№29

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ГІСТОРЫЯ ПЕРШАГА КАХАННЯ

Яна пакладзена ў аснову аповесці Рувіма Фраермана "Дзікая сабака дзінга, або Аповесць аб першым каханні". Сёлета кнізе спаўняецца 75 гадоў.
За гэты час з творам пазнаёмілася не адно пакаленне чытачоў, па матывах аповесці знята аднайменная стужка з Галінай Польскіх у галоўнай ролі. Работа савецкіх кінематаграфістаў была адзначана на кінафестывалі дзіцячых стужак у Венецыі, а таксама на фестывалі лепшых фільмаў года ў Лондане. А шараговаму гледачу гэтая гісторыя яшчэ раз нагадала аб таямнічасці і чароўнасці першага кахання.

Такіх гісторый сотні, тысячы. Яны падобныя адна на адну, і ў той жа час для іх характэрна свая непаўторнасць і адметнасць. Інакш і не можа быць: для першага кахання ўласцівыя ні з чым не параўнальная магія адкрыцця, чароўнасць. На тое яно і першае пачуццё, ад якога так незвычайна б'ецца сэрца, свет напаўняецца радасцю і яе так хочацца раздзяліць з іншымі. Гэта пры ўмове, калі першае каханне яшчэ і ўзаемнае. Калі інакш -- яно прыносіць боль і расчараванне. І пошук адказу на пытанне, чаму твой абраннік сэрца кахае іншую, так застаецца і не знойдзеным. А ў той жа час на гэтае пытанне шукае адказ і той, хто безадказна кахае цябе. А ты на яго не звяртаеш увагу, або ён для цябе з'яўляецца проста сябрам. Як Філька для Тані Сабанеевай -- герояў аповесці "Дзікая сабака дзінга". Ціхі, незаўважны, які заўсёды побач. Толькі ты ўспрымаеш яго як сябра, і разумеш, што выслоўе "сэрцу не загадаеш" сапраўды мае рацыю. Вось такі трохкутнік. Вечны, як само жыццё, як само першае каханне. Толькі ў памяці, нягледзячы ні на што, яно застанецца светлым пачуццём.



"ЧАРОЎНЫЯ КВЕТКІ" АНАСТАСІІ ДАРАШКЕВІЧ

Другі раз запар выхаванцы мастацкага аддзялення Дзятлаўскай школы мастацтваў прымаюць удзел у міжнародным конкурсе "Іншым поглядам", які праходзіць у польскім горадзе Саснавец. Сёлета з Дзятлава былі дасланы 15 работ дзяцей, якія займаюцца ў Таццяны Станіславаўны Русінай і Жанны Вячаславаўны Лукашэні. Падзячным пісьмом адзначана работа Анастасіі Дарашкевіч, выхаванкі Жанны Вячаславаўны, вучаніцы СШ №1 г. Дзятлава.

Удзельнікам конкурсу "Іншым поглядам" неабходна было намаляваць чароўнае месца. Прапаноўвалася некалькі варыяцый на тэму -- чароўнае месца, дзе ты адчуваеш сябе ўтульна і камфортна, месца, якога ўвогуле не існуе на Зямлі. Трэцяя падтэма -- чароўнае месца ў краіне, дзе ты жывеш.



СПОРТ. ТЭАТР. МУЗЫКА

Актыўны, ініцыятыўны, мае шэраг захапленняў -- асноўныя штрыхі да патрэта сучаснага падлетка. Так лічыць прадстаўніца гэтай узроставай катэгорыі, вучаніца сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Анжэліка Мішчанка.

Свет захапленняў Анжалікі разнастайны. Адно з хобі -- спорт. З пятага класа дзяўчына займаецца баскетболам, цяпер яна ў школьнай камандзе па стрытболу. Другое яе захапленне -- гэта сцэна. Анжаліка наведвае тэатральную студыю "Мелодыя душы" Дзятлаўскага раённага дома культуры. На нядаўнім капусніку да Міжнароднага дня тэатра дзяўчына паспрабавала сябе яшчэ і ў ролі вядучай. Таксама яна прымае актыўны ўдзел у пастаноўках танцавальных нумароў для мюзіклаў тэатральнай студыі.

