн Маркавіч Несцярэўскі — хлебароб, маці — Настасся Лявонцьеўна — хатняя гаспадыня. У сям'і было трое дзяцей: Мікалай, Вольга і Галіна. На момант нараджэння малога Міколкі сям'я жыла заможна: мелі 25 гектараў зямлі (18 — ворнай, астатнія — паплавы і сенакосы), былі коні, каровы, свінні, куры, гусі.



ЧВЭРЦЬ СТАГОДДЗЯ З МУЗЫКАЙ

Сёлета спаўняецца дваццаць пяць гадоў, як Людміла Казіміраўна Раманава працуе настаўнікам Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Выкладае яна музычную тэорыю. На кожным з яе ўрокаў дзеці знаёмяцца з жыццём і творчасцю вядомых кампазітараў, гісторыяй напісання твораў,
асаблівасцю перыяду, калі яны былі створаны.

Найбольш паспяховыя і таленавітыя вучні пад кіраўніцтвам Людмілы Казіміраўны штогод рыхтуюцца да ўдзелу ў абласной музычна-тэарэтычнай алімпіядзе. Вынікі ў юных дзятлаўчан добрыя. Прыклад таму — Дар'я Волкава, цяперашняя навучэнка Лідскага музычнага каледжа, пераможца абласной музычна-тэарэтычнай алімпіяды. Паспяхова выступілі і цяперашнія навучэнцы школы мастацтваў.



Дзятлаўскі "Белтэрміз" выйшаў у паўфінал чэмпіянату вобласці

3 максімальным вынікам — шэсць перамог у шасці матчах — пры максімальным наборы ачкоў (18) дзятлаўская валейбольная жаночая каманда "Белтэрміз" завяршыла спаборніцтвы ў адборачным турніры групы "Б" чэмпіяната Гродзенскай вобласці. У апошнім матчы з лікам 3:0 (25:19, 25:10, 25:9) былі пераможаны канкурэнткі за перамогу ў групе — лідчанкі.

"Белтэрміз" у гэтым матчы гуляў без дзвюх валейбалістак асновы, расказаў трэнер каманды Васіль Русін, але і рэзерв не падвёў. Праўда, пачала матч дзятлаўская каманда не лепшым чынам. Не ставала дакладнага ўзаемадзеяння на пляцоўцы, бракавала страхоўкі. Давялося ўзяць тайм-аўт, каб адкарэктаваць дзеянні каманды. Дапамагло.



Аляўціна Янушкевіч бронзавы прызёр рэспубліканскага турніру

Першынство Беларусі па вольнай барацьбе з удзелам дзяўчат 1999-2001 гадоў нараджэння адбылося 22-24 красавіка ў Стайках пад Мінскам.

Паспяхова выступіла ў турніры вучаніца Дзятлаўскай СШ №3, якая займаецца барацьбой у мясцовай ДЮСШ, Аляўціна Янушкевіч — у вагавой катэгорыі 38 кілаграмаў дзятлаўчанка заняла трэцяе месца. Трэнер спартсменкі — Віктар Шалесны.



Каманда Дзятлаўскай гімназіі - чэмпіён валейбольнай лігі

3 кастрычніка па красавік доўжыўся турнір раённай валейбольнай лігі. Яго ўдзельніцамі былі дзяўчаты 2000-2003 гадоў нараджэння.

У турніры ўдзельнічалі 5 каманд — па адной з Дварэцкай, Хвінявіцкай, Круцілавіцкай, Гезгалаўскай школаў, Дзятлаўскай гімназіі. Тры туры першынства прайшлі ў Дзятлаве, яшчэ два — з раз'ездамі. У выніку кожная з камандаў згуляла 19 матчаў.

Пераможцамі валейбольнай лігі сталі дзятлаўскія гімназісткі, яны набралі 34 ачкі. Наступныя месцы занялі каманды Дварэцкай (26 ачкоў), Гезгалаўскай (16), Хвіня-віцкай (12), Круцілавіцкай школаў (6).



НАВАГРУДАК

У кнізе "Беларусь у часы феадалізму" ён значыцца як Новы гарадок Літоўскі. У XIV-XVII стагоддзях быў цэнтрам удзельнага Навагрудскага княства ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гады, калі горад быў пад уладай Польшчы, набыў польскамоўную назву Навагрудак.
Па-беларуску варта было б назваць Наваградак.

Навагрудак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага, адной з найбуйнейшых дзяржаваў сярэднявечнай Еўропы. Цяпер Навагрудак — раённы цэнтр Гродзенскай вобласці.