№31

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МЕРЫ ПАПЕРАДЖАЛЬНАГА ХАРАКТАРУ

У адміністрацыйным будынку Казлоўшчынскага пасялковага Савета прайшло пашыранае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы парадку, у якім прынялі ўдзел падпалкоўнік міліцыі Сяргей Валер'евіч Талатай, начальнік дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, і палкоўнік міліцыі Анатоль Вацлававіч Жалнерчык, начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама.

Было абмеркавана пытанне аб правядзенні прафілактычнай работы з раней судзімымі грамадзянамі ў час спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Нагляд". На пасяджэнне былі запрошаны раней судзімыя грамадзяне, якія жывуць на тэрыторыі Казлоўшчынскага пассавета, некаторыя з іх маюць па сем судзімасцяў. У кантэксце разглядаемага пытання пры размове з запрошанымі асаблівая ўвага надавалася праблеме разасаблення злачынных групаў, а таксама пытанням працаўладкавання.



АБ'ЯВЫ - 31

ПРАДАМ
дачу ва ўрочышчы “Беразіна”, на 1-ым участку. Цана дагаворная. Тэл. 8-044-5566357 (Velcom).

ПРАДАМ
2-пакаёвую кватэру ў г.п. Казлоўшчына. Тэл. 8-029-5838965.

НАЦЯЖНЫЯ ПАТАЛКІ
ВОКНЫ ПВХ, ВАДКІЯ ШПАЛЕРЫ
Нізкія цэны. Пастаянныя скідкі. Растэрміноўка плацяжу.
Тэл. 5572211 (МТС), (Velcom).
ААТ “ГрациаСтрой". УНП 591009842.



У РАБОЦЕ З ЛЮДЗЬМІ НЯМА ДРУГАРАДНЫХ ПЫТАННЯЎ

На мінулым тыдні прайшла “Гарачая лінія” старшыні райвыканкама Івана Крахмальчыка з жыхарамі Дзятлаўшчыны. Усяго за адну гадзіну кіраўніку раёна патэлефанавалі 16 чалавек, было зададзена больш за 20 пытанняў. Любую магчымасць звярнуцца са скаргай ці просьбай да кіраўніка раёна сёння людзі не ўпускаюць, паколькі ўжо не раз змаглі пераканацца, што, звяртаючыся да кіраўніка раёна, можна разлічваць на найхутчэйшае рашэнне пытання, ён не пакіне без увагі чалавека, які патэлефанаваў з апошняй надзеяй. Як паказвае жыццё, такі фармат дыялогу з насельніцтвам і зручны, і дзейсны. На гэты раз многія званкі датычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а самай “гарачай” тэмай сталі размытыя вясновай вадой дарогі.

Першай да Івана Іосіфавіча дазванілася жыхарка г. Дзятлава з вуліцы Макарава, якая пыталася, калі будзе пракладзена каналізацыя па яе вуліцы. Адсутнасць водазабеспячэння і каналізацыі на невялікіх вулічках, якія забудоўваліся ў райцэнтры яшчэ ў 60-70-ыя гады мінулага стагоддзя, даўно стала праблемай нумар адзін. У гэтым годзе, як патлумачыў суразмоўцы старшыня райвыканкама, выдзелены сродкі ў памеры 13 мільярдаў рублёў для пракладкі асноўнага калектара ўздоўж вуліцы Я. Купалы ў раён вуліцы Біцько.



ПЛАНУЕМ ЗАВЯРШЫЦЬ РАБОТЫ ЗА ДВА ТЫДНІ

Аграрыі СВК "Дварэц-Агра" першымі ў раёне пачалі сяўбу яравых. На магутным трактары МТЗ-3022 на палеткі выйшаў малады механізатар гаспадаркі Аляксандр Кастусік. Падвоз зерня ажыццяўляў адзін з лепшых вадзіцеляў сельгаскааператыва Мікалай Мікшут. За няпоўны працоўны дзень ва ўрочышчы "Аэрадром" былі засеяны 30 гектараў ячменю.

Усяго пад сяўбу яравых у СВК "Дварэц-Агра" сёлета адведзена 1310 гектараў палеткаў. Калі надвор'е не ўнясе свае карэктывы, аграрыі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва плануюць завяршыць пасяўныя работы ў сціслыя тэрміны -- за два бліжэйшыя тыдні.



ПРЫЧЫНА ПАЖАРУ ВЫСВЯТЛЯЕЦЦА

На цэнтр аператыўнага ўпраўлення Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Гагарына ў Дзятлаве. У доме жыве шматдзетная сям'я. Да прыезду першага падраздзялення ратаўнікоў было ўстаноўлена гарэнне на паддашку дома. Усе жыхары былі эвакуіраваны да прыбыцця ратаўнікоў.

