№3

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Заўсёды жаданая госця

У нашай краіне шмат робіцца для таго, каб пажылыя людзі не адчувалі сябе адзінокімі, каб старасць была дагледжанай і спакойнай.



Калядны турнір - 2019

У спартыўнай зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава адбыліся раённыя калядныя спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых любіцельскіх каманд.

Спаборніцтвы праводзіліся з мэтай папулярызацыі валейбола, прапаганды здаровага ладу жыцця, каб зацікавіць працаўнікоў рэгулярна займацца фізкультурай і спортам.



Векавы шлях праз выпрабаванні лёсу

31 студзеня 1918 года ў пакоі небагатай сялянскай хаты вёскі Вензавец упершыню падала свой тоненькі галасок дзяўчынка. Яна нарадзілася восьмым дзіцём у шматдзетнай сялянскай сям'і і пасля святога хрышчэння ў касцёле атрымала імя Юлія.



На варце дзяцінства: дапамагчы і не нашкодзіць

Камісіі па справах непаўналетніх маюць даўнюю гісторыю — сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня іх заснавання. У пачатку мінулага стагоддзя, у разгар грамадзянскай вайны, 14 студзеня 1918 года Дэкрэтам Савета Народных Камісараў за подпісам Уладзіміра Леніна ў маладой савецкай дзяржаве былі створаны камісіі па справах непаўналетніх. Стварэнне спецыяльных органаў стала мерай вымушанай: у краіне засталося шмат безнаглядных дзяцей, якія мелі патрэбу ў кантролі. Асноўнымі задачамі камісій былі не столькі барацьба з дзіцячымі правапарушэннямі, колькі іх прафілактыка, ахова правоў і інтарэсаў дзяцей.

3 нагоды юбілею карэспандэнтка газеты "Перамога" сустрэлася з былымі і цяперашнім намеснікамі старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама, папрасіла падзяліцца ўражаннямі ад работы.



А. ЛАЗОЎСКАЯ: "ВЫХАВАЛЬНІК ЗДОЛЬНЫ ПЕРАТВАРЫЦЬ ЗАНЯТКІ Ў КАЗКУ"

Дзіцячы сад - цудоўная краіна бесклапотнага дзяцінства, дзе амаль кожны з нас знайшоў першых сяброў, атрымаў першыя веды, адкрыў у сабе задаткі таленту. Гэты перыяд у развіцці дзіцяці з'яўляецца вельмі важным, таму на супрацоўніках установаў дашкольнай адукацыі ляжыць вялікая адказнасць: падрыхтаваць выхаванцаў да навучання ў школе, закласці ў свядомасць дзіцяці самыя простыя і неабходныя жыццёвыя правілы, дапамагчы авалодаць камунікатыўнымі навыкамі. Сапраўдным прыкладам у гэтых адносінах можна лічыць дзіцячы сад №1 горада Дзятлава, які называюць надзейным бацькі і ў які з радасцю ходзяць дзеці. Пра дзейнасць дашкольнай установы расказвае загадчыца садка Алена Іванаўна Лазоўская:

— Наш калектыў пастаянна абнаўляецца маладымі спецыялістамі, таму вялікую ўвагу мы надаём іх падрыхтоўцы і прафесійнаму суправаджэнню. На базе нашай установы адукацыі працуе раённая "Школа маладога настаўніка", якую ўзначальвае намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Святлана Васільеўна Іода. Тут маладыя педагогі не толькі нашага садка, але і з іншых установаў адукацыі раёна знаёмяцца з работай нашых вопытных педагогаў, атрымліваюць кансультацыі, наведваюць практычныя заняткі і мерапрыемствы з дзецьмі. За "круглым сталом" маладыя педагогі абмяркоўваюць і вырашаюць розныя педагагічныя сітуацыі, выказваюць хвалюючыя іх пытанні і атрымліваюць дапамогу вопытных калегаў. Гэта дапамагае маладым спецыялістам адчуць упэўненасць у сваіх сілах, хутчэй адаптавацца да адукацыйнага працэсу.



Слова пра дырэктара

Любая школа пачынаецца з дырэктара. Ён падобны да рэжысёра, які ставіць спектакль, хоць сам і не заўжды выходзіць на сцэну. Яго ўпэўненасць у поспеху зараджае аптымізмам, дапамагае паверыць у свае сілы. Такім чалавекам і кіраўніком шмат гадоў быў Іосіф Міхайлавіч Марцінчык. Яго імя вядома многім жыхарам нашага раёна. Аб ім з цеплынёй адгукаюцца былыя выпускнікі і работнікі Яварскай сярэдняй школы.

