№27



Конкурс "Лянок"

На базе Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў адбыўся V рэгіянальны конкурс беларускай творчасці "Лянок".



Наваельнянскай школе - 50

Свой паўвекавы юбілей з дня пераходу ў новы будынак адзначыла Наваельнянская сярэдняя школа

У ліку гасцей свята былі старшыня раённага Савета дэпутатаў (ранейшы дырэктар школы) А. Бараноўскі, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Жадзейка, старшыня Наваельнянскага сельвыканкама I. Кунахавец, настаяцель царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня айцец Валерый Мануйла, мясцовыя жыхары, былыя вучні, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.

У фае школы гасцей вітаў Наваельнянскі духавы аркестр. У актавай зале можна было паглядзець сценгазеты з архіўнымі і сучаснымі фотаздымкамі з жыцця школы.



Што такое ЗАГС

Патлумачыць, расказаць, паказаць работу ЗАГСа вучням Казлоўшчынскай школы паспрабавалі работнікі гэтай установы Вольга Бародзіч і Святлана Вінакурава. У іх атрымалася.

— Паняцце ЗАГС у вас асацыіруецца з месцам, дзе рэгіструюцца шлюбы: вясельны марш, віншаванне маладых, букеты кветак, пырскі шампанскага... Гэта так. Але ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану — ЗАГСе многа іншай, будзённай працы, не менш важнай, патрэбнай людзям, — ратлумачыла вучням начальнік аддзела ЗАГС Вольга Бародзіч. — Па самыя неабходныя, асноўныя дакументы людзі звяртаюцца менавіта сюды. У ЗАГСе не толькі рэгіструем шлюбы, але і выдаём пасведчанні пра нараджэнне дзіцяці. Сюды людзі звяртаюцца па пытаннях усынаўлення, устанаўлення бацькоўства, скасавання шлюбу, перамены прозвішча, імя, імя па бацьку і, урэшце, па пасведчанне аб смерці блізкіх. Можна сказаць, што ЗАГС вядзе па жыцці кожнага чалавека, скрупулёзна запісваючы кожны этап яго жыцця.



"СВЯТОЧНЫЯ ЗАБАВЫ"

Сакавік выдаўся багатым на падзеі і мерапрыемствы для школьнікаў Дзятлаўшчыны. Педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава пастараліся, каб кожная субота месяца была цікавай і адметнай.



СТАРТ У НАВУКУ ДАДЗЕНЫ!

Навучэнка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Дар'я Волкава нядаўна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу даследчых работ у секцыі "Лінгвістыка", узнагароджана дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама яна атрымала Падзяку Федэрацый-нага агенцтва па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаваў "Россу працоўніцтва", дыплом за ўдзел у X адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі маладых даследчыкаў "Адукацыя. Навука. Прафесія", Ганаровую грамату Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Яе настаўніца і навуковы кіраўнік Святлана Уладзіміраўна Урбан узнагароджана граматай за якасную падрыхтоўку ўдзельніка X адкрытай Міжнароднай навукова-даследчай канферэнцыі маладых даследчыкаў "Адукацыя. Навука. Прафесія".



ЛЮБОЎ ДА ДЗЯЦЕЙ - У СПАДЧЫНУ

Жыццё кіраўніка - гэта вечнае выпрабаванне на мудрасць, цярпенне, прафесійнае майстэрства і прадпрымальнасць. Усімі гэтымі якасцямі, безумоўна, валодае Людміла Мікалаеўна Курто.

Сёлета спаўняецца трыццаць гадоў, як упершыню адчыніў свае дзверы дзіцячы сад №2 горада Дзятлава, а Людміла Мікалаеўна стала першым
яго кіраўніком.

Будучы педагог нарадзілася ў горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці, там атрымала сярэднюю адукацыю. Пасля заканчэння педагагічнага інстытута працавала выхавальніцай у Астраўцы, Ашмянах, Гродне. Калі разам з мужам пераехала ў Дзятлава, Людміла Курто працягнула шлях у педагогіцы — працавала выхавальніцай у дзіцячым садзе №1 райцэнтра.



