№26



Шашачны турнір у Дзятлаве

У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбыўся аматарскі турнір па шашках. Удзельнікі — гэта наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў "Праменьчык" і раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і праходзіць штогод некалькі гадоў запар.

Для ўдзелу заявіліся 10 жадаючых. Яны, згодна з правіламі турніру, павінны былі згуляць па 9 партый. Мікалай Венславоўскі, суддзя спаборніцтваў, правёў жараб'ёўку, каб вызначыць пару кожнаму ўдзельніку. Далей гульня ішла па кругавой сістэме. Усе ўдзельнікі годна паказалі сябе за шашачнай гульнёй і атрымалі невялікія грашовыя ўзнагароджанні. Пераможцамі сталі Канстанцін Дораш, Уладзімір Нічыпар і Іўліянія Шах, якія адпаведна занялі першае, другое і трэцяе месцы. Яны дадаткова ўзнагароджаны дыпломамі, a пазней адправяцца на абласныя спаборніцтвы.



СЯРЭБРАНЫ ЗВОН ЦЫМБАЛАЎ

Абласны конкурс імя К. Горскага сабраў у Лідзе юных выканаўцаў на народных струнных інструментах. Актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу сталі вучні Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Упершыню ўдзел у ім прынялі вучаніца Андрэя Яўгенавіча Цыгеля Аліцыя Харэвіч, вучаніца Алы Людвігаўны Хілевіч Яна Юшкевіч, вучаніца Валянціны Пятроўны Шумскай Дар'я Жамойдзік, вучаніца Святланы Іванаўны Бубен Кацярына Барысенка.

Усе яны дастойна прадставілі сваю, альма-матэр на конкурсе. Ёсць сярод прадстаўнікоў Дзятлаўскай школы мастацтваў і лаўрэаты конкурсу імя К. Горскага. Трэцяе месца заняў юны гітарыст Уладзіслаў Хіркоўскі. Дыпломам першай ступені адзначана Караліна Капковіч.



ПЕСНЯ ГАРМОНІ

Ніводнае вясковае вяселле раней немагчыма было ўявіць без гарманіста. Яго гармонь гучала то па-заліхвацку бадзёра, то пераходзіла на лірычйы лад, прымушала біцца яшчэ хутчэй не адно дзявочае сэрца. Прыгожы голас, найгрышы гармоні, якая нібыта ажывала ў яго руках, кранулі і яе душу.

— Магчыма, за музычны талент і пакахала яго, — разважае сёння Марыя Антонаўна Касцюк.

Разам з мужам - Браніславам Браніслававічам - яны крочаць па адной жыццёвай дарозе ўжо 67 гадоў.



"АЛМАЗНАЯ" ВЯРШЫНЯ I ЧЭМПІЁНСКАЯ "ЮНОСТЬ"

36 гадоў назад - у сакавіку 1980-га - дзятлаўская хакейная каманда "Алмаз" стала чэмпіёнам рэспубліканскага і ўдзельнічала ва ўсесаюзным фінальным турніры на прыз клуба "Залатая шайба". А лідары каманды Аляксандр Жэгала і Анатоль Жук згулялі матч у складзе зборнай каманды СССР.

Хакей у Дзятлаве пачаўся ў 1967 годзе. Тады нядаўняму выпускніку Беларускага інстытута фізкультуры Валерыю Петрыкевічу прапанавалі ўзначаліць гарпасялковую ДЮСШ. У спартшколе Валерый Міхайлавіч трэніраваў футбалістаў. Блізілася зіма, і трэнер-дырэктар занепакоіўся, як прадоўжыць на снезе арганізаваны трэніровачны працэс. Рашэнне прыдумаў неардынарнае: замяніць бутсы канькамі, мяч — шайбай. Думка, увогуле, была не арыгінальная: тым часам футбольныя майстры спорту нярэдка гулялі зімою ў хакей, а знакаміты Усевалад Баброў быў лідарам зборных камандаў СССР — і футбольнай, і хакейнай.



АЛІМПІЯДА БУДУЧЫНІ ENO TREELYMPICS

У нас у сям'і розныя погляды на інфармацыйныя тэхналогіі і інтэрнэт. Калі для мамы — гэта прафесія і стыль жыцця, то тата называе ўсё гэта "сусветным сметнікам і павуціннем". Ён тлумачыць: "Раней дзеці больш гулялі на свежым паветры ў футбол і хакей, а сёння яны найчасцей віртуальныя ігракі і віртуальныя чэмпіёны свету".

А я мяркую, што інфармацыйныя тэхналогіі і Інтэрнэт могуць дапамагчы нам, сучасным школьнікам, пашырыць свой кругагляд, прыняць удзел у важнейшых мерапрыемствах планеты, заявіць аб сабе на ўвесь свет. Прыклад таму - удзел навучэнцаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы ў міжнароднай экалагічнай алімпіядзе.