Апрануўшы спецыяльныя сродкі абароны органаў дыхання, ратаўнікі ўвайшлі ў будынак. Вышыня дома больш за 10 метраў не дазваляла падаць ваду ручнымі стваламі з зямлі, распаўсюджанню агня садзейнічала яшчэ і наяўнасць ветру. Для тушэння ўзгарання была задзейнічана аўталесвіца і лафетныя ствалы.



ВАЛЕЙБОЛ. “БЕЛТЭРМІЗ” СУПРАЦЬ “ХІМВАЛАКНА”

Да рэванша за гасцявое паражэнне (0:3) “Белтэрміз” у дамашнім матчы не дацярпеў і зноў саступіў – 2:3

Першы сэт нядзельнага (14 красавіка) матча ў Дзятлаве быў разведачны. Лік вагаўся, партыя ўсё ж завяршылася на карысць “Хімвалакна” – 25:20.
Другі сэт “Белтэрміз” выдаў узорны. Усе кампаненты гульні ў яго выкананні – прыём, блок, падача, атака – былі на вышыні. Выйгралі, лічы, на адной назе – 25:11. “Хімвалакно”, наадварот, трапіла ў яму.

На трэцюю партыю саперніцы мабілізаваліся, выраўнялі гульню. “Белтэрміз” напружанне вытрымаў і выйграў сэт – 25:20.

Чацвёртая партыя магла стаць апошняй. “Хімвалакно” на такі расклад не пагадзілася і зрабіла ўсё магчымае, каб вярнуцца ў матч. “Белтэрміз” пачаў прасядаць фізічна. Пагоршыўся прыём, менш дакладныя сталі пасы і саслабела атака. Адчуўшы, што супраціўленне слабее, “Хімвалакно” яшчэ пасмялела і зайграла на куражы, выйграла сэт – 25:16. І хоць лік па сэтах стаў нічыйны – 2:2, зыход матча ўжо быў прадвызначаны.



З прафілактычнай гутаркай - да вяскоўцаў

У вёсцы любы пажар заўсёды ўспрымаўся, як страшнае бедства. Таму наўрад ці каму магла прыйсці думка спальваць леташнюю траву.

Сітуацыя змянілася, калі на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў вёску актыўна ехалі дачнікі. Іх "мода" — выпальваць траву — паступова "перадалася" і самім вяскоўцам. У сур'ёзную праблему выпальванне сухой травы ператварылася адносна нядаўна.

Асноўная прычына ўзгаранняў — наўмыснае выпальванне сухастою, забароненае ва ўмовах спецыяльнага супрацьпажарнага рэжыму, ці нядбайнае абыходжанне з агнём, напрыклад, кінуты акурак ці непатушаная запалка. А пры сухім надвор'і нават невялікае ўзгаранне пагражае перарасці ў вялікі пажар, які нясе небяспеку маёмасці і жыццю людзей.



Яго дэвіз - За здаровы лад жыцця

У прафесію ратаўніка Аляксандр Ганчар прыйшоў 18 гадоў таму. У сёлетнім кастрычніку будзе своеасаблівае "паўналецце" яго службы на карысць людзей, якую ён нясе на Наваельнянскім пажарна-выратавальным пасту №14.

Наваельня з'яўляецца амаль малой радзімай Аляксандра — карані яго ў вёсцы Аханяны, якая размешчана за тры кіламетры ад гарпасёлка. У Наваельні Аляксандр скончыў і школу. Пасля паступіў у Казлоўшчынскае вучылішча.



Стала больш выдатнікаў

Па словах А. А. Русін, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, трэцяя чвэрць парадавала добрымі вынікамі.

Назіраецца рост паспяховасці. Колькасць вучняў, якія скончылі 3-ю чвэрць на 6-10 балаў, складае 63,2%, што на 6,5% больш, чым у 1-ай чвэрці.

Павялічылася і колькасць вы-датнікаў. У 1-ай чвэрці іх было 4, цяпер — 6. Гэта А. Пятліцкі (4 кл.), В. Горбач (5 кл.), Д. Апанасік (8 кл.), Д. Волкава (8 кл.), А. Будзевіч (9 кл.), Д. Бобніс (11 кл.).



Хвінявічы: "Кожны дзень у гасцях у кнігі"

Так называўся Тыдзень дзіцяча-юнацкай кнігі, на працягу якога было праведзена шмат цікавых мерапрыемстваў для школьнікаў. Напачатку адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю Тыдня.

Прайшла акцыя "Спяшаемся на дапамогу кніжцы", у рамках якой вучні 4-8 класаў адрамантавалі пашкоджаныя кніжкі.

Бібліятэкары школьнай і сельскай бібліятэк сумесна арганізавалі ранішнік для вучняў малодшых класаў "Вялікі цуд — кніга", на які завіталі Знайка і Нязнайка. Яны расказалі пра гісторыю стварэння кніг і пра іх ролю ў жыцці.