№29

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДА ЎВАГІ ГРАМАДЗЯН РАЁНА!

17 красавіка 2013 года з 17 да 19 гадзін у памяшканні ўстановы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца” (кабінет галоўнага доктара) будзе ажыццяўляцца прыём грамадзян па пытаннях, якія звязаны з аказаннем медыцынскай дапамогі дзецям, арганізацыяй медыцынскага абслугоўвання непаўналетніх, старшым памочнікам пракурора Гродзенскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Святланай Аляксееўнай НАНКЕВІЧ, а таксама галоўным спецыялістам па педыятрыі ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Юліяй Аляксандраўнай КУЛІК.

Грамадзяне могуць звярнуцца на прыём па пытаннях, якія іх цікавяць, і праблемах па названай тэматыцы, а таксама з заўвагамі і прапановамі па ўдасканаленні работы ўстановаў аховы здароўя раёна (у тым ліку ў сельскай мясцовасці).



ЗАХАВАЕМ СПАДЧЫНУ РАЗАМ

Пры Погірскім сельскім клубе-музеі працуе дзіцячы клуб выхаднога дня "З бабулінай сявенькі". Клуб наведваюць школьнікі, якія цікавяцца мясцовымі традыцыямі, абрадамі, святамі. Дзеці збіраюць легенды, казкі, паданні, песні. Гэтую фальклорную спадчыну прадстаўнікам маладога пакалення перадаюць старажылы мясцовасці. Таксама з задавальненнем дзеці прымаюць ўдзел у абрадах, якія праводзяцца ў сваёй мясцовасці. Гэта і абрады да Юр'я, Вялікадня, Дажынак.

Пасяджэнне дзіцячага клуба праходзіць у апошнюю нядзелю кожнага месяца. Цяпер удзельнікі клуба рыхтуюцца да правядзення абрада Вялікадня. Напрыканцы мая плануем правесці мерапрыемства "У гасцях у цёткі Ганны".



Праблема сямейнага гвалту

Прафілактычная рэспубліканская акцыя "Дом без насілля" праходзіць у Беларусі з 1 па 30 красавіка. Яе мэта — прыцягнуць увагу шырокіх слаёў насельніцтва да праблем бытавога гвалту і сямейнага недабрабыту, аказаць дапамогу і садзеянне дзяржаўным органам у вырашэнні гэтых праблем.

Асноўныя задачы прафілактычнага мерапрыемства: растлумачыць грамадзянам негатыўныя наступствы бытавых канфліктаў і неабходнасць своечасовага рэагавання на іх, у тым ліку і пры адсутнасці жадання канфліктуючых бакоў; давесці інфармацыю аб прававых актах, рэгулюючых сямейныя адносіны, і ролі дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў у рашэнні праблем, узнікаючых у сем'ях; наладзіць пастаянны абмен інфармацыяй паміж грамадзянамі, дзяржаўнымі органамі і грамадскімі аб'яднаннямі пра факты гвалту ў адносінах блізкіх, меры, якія прымаюцца па іх спыненні.



Раённая акцыя "Дом без насілля"

Да Сусветнага дня здароўя ў рамках раённай прафілактычнай акцыі "Дом без насілля" Дзятлаўскі раённы камітэт ГА "БРСМ", інспекцыя па справах непаўналетніх Дзятлаўскага АУС пры падтрымцы аддзела па фізкультуры, спорце і турызме і аддзела па справах моладзі райвыканкама, а таксама сектара па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры 6 красавіка правялі турнір па настольнаму тэнісу з удзелам непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх АУС і ўнутрышкольным кантролі, выхаванцаў установы адукацыі "Дзятлаўскі дзіцячы дом".



Створым музей памяці пра дзяцінства!

Час... Ён цягнецца цэлую вечнасць або ляціць, як страла, як віхор, пакрываючы слоем пылу імёны, падзеі, даты. Так адыходзяць у гісторыю лесы людзей, гарадоў, краін.



Сплаў таленту і энергіі - гэта пра яе

17 красавіка свой юбілейны Дзень нараджэння адзначыла Наталля Георгіеўна Петрыкевіч, таленавітая настаўніца, выдатны чалавек, клапатлівая матуля і бабуля.