"ЗАЛАТАЯ РЫБКА"

Фестываль плавання "Залатая рыбка" на прызы чэмпіёнкі свету і Еўропы Аляксандры Герасімені адбыўся ў Дзятлаве. У спаборніцтвах удзельнічалі па 5 школьных каманд двух узростаў — хлопцы і дзяўчынкі 3 і 4 класаў.

Першае месца ў агульным заліку занялі "рыбкі" СШ №3. Другое — іх равесніцы з СШ №1, трэцяе — Наваельнянскай СШ.

Лепшыя вынікі ў асабістым заліку на 25-метровай дарожцы сярод трэцякласнікаў паказалі Улад Касцюкевіч (СШ №1), Раман Котаў (СШ №3), Дзмітрый Емяльянчык (СШ №3). Яны занялі адпаведна 1, 2 і 3 месцы. Сярод трэцякласніц прызёрамі сталі Святлана Скрабец (СШ №1), Ксенія Калодзіч (СШ №3), Дар'я Белуш (СШ №3).



ПЛАВАННЕ. ТЭСТ КУПЕРА

12 каманд калектываў фізічнай культуры (КФК) прамысловых прадпрыемстваў, сельгасарганізацый і ўстановаў сапернічалі ў раённых спаборніцтвах па плаванні (тэст Купера).

Перамогу атрымала каманда кінавідэасеткі, за якую выступілі Юрый і Анастасія Скрабцы. На другім месцы — лясгас (Алена Шуцько, Андрэй Альховік, Эдуард Барадач, Алена Максімава). Трэцяе месца заняў "Белтэлекам" (Генрых Якубчык, Тамара Сокал, Пётр Сокал).

Наступныя за прызёрамі месцы паслядоўна занялі каманды ДРБУ, СВК "Слава працы", аддзела адукацыі, спорту і турызму, СВК "Хвінявічы", сырзавода, Наваельнянскага КХП, "Беларусбанка", РАУС, СВК "Русь-Агра".



ПКП-26: ПРА ЛЮДЗЕЙ I ПРА СЛУЖБУ

За 20 гадоў з дня ўтварэння папраўчая калонія-пасяленне №26 разам са сваімі супрацоўнікамі прайшла значны шлях развіцця і мадэрнізацыі. Сёння ў яе калектыве больш за 50 чалавек - як вопытныя супрацоўнікі, якія тут ад самых вытокаў, так і маладыя, але не менш перспектыўныя. Якія службы сёння складаюць папраўчую калонію-пасяленне, чым жыве і "дыхае” ўстанова, даведаемся ў яе работнікаў.

АЛЯКСЕЙ ПЕТРЫКЕВІЧ, намеснік начальніка па папраўчым працэсе.

У калонію Аляксей Валер'евіч прыйшоў працаваць пасля заканчэння Акадэміі МУС у 1999 годзе. 3 таго часу папрацаваў на розных пасадах сярэдняга і вышэйшага кіруючага саставу, рос у прафесійным майстэрстве і вайсковым званні. На сёння маёр унутранай службы А. Петрыкевіч кантралюе ва ўстанове правядзенне выхаваўчай работы са спецкантынгентам.



20 гадоў папраўчай калоніі-пасяленню №26

Папраўчая калонія-пасяленне №26 вядзе свой адлік з 2 красавіка 1995 года, калі загадам Міністэрства унутраных спраў Рэспублікі Беларусь №48 на Дзятлаўшчыне, паблізу пасёлка Гезгалы, была ўтворана новая рэжымная установа. Першапачаткова яна размяшчалася на тэрыторыі вайсковай часці 29489, якая была расфарміравана ў сакавіку 1997 года. 3 гэтага моманту пачалася работа па падборы кіруючага саставу і штату работнікаў калоніі.

Першым начальнікам установы быў прызначаны палкоўнік унутранай службы М. А. Пінчук. Першапачаткова ў калоніі-пасяленні былі ўведзены 39 пасадаў кіруючага саставу, рабочых і службоўцаў, якія працавалі ў канцылярыі, дзяжурнай службе, аператыўна-рэжымнай групе, групе па выхаваўчай рабоце, сацыяльнай групе, ваенізаванай пажарнай службе, вузле сувязі, гаражы і медыцынскай часці. Нагляд за асуджанымі ажыццяўляў асобны ўзвод кантралёраў.