№29

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ: Марына Іосіфаўна Чурай

Марына Іосіфаўна Чурай -- адна з лепшых аператараў машыннага даення СВК "Дварэц-Агра". "Сціплая, працалюбівая, адказная" -- так у калектыве характарызуюць гэтую работніцу.

У далёкім 1980 годзе, пасля заканчэння Раготнаўскай сярэдняй школы, Марына Іосіфаўна паступіла ў Рыжскае радыётэхнічнае вучылішча. Па спецыяльнасці працавала ў Мінску і Баранавічах. Тады нават і не спадзявалася, што лёс прывядзе яе на радзіму і давядзецца змяніць род заняткаў.

Працаваць у сельскую гаспадарку Марына Іосіфаўна прыйшла ў 1997 годзе, пачынала аператарам машыннага даення ў калгасе "Раготна". З 2001-га працуе даяркай у СВК "Дварэц-Агра". За час работы ў гаспадарцы зарэкамендавала сябе як дысцыплінаваная, добрасумленная работніца. З калегамі ў жанчыны склаліся выдатныя адносіны -- яе паважаюць і цэняць.



ДАПАМАЖЫЦЕ АДШУКАЦЬ ЧАЛАВЕКА

Аддзелам унутраных спраў Мастоўскага райвыканкама ўстанаўліваецца месцазнаходжанне прапаўшага без вестак Валковіча Аляксея Пятровіча, 22.03.1988 года нараджэння, ураджэнца вёскі Путрышкі Гродзенскага раёна, жыхара вёскі Дубна, вул. Сонечная,15, Мастоўскага раёна, які 6.02.2010 года пайшоў на вечар сустрэчы з выпуснікамі, які праходзіў у СДК вёскі Дубна Мастоўскага раёна, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.

Яго прыкметы: на выгляд 20-25 гадоў, рост 165 см, поўнага целаскладу, валасы карычневыя,кароткія, нос прамы, сярэдні, вочы цёмныя, твар круглы, вушы сярэднія. Асаблівыя прыкметы: на правым плячы татуіроўка ў выглядзе тыгра, які стаіць на задніх лапах.

Быў апрануты: сінія джынсы, світар спераду аранжавага, ззаду чорнага колеру, зашпіляецца замком тыпу "маланка", красоўкі бела-аранжавага колеру на шнурках, куртку з байкі светлага колеру з капюшонам, зашпілялася замком тыпу "маланка", шапку вязанау, чорную з надпісам "Аdidas".



ПЛАВАННЕ І ВАЛЕЙБОЛ

РАЁННАЯ СПАРТАКІЯДА. ПЛАВАННЕ. ТЭСТ КУПЕРА

У камандным заліку першае месца занялі плыўцы ЦРБ: М. Гусеў, Т. Ермалаева, А. Куцко, С. Багдзель. Міхаіл Гусеў і Таццяна Ермалаева (залік па двух лепшых выніках) набралі ў суме 33116,2 бала.

Другое месца здабыла каманда жылкамунгаса, за якую плылі і. Лукашэня, Г. Сівіцкі, А. Дракель. У залік пайшлі вынікі Ігара Лукашэні і Генадзя Сівіцкага, іх сума склала 30441,6 бала.

Трэцім прызёрам стала каманда СВК “Русь-Агра” з сумаю Вольгі Васіленкі і Паўла Грыцука ў 30151 бал.

У асабістым заліку сярод мужчын лепшы вынік паказаў Міхаіл Гусеў (ЦРБ) – 17002,6 бала, ён праплыў за 10 хвілін 563 метры.

Другое месца заняў прадстаўнік СВК “Вензавец” Юрый Скрабец з вынікам 16398,6 бала, 543 метры.



