№30

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дарадчыца, сябар і дарагі чалавек

Яе любілі вучні, паважалі бацькі. Яна імкнулася прывіць дзецям самыя лепшыя якасці чалавечага характару: дабрыню і спагаду, ветлівасць і чуласць. У гэтым годзе адсвяткавала сваё васьмідзесяцігоддзе цудоўная жанчына і сяброўка Марыя Сташэнка.

 

Выбіралі, кім стаць

Навўчэнцы старэйшых класаў усур'ёз задумваюцца аб выбары будучай прафесіі. Таму класныя кіраўнікі 10-х класаў сярэдняй школы №3 горада Дзятлава С. У. Урбан і А. С. Якаўчык арганізавалі для сваіх выхаванцаў чарговую прафарыентацыйную экскурсію ў Мінск.



Справаздача моладзі

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя саюзнай моладзі Дзятлаўшчыны. Яна сабрала каля 120 дэлегатаў з навучальных установаў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Аб выніках працы Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ" за 2014-2016 гады і перспектывах далейшага развіцця арганізацыі з дакладам выступіла першы сакратар Кацярына Хілімончык.

У рабоце канферэнцыі бралі ўдзел намеснік загадчыка аддзела па праектнай дзейнасці Гродзенскага абласнога камітэта ГА "БРСМ" П. Касіцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Н. Калодка, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Дзятлаўскага раёна У. Казак, старшыня раённага Савета ветэранаў Л. Кашко, ветэран працы і камсамольскага руху Г. Чура, старшыня райсавета Дзятлаўскага ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" I. Мішчанка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А. Якаўчык.



Як выконваецца Дэкрэт №18?

У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце прайшло пашыранае пасяджэнне каардынацыйнага савета райвыканкама па кантролі за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2006 года №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем'ях".

На мерапрыемстве, акрамя ўдзельнікаў каардынацыйнага савета, прысутнічалі спецыялісты службаў прафілактыкі, намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце гаспадарак і арганізацый раёна, дзе дапушчаны парушэнні.



Зразумець. Навучыць. Перамагчы

Настаўніца біялогіі Наваельнянскай сярэдняй школы Алена Вільгельмаўна Баковіч у 2012 годзе за прафесійныя дасягненні была адзначана Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, у 2013-ым — Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, у 2015-ым стала ўладальніцай чаргова



ГІТАРНЫЯ АКОРДЫ

Аднойчы пачутыя гітарныя акорды запалілі і ў яго сэрцы жаданне навучыцца іграць на гэтым музычным інструменце.

Мара здзейснілася. Сёння Уладзіслаў Хіркоўскі з'яўляецца вучнем Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама лаўрэатам трэцяй ступені абласнога конкурсу імя К. Горскага.

— Для мяне такі вынік на конкурсе быў неспадзяванасцю, — гаворыць Уладзіслаў. I тут жа жартуе: — Я нават падумаў, што мяне разыгрываюць.

Ужо некалькі гадоў Уладзіслаў займаецца ў Андрэя Яўгенавіча Цыгеля. З'яўляецца ўдзельнікам школьнага квартэта гітарыстаў. А вось у конкурсе абласнога ўзроўню ўдзельнічаў другі раз. Першай спробай стаў конкурс "Новыя імёны", дзе Уладзіслаў быў адзначаны граматай.



ТАЛЕНТАМ СПРЫЯЕ ВЯСНА

Пачатак вясны для навучэнцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў традыцыйна пазначаны шэрагам конкурсаў, у якіх юныя таленты спрабуюць свае здольнасці, дэманструюць узровень дасягнутага за час вучобы майстэрства.



САМАБЫТНАЯ ПЕСНЯ ЖАЛЕЙКІ

Ранейшае вясковае жыццё немагчыма было ўявіць без песні. У ей - паэтычная творчасць народа: каларытная, багатая на яркія вобразы, якія з'яўляліся сімваламі чалавечай душы, жыцця, узаемаадносін з навакольным светам.

"Ой, мамачка вішня, ці ж я ў цябе лішня, аддала мяне родна мамачка там, дзе я не привычна", - некалі спявалі нявесты, выходзячы замуж. Пазней вясельная песня стала проста песняй, якую спявалі на вячорках, ідучы на працу, седзячы вечарам за кроснамі. Гэтыя песні слухалі дзеці, мелодыя і вершы адкладваліся ў іх памяці, каб і праз многія гады нагадаць пра сябе.

Вось і ад сваёй бабулі пачуў мелодыі народнай песні Канстанцін Станіслававіч Глоцька - былы настаўнік біялогіі, цяперашні аматар гісторыі.



"ДЗЯКУЙ ЗА ПЕРАМОГУ!”

Напярэдадні святкавання 70-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі піянеры атрада імя Ціхана Барана Наваельнянскай сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Дзякуй за Перамогу!”, сімвалам якой стала чырвоная зорка з аднайменным надпісам.