№28



Аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Дзятлаўскім раёне ў 2016 годзе

Колькасць насельніцтва Дзятлаўскага раёна на 1 студзеня 2017 года склала 24804 чалавекі і ў параўнанні з пачаткам 2016 года паменшылася на 532 чалавекі.

У 2016 годзе ў раёне нарадзіліся 267 дзяцей, што на 38 дзяцей менш, чым у 2015 годзе. Колькасць памерлых у параўнанні з 2015 годам зменшылася на 8 чалавек і склала 570 чалавек.



"Тыдзень лесу-2017"

3 1 па 8 красавіка на Дзятлаўшчыне прайшла добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", каардынатарам якой выступ іў Дзятлаўскі лясгас.



Хуткія шахматы ў Воранаве

Андрэй Лявончык - пераможца турніру да Міжна род нага дня спорту для развіцця дабрабыту і міру

23 жніўня 2013 года Генасамблея ААН прыняла рашэнне штогод 6 красавіка адзначаць Міжнародны дзень спорту. Афіцыйная яго назва — Міжнародны дзень спорту для развіцця дабрабыту і міру. 2 красавіка ў Воранаве да Міжнароднага дня спорту прайшоў турнір па хуткіх шахматах.

У турніры ўдзельнічалі 15 шахматыстаў з гарадскога пасёлка Воранава, з Ліды, Дзятлава, Слоніма, Іўя. Удзельнікі спаборнічалі па швейцарскай сістэме: кожны спартсмен згуляў 7 партый.



Есць над чым задумацца

Ha чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта былі разгледжаны чатыры прафілактычныя матэрыялы і адзін матэрыял аб прызнанні непаўналетняга, якога гадуе маці, маючым патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

Што чакае дзяўчыну?

Непаўналетняя жыхарка аднаго з аграгарадкоў Дзятлаўшчыны, не правучыўшыся і года ў Воранаўскім прафесійна-тэхнічным каледжы, вярнулася дахаты. Прадаўжаць навучанне ў Воранаве дзяўчына не збіраецца.

Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама пацікавіліся, якія перспектывы на жыццё ва ўчарашняй дзевяцікласніцы?
Дзяўчына адказала, што мае намер уладкавацца на працу, прадоўжыць навучанне ў вячэрняй школе.



Велікодная кампазіцыя ў парасоне

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава з 2015 года рэалізоўваецца прафарыентацыйны адукацыйны праект шостага школьнага дня "Хобі-цэнтр "Вектар". Ён скіраваны на развіццё ў падлеткаў і моладзі цікавасці да розных відаў працоўнай або прафесійнай дзейнасці праз асабістыя інтарэсы і захапленні. Удзельнікі праекта сустракаюцца з цікавымі людзьмі — прафесіяналамі сваёй справы, удзельнічаюць у творчых конкурсах, прэзентацыях.

Дарэчы, у сакавіку 2017 года вопыт работы хобі-цэнтра па прафесійнай арыентацыі падлеткаў і моладзі адзначаны дыпломам першай ступені абласнога этапу 17 рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі і прапанаваны да ўдзелу ў рэспубліканскай выставе у красавіку 2017 года.



Добрай душы чалавек

К. Ушынскі сказаў: "Калі вы ўдала выбераце працу і ўкладзяце ў яё ўсю сваю душу, то шчасце само адшукае вас". Шчаслівай у прафесіі была наша ранейшая калега, выхавальніца Казлоўшчынскага яслі-сада Зінаіда Аляксееўна Ганчарук — добрай душы чалавек. Прафесія выхавальніка — адна з самых запатрабаваных і нялёгкіх. У садку дзяцей вучаць усяму, што спатрэбіцца ў далейшым жыцці — стараннасці, акуратнасці, сумленнасці, уменню сябраваць. Каб сфарміраваць такія якасці, выхавальнік павінен і сам быць мудрым, цярплівым, вельмі разумным чалавекам. Гэта прафесія пакараецца не кожнаму.

Зінаіда Аляксееўна Ганчарук нарадзілася 7 сакавіка 1947 года у весцы Дзям'янаўцы Жалудоцкага (цяпер Дзятлаўскага) раёна.



ПАЛАЦ РАДЗІВІЛАЎ. АД ГІСТОРЫІ ДА СУЧАСНАСЦІ

18 красавіка ў календары пазначаны як Сусветны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Ён яшчэ раз нагадвае грамадству аб неабходнасці захавання сусветнай культурнай спадчыны.

Наша краіна мае багатыя і ўнікальныя культурныя каштоўнасці. Яны сведчаць аб гістарычным і духоўным развіцці Беларусі.



"ТЭХНАІНТЭЛЕКТ" ДЛЯ РАЗУМНІКАЎ

Падведзены вынікі 7 рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў "Тэхнаінтэлект", які праходзіў на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Удзел у мерапрыемстве прымалі каля 200 маладых рацыяналізатараў і вынаходнікаў ва ўзросце 14-18 гадоў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У рабоце секцый і выставаў, правядзенні майстар-класаў былі задзейнічаны вядомыя беларускія вучоныя, вынаходнікі, педагогі-наватары.



ТРЭЦІЯ Ў ВОБЛАСЦІ

У фінал абласнога фестывалю клуба вясёлых і знаходлівых сярод установаў адукацыі Гродзеншчыны выйшлі 6 школьных каманд, у тым ліку каманда Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы "Магніт".



СВЯТА ПТУШАК "САРАКІ"

Раённы этап абласнога фальклорна-экалагічнага свята "Саракі" заклікаў школьнікаў Дзятлаўшчыны прыняць удзел у творчай і практычнай дзейнасці па ахове птушак.