Вырасла яна ў Дзятлаве. Вучылася ў сярэдняй школе №1. Гэта была прыгожая дзяўчынка з вялікімі іскрыстымі вачамі і доўгімі залаціста-русымі косамі. Яна ўважліва слухала настаўнікаў, адказвала на кожнае іх пытанне, дапамагала па вучобе сваім аднакласнікам.

Вучылася Наташа на выдатна, актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці, умела арганізаваць школьнікаў на карысныя справы. Ужо тады яна была "маленькай настаўніцай", уваходзіла ў актыў класа і школы, з'яўлялася старшынёй піянерскай дружыны, пазней — сакратаром камсамольскай арганізацыі, неаднаразова была ўзнагароджана ганаровымі граматамі за актыўную жыццёвую пазіцыю.



Валянцін Вішэўскі: "Ад нас залежыць якасць нашага жыцця"

Як жа важна ў жыцці, каб чалавек знайшоў для сябе любімую работу, каб ісці на яе з добрым настроем, і як важна знайсці падыходзячага сябра па жыцці, каб з задавальненнем ісці з работы дадому. Валянцін Іванавіч Вішэўскі, які працуе майстрам участка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак у Дзятлаўскім РУП ЖКГ, лічыць сябе менавіта такім чалавекам, якому пашчасціла знайсці сябе ў прафесіі і сустрэць сваю палавінку.

УСЕ ПАЧЫНАЕЦЦА 3 СЯМ'І

Родам Валянцін Іванавіч з вёскі Зарэчча, што на Дзятлаўшчыне. Валянцін хадзіў вучыцца ў Горкаўскую базавую школу, а ў вольны час любіў майстраваць сабе цацкі.



Да лічбаў - творча, да сям'і - з любоўю

Галіна Уладзіміраўна Гоман працуе галоўным бухгалтарам ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. Прафесію абрала невыпадкова: яшчэ падлеткам Галіна часта наведвалася да цёткі Марыі Сямёнаўны, якая працавала галоўным бухгалтарам у раённым вузле паштовай сувязі ў горадзе Слоніме.

Яе кар'ерны шлях пачаўся ў 1985 годзе — пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума па спецыяльнасці "Бухгалтар-фінансіст", Галіна атрымала размеркаванне ў Дзятлава. Спачатку тут працавала бухгалтарам, а праз год атрымала пасаду галоўнага бухгалтера. На той час памочнікамі ў яе рабоце з'яўляліся лічыльнікі ды калькулятар, які ўключаўся ў разетку. Уся дакументацыя тады пісалася ад рукі. 3 прыходам сучасных тэхналогій жанчына хутка асвоіла камп'ютар, інтэрнэт. А ў мінулым годзе павысіла свой прафесійны ўзровень — паспяхова скончыла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Бухгалтар-эканаміст". Галіна Уладзіміраўна сваёй працай задаволена і лічыць сваю прафесію цікавай і нават у чымсьці творчай.



Пераможца алімпіяды

Сёлета ў Слонімскім духоўным вучылішчы ўпершыню прайшла алімпіяда сярод вучняў Нядзельных школаў Навагрудскай епархіі. Нядзельную школу пры храме Прэабражэння Гасподня ў Дзятлаве на алімпіядзе прадставіў Аляксандр Салаш.

Разам з прадстаўніцай Слонімскага благачыння хлопец заняў першае месца. У гэтым заслуга Сашы і яго настаўніка — Благачыннага цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэя Мікалая Пінчука, які дапамагаў рыхтавацца да алімпіяды.

Нядзельную школу пры Дзятлаўскім Спаса-Прэабражэнскім храме Саша наведвае ўжо на працягу сямі гадоў. I гэтым ён вельмі задаволены.



Агляд вяснова-палявых работ

На 13 красавіка яравая сяўба ў раёне выканана на 6.769 гектарах з 18.159, што склала 37 працэнтаў. Палову планавых плошчаў засеялі СВК "Граніт-Агра" і "Дварэц-Агра". За 12 красавіка у раёне засеяны 444 гектары. Найбольш, па 70 гектараў, пасеялі СВК "Слава працы" і "Войневічы".

Каласавыя і зернебабовыя культуры ў раёне пасеяны на 6.628 гектарах з 10.257, што склала 65 працэнтаў.
Сельгаспрадпрыемствы раёна на 97 працэнтаў справіліся з сяўбою аўса, на 88 — з сяўбою пшаніцы, на 86 працэнтаў — з сяўбою ячменю.