Як і любы падлетак, Анжаліка сама любіць танцаваць. Наведваючы клуб ды-джэяў (кіруе аб'яднаннем мама Анжалікі -- Ірына Мішчанка), які дзейнічае ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, разам са сваімі равеснікамі яна вучыцца арганізоўваць дыскатэку цікава. І гэта атрымліваецца. Як пацвярджэнне таму -- абласны конкурс ды-джэяў "Зорны серпантын", у якім удзельнікі дзятлаўскага клуба дыджэяў Святаслаў Каско, Анжэліка Мішчанка і Дар'я Кончык занялі першае месца. На конкурс яны прадставілі відэаролік "Пунсовай дыскатэкі".



ВЫКАНАЎЦАЎ САБРАЎ "ПЕСЕННЫ ВЕРНІСАЖ"

На пачатку красавіка ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў раённы фестываль эстраднай песні "Песенны вернісаж", арганізатар якога -- раённы метадычны цэнтр народнай творчасці.

Удзел у фестывалі, які праводзіцца раз у два гады, прынялі 19 канкурсантаў з розных куткоў раёна. Іх вакальныя дадзеныя, выканальніцкае майстэрства, разнастайнаць і складанасць рэпертуару ацэньвала журы ў складзе выкладчыка Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў С. Мазыркі, загадчыцы філіяла №1 паслёлка Гезгалы Дзятлаўскай школы мастацтваў Т. Калінкі, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. Марцукевіч, кіраўніка ансамбля народнай музыкі і песні "Ятранка" Г. Харлінскай, метадыста раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці А. Голуб.



Навіны духоўнага жыцця - (29)

У ВЕНЗАЎЦЫ І РУДЗЕ ЯВАРСКАЙ – СВОЙ СВЯТАР

У Дзятлаўскім благачынні адбыліся чарговыя перамяшчэнні духавенства. У аграгарадку Вензавец і вёсцы Руда Яварская з’явіўся свой святар.
Святар Іаан Кісель згодна з указам №9 ад 26 сакавіка 2014 года, падпісаным архіепіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем, накіраваны на служэнне ў храм святых апосталаў Пятра і Паўла аграгарадка Вензавец і храм святога Архістраціга Міхаіла вёскі Руда Яварская. Таксама айцу Іаану даручана ўзнаўленне храма на месцы разбуранай царквы святога вялікапакутніка Георгія Пабеданосца ў вёсцы Вялікая Воля, якое пачаў яго папярэднік іерэй Алексій Лаўнік.
Варта зазначыць, што ў іерэя Іаана Кісяля гэта не першыя храмы. У Слонімскім благачынні ён з’яўляецца настаяцелем храма святога вялікапакутніка Георгія Пабеданосца ў вёсцы Пасінічы і сумяшчае з пастырскімі абавязкамі вучобу на першым курсе Мінскай духоўнай акадэміі.
Іерэй Алексій Лаўнік, які раней служыў у храмах Вензаўца і Руды Яварскай, вызвалены ад служэння ў сельскіх храмах і прызначаны дапамагаць ажыццяўляць святарскае служэнне протаіерэю Мікалаю Пінчуку, настаяцелю храма Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава.



Інфарм-кур’ер - 29-2014

ВЯРТАЕЦЦА СЛУЖБА Ў РЭЗЕРВЕ

З наступнага вясновага вайсковага прызыву адпраўка на службу ў рэзерве будзе ажыццяўляцца двойчы на год. Дагэтуль адбор на яе праводзіўся толькі штогадова. Першачарговае права на такі від нясення вайсковага абавязку будуць мець спецыялісты сельскай гаспадаркі і вытворчасці, працяглая адсутнасць якіх на працоўным месцы можа пашкодзіць працоўнаму працэсу, таксама ў ліку падставаў для “рэзерву” – сямейныя абставіны (малыя дзеці і г. д.). Кожны выпадак разгледзіць прызыўная камісія. Цяпер па Дзятлаўскім раёне ўжо ідзе адбор вайскоўцаў новага прызыву, паводле плана вясновага прызыву з 15 па 30 мая шэрагі Узброеных Сіл Беларусі павінны папоўніць 40 прызыўнікоў. Вайскоўцы-рэзервісты, якіх прызыў будзе трое, прыступяць да нясення службы 29 мая.



