№29

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дабрачынная акцыя "Тыдзень лесу - 2012"

3 мэтай захавання і павелічэння лясных багаццяў рэспублікі, прыцягнення ўвагі грамадскасці да рашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў у перыяд з 21 па 28 красавіка 2012 года будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя "Тыдзень лесу-2012", прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння вялікіх класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Да пачатку дабрачыннай акцыі Дзятлаўскім лясгасам будуць падрыхтаваны аб'екты і вызначаны аб'ёмы работ па ўзнаўленні лясоў, добраўпарадкаванні, ачыстцы ляснога фонду. Будзе арганізавана дастаўка на лясныя аб'екты і назад удзельнікаў акцыі.



Сем'я ў небяспецы

Пад такой назвай у Дзятлаўскім раёне праводзілася прафілактычная акцыя, мэта якой — абарона непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, папярэджанне злачынстваў у адносінах да малалетніх і непаўналетніх дзяцей.

У час акцыі супрацоўнікамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама сумесна з зацікаўленымі ведамствамі (сацыяльна-педагагічным цэнтрам) праверана 12 сем'яў з ліку тых, у якія вернуты дзеці ў сувязі з лаляпшэннем сямейнага становішча, адна абавязаная асоба, якая знята з уліку ў сувязі з нараджэннем дзіцяці, 4 сям'і абавязаных асобаў, у якіх выхоўвакзцца непаўналетнія дзеці.



Шашкі. Чэмпіянат школьнікаў

Чэмпіёнам раёна па шашках сярод школьнікаў стаў Арцём Паўлоўскі з Хвінявічаў.

Перамога дасталася яму ў валявой барацьбе. Прамежкавым лідарам на сярэдзіне турнірнай дыстанцыі быў не Арцём. Аднаасобнае лідарства захапіла прадстаўніца Казлоўшчыны Ангеліна Галаванёва. Набраўшы 3,5 ачка ў пяці турах, яна на палову ачка апераджала Улада Харлінскага, Арцёма Паўлоўскага і Яўгена Калодку (Дзятлаўская гімназія). Хтосьці з гэтага квартэта і меўся стаць чэмпіёнам. Хоць яшчэ не страцілі шанцы і Павел Гізоўскі (Хвінявіцкая СШ), Андрэй Малахоўскі, Дзмітрый Свяцецкі, Цімафей Турык (усе з Казлоўшчынскай СШ). Састаў удзельнікаў чэмпіянату падабраўся роўны, таму і саперніцтва было напружанае.

Заключныя чатыры туры найбольш актыўна і бескампрамісна правёў Арцём Паўлоўскі. Тры перамогі вывелі яго на першае месца. Дарэчы, Арцём - адзіны з удзельнікаў чэмпіянату, які ні з кім не дзяліў ачкі. Альбо выйграваў (6 разоў), альбо прайграваў (3 паражэнні). I яго актыўнасць была ўзнагароджана ўрэшце чэмпіёнскім тытулам.



Асцярожна: махлярства!

У сувязі з будучымі змяненнямі мытнага заканадаўства ў частцы правілаў увозу фізічнымі асобамі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь аўтатранспартных сродкаў маюць месца факты махлярскіх дзеянняў з боку шэрагу грамадзян, якія пад маркай продажу аўтамашын патрабуюць пералічэння грашовьіх сродкаў пры дапамозе інтэрнэту на банкаўскія рахункі, зарэгістраваныя на тэрыторьіі трэціх краін.

Так, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці за апошнія тры месяцы падобным спосабам падманулі ўжо больш за дзясятак даверлівых грамадзян, а нанесеная шкода складае сотні мільёнаў беларускіх рублёў. У сувязі з гэтым АУС Дзятлаўскага райвыканкама пераканаўча просіць жыхароў Дзятлаўскага раёна не пералічваць на банкаўскія рахункі, зарэгістраваныя на тэрыторыі трэціх краін, грашовыя сродкі за аказанне паслуг пры набыцці аўтамашын, а пры наяўнасці інфармацыі пра падобныя факты неадкладна паведамляць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефоне 102.



Старажытная Ліда

Варта заўважыць, што спробы "звязаць" назву горада Ліда з вядомым жаночым імем будуць марнымі. Вытокі, хутчэй, трэба шукаць у беларускім слове "ляда" — высечанае, вызваленае ад лесу месца. Лес тут быў, сапраўды, вялікі, а яшчэ наваколле атачалі непраходныя балоты.

Гэтым і можна патлумачыць рашэнне Гедыміна будаваць у міжрэччы Лідзейкі і Каменкі замак — уявіць лепшыя перашкоды для шматлікіх крыжацкіх паходаў у центральную Беларусь здавалася немагчымым. Да таго ж, менавіта на гэтых землях сыходзіліся гандлёвыя шляхі паміж Вільняй, Навагрудкам, Гроднам і Мінскам.



