№31

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"Кірмаш вакансій" у Данілавічах

У Дзятлаўскім раёне прайшоў чарговы, чацвёрты ў 2018 годзе, "Кірмаш вакансій". На гэты раз ён ладзіўся ў Данілавіцкім сельскім выканаўчым камітэце і праходзіў адначасова з пасяджэннем савета грамадскага пункта аховы правапарадку.



Два юбілеі сям'і Уласевічаў

Цёплае красавіцкае сонейка сагравае зямлю, у такт павевам ветрыка ківаюць блакітнымі галоўкамі першынцы вясны - пралескі, птушкі ўсё весялей шчабечуць за акном, людзі пачынаюць часцей усміхацца, радуючыся спрыяльнаму надвор'ю.



Сэрца на экране

Чарга каля кабінета ўльтра-гукавой дыягностыкі ў Дзятлаўскай ЦРБ толькі нарастав. Усё таму, што ў раённай установе аховы здароўя з 3 красавіка ўстаноўлены новы ўльтрагукавы сканер экспертнага класа японскай вытворчасці Arietta S60. Апарат з'яўляецца сумеснай распрацоўкай фірмаў Aloka i Hitachi.



Песенны вернісаж у Дзятлаве

У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў раённы агляд-конкурс эстраднай песні "Песенны вернісаж".



Футбол у вёсцы Эстафету перанялі футбалісты з Хвінявічаў

У Дзятлаўскім раёне прадаўжае рэалізоўвацца праект "Футбол у вёсцы".



Нашы баяністы - прызёры абласных конкурсаў

Баяністы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў узялі ўдзел у двух абласных конкурсах, з абодвух вярнуліся з узнагародамі.

У Гродне прайшоў конкурс "Юны віртуоз", які праводзіцца кожныя два гады. Сваю творчасць па аддзяленні "баян" у малодшай і сярэдняй трупах прадставілі шэсць юных выканаўцаў з Дзятлаўскага раёна. Дыпломамі трэцяй ступені ў сярэдняй узроставай падгрупе былі ўзнагароджаны Вольга Гульнік (педагог Н. Лішык) і Алеся Шыпіла (педагог С. Жэ-лязоўскі); Ульяна Шэўко і Паліна Дзедава атрымалі граматы за ўдзел у конкурсе. У малодшай падгрупе Аляксандр Волкаў (педагог С. Жэлязоўскі) і Валерыя Шалесная (педагог Н. Лішык) адзначаны граматамі за паспяховае выступленне.



ВАЛЕЙБОЛ З "БЕЛТЭРМІЗ"

На шэсць ачкоў папоўнілася капілка дзятлаўскай жаночай валейбольнай каманды "Белтэрміз", якая выступае ў чэмпіянаце вобласці. Да перамогі над камандай Ашмянскага раёна (3:0) у мінулую суботу прыбавіўся трохачковы выигрыш у слонімскіх валейбалістак (25:7, 25:9, 25:14). Гульня прайшла з яўнаю перавагаю "Белтэрміза", што і засведчылі вынікі трох партый.

У адборачнай трупе "Б", дзе выступае "Белтэрміз", дзве перамогі ў красавіку атрымала і каманда Лідскага раёна — над сланімчанкамі (3:1) і ашмянкамі (3:0).



ШАШКІ. РАЁННЫ ТУРНІР

Дзве каманды Дзятлаўскай СШ №1 разыгралі тытул чэмпіёна раёна



ШАШКІ. ПЕРШЫНСТВО СШ №1

Чэмпіёнка СШ №1 - Валерыя Жалнерчык

Больш за два месяцы доўжыўся шашачны турнір у СШ №1, удзельнікамі якога былі самыя юныя спартсмены — вучні 1-3 класаў. Стартавалі ў турніры 19 шашыстаў, большасць з якіх ужо мела вопыт спаборніцтваў нават раённага ўзроўню ў складзе камандаў дзіцячых садкоў.

На першым этапе турніру адбыўся адбор у фінальную трупу. 19 чалавек па кругавой сістэме згулялі па адной партыі. Валерыя Жалнерчык і Сяргей Цюшляеў набралі самую вялікую колькасць ачкоў — па 16,5. Вынік асабістай сустрэчы аддаў перавагу Валерыі — яна першая. Другі — Сяргей. За трэцяе месца змагаліся Ягор Ерамейчык і Павел Крывулька. Ягор набраў 14,5 ачка і апярэдзіў Паўла на 0,5 ачка. Чацвёрку мацнейшых дапоўнілі Захар Андрукевіч, Ігнат Ерамейчык, Арсень Ляшчэўскі, Мікіта Насовіч, Улад Касцюкевіч, Аляксандр Жэгала, Аляксандр Сіняк.



Чарговым турнірам раённай спартакіяды работнікаў установаў адукацыі стаў шахматны

Удзельнічалі ў асабіста-камандным першынстве 13 каманд.

Шахматысты-мужчыны на першым этапе спаборніцтваў былі падзелены на тры групы. Пераможцы групаў затым аспрэчвалі прызавыя месцы ў асабістым заліку. Чэмпіёнам стаў Сяргей Калодка (СШ №3), які перамог абодвух сапернікаў. Другое месца заняў Дзяніс Бамбір (Вензавецкая школа), трэцяе — Мікалай Губко (гімназія).

Шахматысткі-жанчыны пачалі саперніцтва ў дзвюх групах. I пачалі, можна сказаць, сенсацыйна: тры ўдзельніцы першай трупы набралі аднолькавую колькасць ачкоў — па тры, пры гэтым і дадатковыя паказчыкі ў іх аказаліся абсалютна аднолькавыя. Тады для вызначэння прызавых месцаў вырашылі "згуляць у рулетку" — кінуць жэрабя. Фартуна з трох прэтэндэнтак выбрала Алену Фадзееву (Казлоўшчынскі дзіцячы сад).