№29



Андрэй Ражко і Наталля Сакалоўская - лепшыя плыўцы раёна

У асабістым заліку мужчын перамог Андрэй Ражко (сырзавод). Другое месца заняў Генрых Якубчык ("Белтэлекам ), трэцяе — Міхаіл Бельскі (ДРБУ № 119).

У асабістым заліку жанчын першынствавала Наталля Сакалоўская. Другое месца заняла Анастасія Скрабец (кінавідэасетка), трэцяе — Лізавета Буйніц-кая (сырзавод).

 

Вяртанні дзяцей і папярэджанні аб адказнасці

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама разгледжаны чатыры пытанні. Два — аб магчымасці вяртання дзяцей у сем'і пасля прызнання іх маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Яшчэ два — хадайніцтвы аб прыняцці мераў да бацькоў непаўналетніх, якія належным чынам не выконваюць свае абавязкі. Хадайніцтвы на адрас камісіі паступілі з Баранавіцкага ліцэя і адной з дзятлаўскіх школ.

Будуць гадаваць і бацька, і маці

Самым сур'ёзным пытаннем пасяджэння было вяртанне двух непаўналетніх дзяцей біялагічным бацькам. Задача ўскладнялася тым, што адабранне было не першае: старэйшага сына раней два разы прызнавалі маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Для яго гэта было трэцяе, а для малодшага брата — першае адабранне. Да прызнання дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржабароне іх гадавала маці (бацькі ў хлопчыкаў розныя). Менавіта паводзіны жанчыны сталі прычынай таго, што дзеці трапілі ў сацыяльныя ўстановы.



УСПАМІНАЮЧЫ МІНУЛЫЯ ГАДЫ

Веска Старына Петрыкаўскага раёна — населены пункт, якога ўжо няма на карце Беларусі. Ураджэнцы гэтай вёскі сёння жывуць у розных куточках нашай краіны, захоўваючы памяць пра мінулае на старых фотаздымках, у сваім сэрцы. У гэтых успамінах — дзяцінства і юнацтва, гады ваеннага ліхалецця, цяжкі пасляваенны перыяд, радасць мірнага жыцця. Усё гэта ўзгадала ў сваім аповедзе Ганна Рыгораўна Вільчанка, цяперашняя жыхарка Казлоўшчыны, былы вязень канцэнтрацыйнага лагера "Азарычы", бібліятэкар са шматгадовым стажам працы. Цікавы чалавек, жыццё якога нагадвае кнігу. I першая старонка яе — гэта даваенны перыяд.



ШКОЛА МАЁЙ МАРЫ

Для таго, каб разумець, якой школе аддаюць перавагу бацькі, у якой школе з задавальненнем жадаюць вучыцца дзеці, аб якой школе мараць педагогі, а таксама з мэтай выяулення праблемаў, якія ёсць у сярэдняй школе №3 г. Дзятлава, і пошуку шляхоў іх рашэння у школе пачаў рэалізацыю даследчы міжпрадметны праект “Школа маёй мары”.

Ініцыятарамі праекта з'яўляюцца настаўнікі чацвёртых класаў С. I. Ванчук, Т. С. Шалесная, Г. М. Герус, А. М. Шундрык і кіраўнік дзеючага на працягу чатырох гадоў клуба “Сям'я" А. С. Шалесная. Аб'ектам даследавання з'яўляюцца праблемы сучаснай адукацыі і магчымыя шляхі іх рашэння на базе школы №3 г. Дзятлава. Удзельнікі дадзенага праекта - навучэнцы 1-11 класаў, іх бацькі, сваякі, педагогі. Колькасць удзельнікаў - каля 250 чалавек. Час распрацоўкі і ўкаранення праекта - 3 месяцы (сакавік - май 2015 года).



3 МАЛІТВАЙ ПРАЗ УСЮ ВАЙНУ, 3 БОГАМ У СЭРЦЫ ПРАЗ ЖЫЦЦЁ

Васіль Зяновіч, вядомы на Дзятлаўшчыне як ветэран Вялікай Айчыннай вайны, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў гарпасёлку Казлоўшчына, дзе ён служыўз 1957 па 1987 год, усё свае жыццё прысвяціў Богу, Айчыне і людзям.

Нарадзіўся Васіль Зяновіч у 1911 годзе ў вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У мясцовым храме быў псаломшчыкам-рэгентам царкоўнага хору. У гады вайны пайшоў у Чырвоную Армію, каб абараняць Айчыну ад ворагаў. Прайшоў цяжкі шлях салдата, сумленна выконваючы свой вайсковы абавязак. На фронце быў на перадавых пазіцыях: вызваляў Прагу, удзельнічаў ва ўзяцці Берліна.

Праз усю вайну будучы святар прайшоў з гарачай малітвай да Бога. Ужо ў мірны час ён казаў, што менавіта малітва абараняла яго ад варожых куляў і снарадаў, правяла жывым і здаровым праз пекла вайны да роднага парога.



ЧАЛАВЕК 3 ПУШЧАНСКАГА СВЕТУ

У працоўнай кніжцы Марыі Сяргееўны Слушко, галоўнага заатэхніка СВК "Хвінявічы", усяго два запісы за 30 гадоў.