БУДЗЬ УВАЖЛІВЫ НА ДАРОЗЕ

На вуліцах гарадоў і пасёлкаў расце колькасць машын, інтэнсіўнасць руху. Без ведання дарожных правілаў сёння не абысціся нават самым маленькім пешаходам. Калі быць няўважлівымі, можна трапіць у небяспечную сітуацыю. Дарога не даруе памылак, і, на жаль, часта ў выніку аварый пакутуюць дзеці. Асноўныя прычыны, па якіх маленькія пешаходы трапляюць пад колы машын, -- пераход вуліц у неўстаноўленых месцах, раптоўнае з'яўленне дзіцяці перад аўтамабілем, які рухаецца. Відавочна, што гэтыя прычыны -- вынік няведання або невыкарыстання дарожных правілаў.

Каб абараніць дзяцей на дарогах, вывучэнне правілаў пачынаецца яшчэ ў дашкольных установах адукацыі. У Гезгалаўскім яслі-садзе праблеме фарміравання навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці ў выхаванцаў надаюць вялікую ўвагу. У малодшых групах дзеці засвойваюць правілы дарожнага руху, дзякуючы знаёмству з відамі транспарту, дыдактычным гульням ("Святлафор"), гульням-інсцэніроўкам ("Як зайка пераходзіў вуліцу", "Лялька Маша на вуліцах пасёлка"). Выхаванцы сярэдняй і старэйшай групаў паглыбляюць веды ў час тэматычных тыдняў: "Правілы ДАІ -- правілы твае", "Мы ўдзельнікі дарожнага руху". Цікавай формай работы сталі заняткі ў "Школе юнага пешахода", на якіх дзеці не толькі атрымліваюць тэарэтычныя веды, але і замацоўваюць навыкі бяспечных паводзінаў на практыцы ў час мэтавых прагулак па пасёлку, сюжэтна-ралявых гульняў: "Мы -- шафёры", "На пасту ДАІ", "Аўтасэрвіс" і іншыя. Правілы дарожнага руху замацоўваюцца і ў час тэатралізаваных пастановак "Нязнайка на вуліцы", "Прыгоды Бабы-Ягі", калі ў госці да дзяцей прыходзяць казачныя героі, якія трапляюць у недарэчныя становішчы.



РЭЙД-ПРАВЕРКА НА ВАДАЁМАХ

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з 1 красавіка да 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства. Лоўля рыбы з заходам у ваду кваліфікуецца як парушэнне дзеючых Правілаў і караецца згодна з заканадаўствам. Таксама з 1 красавіка забаронена лоўля рыбы з лёду.

8 красавіка раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённым таварыствам ратавання на водах, рэдакцыяй раённай газеты была праведзена чарговая рэйд-праверка водных аб’ектаў раёна. Былі правераны вадаёмы ў г. п. Наваельня, в. Таркачы, Марозавічы, санаторыя “Радон”, п. Гезгалы.



БЯРОЗАВЫ СОК: ЗДАБЫВАЕМ ПРАВІЛЬНА

Той, хто хоць адзін раз піў бярозавік, не застанецца да яго абыякавым. Кожную вясну велізарная колькасць людзей або купляюць бярозавы сок, або імкнуцца нарыхтаваць яго самастойна.



КАНТРАЛЮЙЦЕ СВОЙ АРТЭРЫЯЛЬНЫ ЦІСК

У Дзятлаўскай раённай бальніцы адбылося пасяджэнне "круглага стала". Абмяркоўвалася праблема гіпертаніі. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі раённай бальніцы, Казлоўшчынскай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, аддзела адукацыі, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Пасяджэнне "круглага стала" было прымеркавана да Сусветнага дня здароўя, які праходзіў пад дэвізам "Кантралюйце свой артэрыяльны ціск. Скараціце рызыку развіцця інфаркту і інсульту".

Па дадзеных медыцынскіх установаў Беларусі, у мінулым годзе ў 7,6 мільёна чалавек быў памераны артэрыяльны ціск. З іх у 25,6 % была выяўлена артэрыяльная гіпертанія, якая вядзе да сардэчна-сасудзістых хваробаў.