Усё пачыналася так. Шмат гадоў таму выпускнік Рудаяварскай школы Іосіф Марцінчык вырашыў стаць настаўнікам. Яго мара ажыццявілася пасля заканчэння Бераставіцкага педагагічнага вучылішча, Гродзенскага педагагічнага інстытута і службы ў арміі. 3 1969 года Іосіф Міхайлавіч пачаў настаўнічаць у Малашастакоўскай васьмігодцы. 3 1976 па 1978 гады працаваў на пасадзе дырэктара Падвялікаўскай васьмігадовай школы. У 1978 годзе ўзначаліў педагагічны калектыў Яварскай сярэдняй школы.



Блізкае шчасце

Часта наша асабістае шчасце — не за трыдзевяць земляў, а зусім побач, варта яго толькі разгледзець. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова пазнаёміцца з сям'ёй Тарасікаў з вёскі Вялікія Шастакі. Зноў жаніх і нявеста хутка адзначаць брыльянтавае вяселле.

— Шэсцьдзясят гадоў разам праляцелі, як адно імгненне, — кажа гаспадар сям'і Станіслаў Марцінавіч Тарасік.

3 жонкай Леанардай Браніславаўнай яны нарадзіліся ў Вялікіх Шастаках. Абодва наведвалі тутэйшую школу-васьмігодку. Былі знаёмыя, а вось заўважылі адзін аднаго па-сапраўднаму пазней, калі ўжо школьнікамі не былі.



І. Бубноўская: "Кожны новы дзень - радасць для мяне"

Удзельнікі гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава ўпэйнены, што сярод нашых землякоў, у тым ліку сярод педагогаў школы, есць шмат цікавых людзей. Нядаўна свой юбілейны дзень нараджэння святкавала Ірына Іванаўна Бубноўская. Юныя журналісты пацікавіліся ў юбіляркі пра яе жыцце.

— Мае ўспаміны пра дзяцін-ства, — расказвае Ірына Іванаўна, і звязаны з вёскай Колкі, што знаходзіцца за тры кіламетры ад гарпасёлка Казлоўшчына. Там я нарадзілася і скончыла пачатковую школу, якая працавала ў дзве змены. Веска на той час была вялікая, вясёлая, гаспадаркі моцныя, людзі працавітыя.



Аднойчы і назаўсёды

Нядаўна адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння Леакадзія Аляксандраўна Сакольнік. Напярэдадні Новага года ёй споўнілася 90 гадоў.

У гарадскім пасёлку Наваельня добра ведаюць гэтую сціплую жанчыну, бо праз яе чулую душу і шчырае сэрца прайшло не адно пакаленне вучняў. Павіншаваць ветэрана педагагічнай працы Леакадзію Аляксандраўну з юбілеем прыйшлі педагогі і навучэнцы Наваельнянскай сярэдняй школы.

Нарадзілася Леакадзія Сакольнік у 1925 годзе ў вёсцы Старыя Навасёлкі Нясвіжскага раёна. У мястэчку Гавязна скончыла пачатковую польскую школу. Вучыцца прадоўжыла ў польскай гімназіі ў Нясвіжы. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у Нясвіжы адкрылася руская школа. Дзяўчынка вельмі хацела вучыцца і таму паступіла ў новую навучальную ўстанову. Аднак высветлілася, што Леакадзія не ведае рускай мовы. Вучаніцы давялося яшчэ адзін год правесці ў сёмым класе. Затое пасля заканчэння гімназіі ў 1945 годзе яна здолела паступіць на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.



ПАД ВЭЛЮМАМ ЖАЛЕЗНАГА ВЯСЕЛЛЯ

У студзені 65-годдзе сямейнага жыцця адзначаюць Павел Міхайлавіч і Станіслава Феліксаўна Хіркоўскія — жыхары аграгарадка Раготна. У календары юбілейных датаў 65 гадоў сумеснага жыцця пазначана як жалезнае вяселле. Нездарма: у назве адлюстравана трываласць і моц сям'і, якая гартаваліся на працягу многіх гадоў.