ПЕРСПЕКТЫВА ПАЧЫНАЕЦЦА 3 КОМПЛЕКСУ

Мы дамовіліся сустрэцца на новым комплексе. Афіцыйны статус у гэтага прасторнага збудавання - МТФ (малочнатаварная ферма). Але жывёлагадоўчы міні-гарадок так многа адрозніваецца ад звыклых воку даўнейшых фермаў, што мясцовы люд называе яго толькі комплексам.

Твар Марыі Сяргееўны адсвечваў сонца - прызналася, што ўсцешана сённяшняй экспертнай ацэнкай кансультанта: цялушкі на комплексе - лепшыя ў раёне. Было ей прыемна і ад высокай ацэнкі ўжо зробленага жывёлаводамі і яшчэ больш прыемна ад абяцанай перспектывы росту.



КВЕТКІ НА ПАДВОРКУ -- РАДАСЦЬ ДЛЯ ЎСІХ

Мяркую, у якойсьці ступені вясковыя падворкі сведчаць аб характары сваіх гаспадароў, нават адлюстроўваюць іх унутраны свет. Адзін падворак дагледжаны, утульны, ён радуе вока. Іншы -- занядбаны, на ім ўсё размешчана беспарадкава, брудна. Гаспадары такіх падворкаў нават і не імкнуцца навесці хаця б самую элементарную чысціню. Як ёсць, так і добра.

Штогод у кожным сельскім і пасялковым савеце Дзятлаўскага раёна праводзіцца агляд-конкурс на лепшы падворак. Мерапрыемства з'яўляецца своеасаблівым стымулам для жыхароў навесці парадак на сваёй прысядзібнай тэрыторыі. Толькі, думаю, тыя людзі, падворак якіх належыць да ўзорных, пастаянна падтрымліваюць чысціню і парадак не дзеля звання, а таму што па-іншаму жыць не могуць. У іх такі стыль жыцця -- у працы, клопатах, стварэнні ўтульнасці ў сваім доме і вакол яго. І такая прыгажосць радуе вока іншых.



ГІСТОРЫЯ ПЕРШАГА КАХАННЯ

Яна пакладзена ў аснову аповесці Рувіма Фраермана "Дзікая сабака дзінга, або Аповесць аб першым каханні". Сёлета кнізе спаўняецца 75 гадоў.
За гэты час з творам пазнаёмілася не адно пакаленне чытачоў, па матывах аповесці знята аднайменная стужка з Галінай Польскіх у галоўнай ролі. Работа савецкіх кінематаграфістаў была адзначана на кінафестывалі дзіцячых стужак у Венецыі, а таксама на фестывалі лепшых фільмаў года ў Лондане. А шараговаму гледачу гэтая гісторыя яшчэ раз нагадала аб таямнічасці і чароўнасці першага кахання.

Такіх гісторый сотні, тысячы. Яны падобныя адна на адну, і ў той жа час для іх характэрна свая непаўторнасць і адметнасць. Інакш і не можа быць: для першага кахання ўласцівыя ні з чым не параўнальная магія адкрыцця, чароўнасць. На тое яно і першае пачуццё, ад якога так незвычайна б'ецца сэрца, свет напаўняецца радасцю і яе так хочацца раздзяліць з іншымі. Гэта пры ўмове, калі першае каханне яшчэ і ўзаемнае. Калі інакш -- яно прыносіць боль і расчараванне. І пошук адказу на пытанне, чаму твой абраннік сэрца кахае іншую, так застаецца і не знойдзеным. А ў той жа час на гэтае пытанне шукае адказ і той, хто безадказна кахае цябе. А ты на яго не звяртаеш увагу, або ён для цябе з'яўляецца проста сябрам. Як Філька для Тані Сабанеевай -- герояў аповесці "Дзікая сабака дзінга". Ціхі, незаўважны, які заўсёды побач. Толькі ты ўспрымаеш яго як сябра, і разумеш, што выслоўе "сэрцу не загадаеш" сапраўды мае рацыю. Вось такі трохкутнік. Вечны, як само жыццё, як само першае каханне. Толькі ў памяці, нягледзячы ні на што, яно застанецца светлым пачуццём.



"ЧАРОЎНЫЯ КВЕТКІ" АНАСТАСІІ ДАРАШКЕВІЧ

Другі раз запар выхаванцы мастацкага аддзялення Дзятлаўскай школы мастацтваў прымаюць удзел у міжнародным конкурсе "Іншым поглядам", які праходзіць у польскім горадзе Саснавец. Сёлета з Дзятлава былі дасланы 15 работ дзяцей, якія займаюцца ў Таццяны Станіславаўны Русінай і Жанны Вячаславаўны Лукашэні. Падзячным пісьмом адзначана работа Анастасіі Дарашкевіч, выхаванкі Жанны Вячаславаўны, вучаніцы СШ №1 г. Дзятлава.

Удзельнікам конкурсу "Іншым поглядам" неабходна было намаляваць чароўнае месца. Прапаноўвалася некалькі варыяцый на тэму -- чароўнае месца, дзе ты адчуваеш сябе ўтульна і камфортна, месца, якога ўвогуле не існуе на Зямлі. Трэцяя падтэма -- чароўнае месца ў краіне, дзе ты жывеш.