Музычныя іспыты

У Лідзе адбыўся абласны конкурс імя К. Горскага. Конкурс праходзіў у намінацыях "скрыпка", "духавыя інструменты", спаборнічалі ў ім больш за 30 удзельнікаў. У іх ліку вучні Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Яны паказалі някепскія вынікі.

У намінацыі "скрыпка" дыпломам 2 ступені адзначана Вольга Лішык. Дыпламантам трэцяй ступені стала Настасся Пазняк. Граматамі за паспяховае выступление адзначаны Юлія Валадашчык, Любоў Вырко. Да удзелу ў конкурсе скрыпачоў рыхтавала выкладчык Дзятлаўскай школы масгацтваў А. В. Шэіна, канцэртмайстар Т. В. Царук.



Хто мае права на падатковыя вылікі

Сёлета змены закранулі і падатковыя вылікі. Так, права на вылік у памеры 292000 беларускіх рублёў будуць мець толькі плацельшчыкі, якія атрымліваюць даходы па месцы асноўнай работы і памер даходаў якіх за месяц не перавышае 1766000 беларускіх рублёў. Пры гэтым пад "даходам за месяц" варта разумець даходы таго месяца каляндарнага года, за які спаганяецца падатак.

Стандартныя падатковыя вылікі ў памеры 81000 рублёў (на кожнае дзіця да 18 гадоў і кожнага ўтрыманца), 162000 рублёў (удовам, адзінокім бацькам, апекунам ці папячыцелям, а таксама бацькам, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў або дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў), 410000 рублёў (фізічным асобам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую паследкамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і прымаўшым удзел у работах па ліквідацыі аварыі на ЧАЭС, Героям Сацыялістычнай працы, Героям Савецкага Саюза) прадастаўляюцца незалежна ад памеру месячнага даходу работніка.



Ледзь не загінулі дзеці

Аб той рызыкоўнай небяспецы, якой падвяргаюць ма лых дзяцей дарослыя, пакідаючы іх адных без нагляду, сказана і напісана многа. Аднак яшчэ быць дзіцячым ахвярам. Як паказвае практыка, "розум" да бацькоў прыходзіць толькі тады, калі здараецца ўласная трагедыя.

28 лютага ў абласную службу МНС паступіла паведамленне аб тым, што "ў вёсцы Пясчанка Гродзенскага раёна адбыўся пажар у жылым доме, які належыць жывёлаводу мясцовага прадпрыемства "Скідальскі", насельніцтвам выратаваны сын гаспадара, 2008 года нараджэння, які з дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння быў шпіталізаваны".



Мы ўдзячныя за ўвагу і клопат

Школьны настаўнік. Былым вучням гэтае слова нагадвае аб гадах дзяцінства і юнацтва, а людзям гэтай прафесіі — аб гадах працы ў школе, вучэбных планах і канспектах, уроках. А вось пайшоўшы на пенсію, многія настаўнікі адчайваюцца, лічаць, што на гэтым іх жыццё закончана, яны нікому не патрэбны.

Гэтага нельга сказаць пра настаўнікаў-пенсіянераў сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Пра нас клапоцяцца цяперашні педагагічны калектыў гэтай навучальнай установы адукацыі. I за гэта мы шчыра дзякуем калектыву, дырэкцыі школы, прафсаюзнаму камітэту на чале з А. М. Абрамчык.

Нас запрашаюць на школьныя лінейкі, на Дзень настаўніка, Новы год, 8 Сакавіка, вечар сустрэчы з выпускнікамі. Нярэдка, каб павіншаваць, настаўнікі разам з вучнямі прыходзяць да нас дахаты. Кожны раз, вітаючы гэтых гасцей, адчуваеш радасць, адыходзіць смутак.



Першае месца - Гезгалаўскай амбулаторыі

Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2010 год сярод паліклінік і амбулаторый Дзятлаўскага раёна перамагла Гезгалаўская амбулаторыя доктара агульнай практыкі.

Гэтая перамога была адзначана дыпломам Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. Гэта ўжо не першая перамога. Раней Гезгалаўская амбулаторыя станавілася лепшай у раёне ў 2002, 2003, 2004 і 2005 гадах.

Тры асноўныя функцыі, якія выконвае амбулаторыя — аказанне хуткай дапамогі, шпіталізацыя, прыём па вузкіх спецыяльнасцях, — маюць лепшы ўзровень у раёне сярод арганізацый, якія аказваюць медыцынскія паслугі насельніцтву Дзятлаўшчыны.