АБ ТЫМ, ШТО ХВАЛЮЕ

Чарговая “Прамая лінія” старшыні райвыканкама Івана Крахмальчыка з жыхарамі Дзятлаўшчыны, якая адбылася ў першым квартале бягучага года, традыцыйна доўжылася дзве гадзіны. За гэты час з пытаннямі і праблемамі да Івана Іосіфавіча патэлефанавалі 12 чалавек. Некаторыя тэлефанаваўшыя атрымалі адказы на свае пытанні ў час размовы з кіраўніком раёна. Усе астатнія паступіўшыя на “Прамую лінію” звароты былі затым разгледжаны і абмеркаваны старшынёй райвыканкама сумесна з яго намеснікамі. Там, дзе гэта патрабавалася, было праведзена дадатковае разбіральніцтва па сутнасці пытання з прыцягненнем адказных асобаў, кіраўнікоў установаў і арганізацый.

Жыхары вуліцы Макарава райцэнтра паскардзіліся на адсутнасць вулічнага асвятлення. Па гэтым пытанні быў атрыманы афіцыйны адказ, што Дзятлаўскім раённым унітарным прадпрыемствам “Жыллёва-камунальная гаспадарка” да 15 красавіка на вызначанай вуліцы будзе зроблена асвятленне. А вось на вуліцы Першамайскай гарпасёлка Наваельня, жыхары якой званілі з такім жа пытаннем на “Прамую лінію”, ужо гарыць святло.



СЯРОД ФАКТАРАЎ РЫЗЫКІ -- ПРАЗМЕРНАЯ ВАГА

У Дзятлаўскай раённай бальніцы прайшла тэлефонная "Прамая лінія". На пытанні, якія датычыліся прафілактыкі артэрыяльнай гіпертэнзіі, адказвала доктар-тэрапеўт А. Куцко.

Пытанне: у мяне павышаны артэрыяльны ціск. Доктар назначыў лячэнне. Цяпер артэрыяльны ціск у мяне нармалізаваўся, аднак доктар рэкамендуе пастаянны прыём лекаў.
Адказ: для падтрымкі нармальных лічбаў артэрыяльнага ціску гіпатэнзіўныя прэпараты трэба прымаць пастаянна і рэгуляваць у падабраных дозах.

Пытанне: як можна трапіць на кансультацыю да кардыёлага?
Адказ:доктар-кардыёлаг працуе ў паліклініцы на 1/4 стаўкі. Вядзе амбулаторны прыём штодзённа з 16 да 18 гадзін у кабінеце № 214. Цяпер знаходзіцца ў водпуску.



КУРЫШ У ДОМЕ -- ПЛАЦІ

Адбыўся чарговы сумесны рэйд прадстаўнікоў Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, адміністрацыі Дзятлаўскага сельвыканкама, раённай газеты "Перамога". Наведалі вёскі Змяёўцы, Норцавічы Дзятлаўскага сельскага савета. Праверылі жыллё грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Аднаго з грамадзян гэтай катэгорыі, жыхара вёскі Змяёўцы, на момант праверкі дома не было. Ён знаходзіўся ў суседа, які таксама характарызуецца як аматар моцных напояў. Аб гэтым сведчыў і той беспарадак, які панаваў у жыллі. Шэраг парушэнняў датычыліся правілаў пажарнай бяспекі -- замены патрабуе электраправодка, попел і акуркі на падлозе ўказвалі на курэнне ў доме. Гаспадар дома закурыў у пакоі нават у момант праверкі. Магчыма, каб супакоіць нервы -- усё ж такі рэйд парушыў звыклы ход жыцця, высветліў шэраг парушэнняў. У ліку іх і тое, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік, зусім новы, з элементам сілкавання, ляжаў на тумбачцы, не быў устаноўлены. Зрабіць гэта давялося інспектару раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Ён і патлумачыў уладальніку хаты, навошта патрэбен АПА, прывёў статыстыку, якая сведчыць аб тым, што менавіта дзякуючы спрацоўцы апавяшчальніка выратавана шмат жыццяў.