НАТАЛЛЯ СЦЯЦКО: "ТЭХНОЛАГ -- ГЭТА ТВОРЧАЯ ПРАФЕСІЯ "

На працягу апошніх пяці гадоў на ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" актыўна ідзе працэс мадэрнізацыі вытворчасці, пашыраецца геаграфія збыту гатовай прадукцыі. "Сырная страна" асвоіла рынак суседняй Расіі, мае гандлёвых партнёраў у Чэлябінску, Ніжнім Ноўгарадзе, Бранску, Маскве, Варонежы. Дзятлаўскія сыраробы становяцца "залатымі" прызёрамі амаль усіх конкурсаў, у якіх ім даводзіцца прымаць удзел. А нядаўна, згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 97 ад 21 сакавіка 2014 года "Аб выніках раённага спаборніцтва пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2013 год" ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод" прызнаны лепшым прамысловым прадпрыемствам Дзятлаўшчыны.



КЕРАМІСТ. СКУЛЬПТАР. ЖЫВАПІСЕЦ

Вядомаму мастаку-керамісту Мікалаю Несцярэўскаму 31 сакавіка споўнілася 83 гады. Нягледзячы на такі салідны ўзрост, Мікалай Лаўрэнцьевіч па-ранейшаму працягвае працаваць, ствараць новыя цікавыя творы.

Мікалай Несцярэўскі – мастак-кераміст, скульптар, жывапісец, член Саюза мастакоў СССР і Беларускага Саюза мастакоў, ганаровы жыхар горада Дзятлава.

Творы М. Л. Несцярэўскага экспануюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Раўбіцкім музеі народнага мастацтва, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, у фондах Беларускага саюза мастакоў, у музеях за межамі Беларусі, знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях. Мастак з’яўляецца аўтарам дэкаратыўных пано і скульптур, якія ўпрыгожваюць станцыю метро “Плошча Якуба Коласа” ў Мінску, знаходзяцца ў паліклініцы НАН Беларусі, памяшканнях ВА “Інтэграл” і аэрапорта Мінск-2, кафэ “Бульбяная” (Мінск) і гастраноме “Мінск” у г. Валгаградзе, кафэ ў Светлагорску і Салігорску. Мікалай Лаўрэнцьевіч выканаў узоры капітэлі, пілястры, кранштэйна, разетак карнізаў і іншых упрыгажэнняў для Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1995). Сцены Гродзенскага тэатра лялек, аздараўленчага цэнтра “Баравічок” і дзятлаўскай гімназіі №1 таксама ўпрыгожваюць яго работы.



ДЛЯ АМАТАРАЎ ПРЫГАЖОСЦІ

Для ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” вясна не толькі час актыўнай пасадкі лясных культур. Сёлета арганізацыя прадставіць для рэалізацыі насельніцтву дэкаратыўныя культуры, вырашчаныя ва ўласных цяпліцах. Пра новую, нестандартную для лясной гаспадаркі дзейнасць і найбольш цікавыя віды дэкаратыўных дрэваў і кустоў гутарым з інжынерам па лесааднаўленні Аксанай Валадашчык.

-- Аксана Міхайлаўна, як даўно Дзятлаўскі лясгас займаецца развядзеннем менавіта дэкаратыўных раслін?
-- За апошнія сем гадоў на базе Казлоўшчынскага лясніцтва ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” заклала дзве цяпліцы плошчай 150 і 200 квадратных метраў, у якіх работнікі лясгаса займаюцца чаранкаваннем і вырошчваннем пасадачнага матэрыялу. Мэта гэтай работы – вывесці такія віды дрэваў і кустоў, якія будуць служыць сапраўдным упрыгажэннем як прысядзібнага ўчастка, так і грамадскіх месцаў.



ВАНДРОЎКА Ў “СВЕТ ТЭХНІКІ”

Амаль два гады таму ў цэнтры Дзятлава адкрыўся новы магазін “Свет тэхнікі” Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Першы дзяржаўны пункт гандлю бытавой тэхнікай мусіў стварыць канкурэнцыю шэрагу ўжо існуючых камерцыйных. Наколькі гэта атрымалася і што тут з’явілася за два гады – даведаемся ў яго работнікаў.

-- Асартымент магазіна і яго тавараабарот, безумоўна, за два гады працы змяніліся ў бок павелічэння, – зазначае Мікалай Сіняк, прадавец-кансультант гандлёвай кропкі. – Калісьці пачыналі пераважна з гандлю пральнымі машынамі, тэлевізарамі і халадзільным абсталяваннем, а цяпер, паглядзіце, якая разнастайнасць.