ДОЎГІЯ ВЁРСТЫ ВАЙНЫ НАДЗЕІ ЯКАЎЛЕЎНЫ ШУЛЯК

КАЛІ ПРЫХОДЗЯЦЬ УСПАМІНЫ

Мой гарадскі пасёлак Наваельня размясціўся на беразе возера пад стромкімі соснамі. Улетку тут асабліва прыгожа і пахне хвояй, а неба такое высокае і блакітнае, што балюча вачам. Здаецца, так спакойна і мірна ў Наваельні было заўжды, але гэта не так. Вуліцы нашага пасёлка памятаюць фашысцкую акупацыю. Лёсы людзей многіх нацыянальнасцяў у час Вялікай Айчыннай вайны былі цесна звязаны з гэтым населеным пунктам, пра што сведчаць экспазіцыі народнага музея Наваельнянскай сярэдняй школы “Дзеці ліхалецця”.

Але сёння хачу расказаць не пра дзяцей палітэмігрантаў, а пра лёс маёй зямлячкі, жыхаркі нашага гарпасёлка Надзеі Якаўлеўны Шуляк, дзяцінства якой апаліла вайна. Надзея Якаўлеўна добразычлівая, шчырая, ветлівая, спагадлівая. Яна змагла наперакор ударам лёсу захаваць усю веліч і прыгажосць чалавечай душы. А выпрабаванняў на яе долю выпала шмат. Мне толькі 14 гадоў, але і я разумею: не дай Бог зведаць такія пакуты. Бабуля Надзя - жывая сведка глумления і здзекаў фашысцкіх захопнікаў над людзьмі, якія трапілі пад акупацыю.



КІАКУШЫНКАЙ КАРАТЭ

Прызёрамі III Адкрытага чэмпіянату Беларусі па барацьбе кіакушынкай каратэ-до 2015 года сталі прадстаўнікі Дзятлаўшчыны Ілья Гранкоўскі, Анастасія Францішчык, Андрэй Савасцюк, Павел Барыгін. Іх трэнер-інструктар сэнсэй Максім Максімаў здаў экзамен на 1-ы дан

III Адкрыты чэмпіянат і першынство (для юных спартсменаў) Беларусі адбыўся 14 сакавіка ў Гродне. Ён аказаўся самы прадстаўнічы з трох турніраў, што адбыліся за апошнія тры гады. У першым чэмпіянаце 2013 года ўдзельнічалі 110 спартсменаў, у другім чэмпіянаце 2014-га — 165, у трэцім чэмпіянаце 2015 года ўдзельнічалі 247 спартсменаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Малдовы, Расіі.



ПРЫЁМЫ БУДУЦЬ ВЕСЦІСЯ ПА ЧАЦВЯРГАХ

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ініцыявала правядзенне рэгулярных прыёмаў грамадзян, якія будуць праводзіць прававыя і тэхнічныя інспектары прафсаюзаў. 3 26 сакавіка бягучага года прыёмы будуць праходзіць кожны апошні чацвер месяца ў раённых і гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў.

Кожны жадаючы, звярнуўшыся да спецыялістаў, зможа атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю па пытаннях заканадаўства аб працы, сацыяльнай абароне. У час прыёмаў з прававымі інспектарамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на прамой сувязі будуць працаваць і спецыялісты з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.



ФЕСТЫВАЛЮ РОСТАВЫХ ЛЯЛЕК-СТАТУС ДЗЯРЖАЎНАГА

Развіццё сферы культуры у Дзятлаўскім раёне, захаванне гістарычнай спадчыны, нізкая заработная плата работнікаў галіны, ці ёсць будучыня ў гульнявога тэатра роставых лялек, "жыццё" сельскіх бІбліятэк - усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся на "Прамой тэлефоннай лініі" і прыёме грамадзян, якія правёу напрыканцы сакавіка ў Дзятлаве намеснік міністра культуры Рзспублікі Беларусь Васіль Чзрнік.

На сустрэчы з намеснікам міністра прысутнічалі прадстаўнікі вобласці і раёна, у чыёй кампетэнцыі знаходзяцца пытаны, якія цікавілі грамадзян. Гэта дало магчымасць афіцыйнаму госцю атрымаць поўную і дакладную інфармацыю па праблемных сітуацыях, спрыяла больш эфектыўнай рабоце з заяўнікамі.



У СТАЛІЦУ ПАЕДЗЕ МІКАЛАЙ РАЙКО

Алеся Чурай, Ірына Гапоненка, Мікалай Райко — гэтыя маладыя выканаўцы па выніках раённага этапу конкурсу "Новыя імёны Беларусі” прадставілі Дзятлаўшчыну на абласным адборы.

Усяго тут выступілі 63 вакалісты з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, у абласным фінале - 19 выканаўцаў. Сярод іх — Мікалай Райко і Ірына Гапоненка.

Фінальны канцэрт прайшоў у Гродзенскім каледжы мастацтваў. Прысутнічаў на ім і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.
Ацэньвала выканаўцаў прафесійнае журы — Эдуард Ханок, Саша Нэма, дуэт — Аляксандра і Канстанцін. У рэспубліканскім праслухоўванні конкурсу, якое, як мяркуецца, пройдзе 18 красавіка, прымуць удзел 7 выканаўцаў з Гродзеншчыны. У ліку іх і інжынер-энергетык з СВК "Граніт-Агра" Мікалай Райко.