№29

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Энергазберажэнне - самая танная крыніца энергіі

Праходжанне асенне-зімовага перыяду звязана з сур'ёзнымі праблемамі ў энергазабеспячэнні спажыўцоў з-за дэфіцыту газу і мазуту, якія паступаюць на электрастанцыі і кацельні з Расіі.

Шматгадовая практыка еўрапейскіх краін пераконвае ў тым, што, перагледзеўшы ў нашым паўсядзённым жыцці свае звычкі і паводзіны, можна значна знізіць патрэбнасць у энергіі. I гэта зусім не азначае пагаршэнне жыццёвага стандарту ці адмову ад камфорту.

3 усёй спажываемай у быце энергіі большая частка (79%) ідзе на ацяпленне памяшканняў, 15% энергіі расходуецца на цеплавыя працэсы (награванне вады, гатаванне ежы і г. д.), 5% энергіі спажывае электрычная бытавая тэхніка і 1% расходуецца на асвятленне, радыё- і тэлевізійную тэхніку.



Святая прычасць

Многія з вас ведаюць, што, каб схадзіць у храм да прычасці, патрэбна належным чынам падрыхтавацца: чытаць малітвы, каноны Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, Божай Маці, анёлу-ахоўніку; некалькі дзён пасціцца. Усё названае адносіцца не толькі да цялеснага, а і духрўнага жыцця. Самае галоўнае ў прычасці — каб у душы было пакаянне,

Пакаянне — гэта не толькі спавяданне грахоў. Пакаянне — гэта жаль у душы вашай. Калі вы, яшчэ не прыйшоўшы ў храм, адчуваеце жаль ад таго, што не так, як трэба, жывяце, што зрабілі брыдкі ўчынак, што паступаеце не так, як патрэбна. Вось гэты жаль і смутак, жаданне больш не рабіць кепскага, не калечыць сваю душу — і ёсць пакаянне, вяртанне жыцця нашага, сэрца, душы да Госпада, вяртанне на праўдзівы шлях згодна з Евангеллем.



Пасяджэнне "круглага стала"

Праблеме барацьбы з туберкулёзам было прымеркавана пасяджэнне "круглага стала з удзелам спецыялістау аховы здароўя, сацыяльнай сферы, культуры, адукацыі, міліцыі, маладзёжных арганізацый.

Мерапрыемства, арганізаванае работнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прайшло ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. Яно пачалося з прэзентацыі "Абарані сябе ад туберкулёзу", якую падрыхтавала супрацоўніца аддзела бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі М. Бортка.

Падрабязна аб хваробе расказаў загадчык аддзялення Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы "Наваельня" В. Сямашка. Ён засяродзіў увагу на статыстычных дадзеных, якія датычацца туберкулёзу.



Правіламі забаронена і дазваляецца

Шаноўныя рыбаловы! 3 1 красавіка па 30 мая забаронена лоўля ўсіх відаў рыб, за выключэннем аматарскага рыбалоўства. У сувязі з гэтым у Слонімскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь паступаюць тэлефонныя званкі ад грамадзян з пытаннямі, якія звязаны з дзеючымі "Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства".

Пытанне: Ці можна лавіць драпежныя віды рыб у час забароны з выкарыстаннем жыўца?
Адказ: Правілы дазваляюць у час забароны выкарыстоўваць адну вуду з адным кручком, пры гэтым не рэгламентуючы, якія насадкі ці нажыўкі будуць выкарыстоўвацца. Таму лоў на жыўца дазволены, але на жыўцовай вудзе ў час забароны нельга выкарыстоўваць двайныя ці трайныя кручкі. Пры лоўлі драпежніка на спінінг выкарыстанне адзінарнага, двайнога ці трайнога кручкоў у час забароны дазволена, але пры гэтым рыбалоў можа выкарыстоўваць толькі штучную прыманку.



З адзінага дня інфармавання насельніцтва

У час сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства, на Дні інфармавання 17 сакавіка былі закрануты пытанні, якія патрабавалі вырашэння. На гэтыя пытанні адказваюць кіраўнікі арганізацый і службаў раёна.

1. Пытанне працаўнікоў СВК "Жукоўшчына" і насельніцтва вёскі Жукоўшчына аб арганізацыі завозу ў вёскі Жукоўшчынскага сельсавета аўтамагазінам камбікорму для хатняй птушкі. Людзі просяць арганізаваць продаж камбікорму, які выпускав Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў, у магазінах сельсавета.
Адказ старшыні праўлення Дзятлаўскага райспажыўтаварыства М. В. Гародкі.
Дзятлаўскае райспажыўтаварыства паведамляе, што на працягу сакавіка Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў птушыны камбікорм прадаваў у абмежаванай колькасці. 25 сакавіка гэтага года гандлёва-рознічны ўчастак №1 атрымаў 3 тоны камбікорму птушынага для магазінаў Жукоўшчынскага сельсавета і для аўтамагазіна, які абслугоўвае жыхароў вёсак дадзенага сельсавета.