№25



Брава, музЫка!

Пра жыццё і музыку Івана Конана

Вайна застала Івана Конана на хутары пад Хвінявічамі. Мабілізаваць яго ў Чырвоную Армію не паспелі, а можа проста не глянуўся ён чырвоным камандзірам. Хоць і стукнула хлопцу 19 гадкоў, але расточку невялікага, худзенькі. Атрымалася зусім як у зухаватай некалі песні: «...без тебя большевики обойдутся". А вось новая нямецкая ўлада не абышлася: i паехалі браты Конаны — Іван ды Грыша — у дашчатым грузавым вагоне эканамічна мацаваць трэці рэйх. Мабілізавалі іх, і не толькі іх, у хвінявіцкім наваколлі, на прымусовую працу ў Германію.Прывезлі ў Саксонію.



"ВЯСНОВАЯ АКВАРЭЛЬКА"

У час вясновых канікулаў на базе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы з 21 па 26 лютага працаваў аздараўленчы лагер "Вясновая акварэлька", у якім адпачылі і паправілі здароўе 15 навучэнцаў 1-7 класаў.

Сёння актуальнымі праблемамі з'яўляюцца вядзенне здаровага ладу жыцця, прыцягненне дзяцей і моладзі да зяняткаў фізічнай культурай і спортам, занятасць непаўналетніх у вольны час. 3 гэтай нагоды ў Дзятлаўскім раёне стартавала акцыя "Здароўе мы будуем самі — сваімі дзіцячымі рукамі".



ВЁСКІ Ў ЛЯСНОЙ ЦІШЫ

Вёскі Ганчары і Калпінскія — блізкія суседкі, якія размясціліся побач, улясной цішы. Вядуць да іх сцежкі-дарожкі, што "вужамі" бягуць праз лес. Знайсці правільны курс па іх нялёгка: заезджаму чалавеку можна і заблукаць. Цяпер у гэтых мясцінах зусім нешматлюдна. У Ганчарах жывуць толькі тры чалавекі, у Калпінскіх — восем.

Побач з гэтымі населенымі пунктамі некалі размяшчаўся хутар Кабыльчыцы, пра які цяпер нагадваюць толькі рэшткі ад хатаў.
Пра гісторыю Ганчароў-Калпінскіх вядома не так ужо і многа.



Л.А. БЯЛЯТКА: "ЛЮБЛЮ СВАЮ ПРАЦУ БЯЗМЕЖНА"

Па рэдакцыйных справах мне даводзіцца гутарыць з рознымі людзьмі - больш ці менш камунікабельнымі. Здараецца і так, што чалавек увогуле не любіць пра сябе гаварыць, але ад гэтага яго праца не становіцца менш значнай ізаслужанай. Пацвярджэнне таму - біяграфія аптэкара з Казлоўшчыны Ларысы Аляксандраўны Бялятка.

Гэтай зімой жанчыне давялося дзесяць дзён з-за хваробы адсутнічаць на працы, і ўвесь гэты час жыхары пасёлка з нецярпеннем чакалі яе. Нават не таму, што загадчыца мясцовай аптэкі цяпер — адзіны яе работнік, проста аптэкар шчыра любіць сваіх землякоў, і гэта ўзаемна.

3 1974 года Ларыса Аляксандраўна працуе ў аптэцы ў Казлоўшчыне, 35 гадоў з'яўляецца нязменнай загадчыцай аптэчнай установы. Ураджэнка вёскі Талявічы нашага раёна пасля вучобы на фармацэўта ў Магілёве свядома вярнулася працаваць на радзіму. На пытанне, чаму выбрала такую прафесію, жанчына адказвае проста:
— Бацькі выбралі. Працуючы ўсё жыццё ў сельскай гаспадарцы, яны хацелі для дачкі лепшага жыцця. Я закончыла 8 класаў на выдатна, а тады фармацэўтыка была прафесіяй новай і перспектыўнай.



АДУКАЦЫЯ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ НА ВЫСОКІМ УЗРОЎНІ

Вынікі работы аддзела і ўстановаў адукацыі за 2015 год сведчаць аб павышэнні асноўных паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу. У абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых выканаўчых камітэтаў Гродзенскай вобласці па развіцці рэгіянальных сістэмаў адукацыі Дзятлаўскі раён заняў другое месца ў сваёй падгрупе. Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама I. С. Кухарэвіча, як удалося дасягнуць высокіх вынікаў.

— Якасць адукацыі — гэта найперш захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей, стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя ў кожнай установе. Галоўную ўвагу звяртаем на стварэнне належных умоваў жыццядзейнасці для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі. Значныя сродкі былі накіраваны на мадэрнізацыю харчблока гімназіі, абнаўленне тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, вытворчага і кухоннага інвентара, сталовага посуду. Яшчэ ў гімназіі памянялі аконныя і дзвярныя блокі, адрамантавалі фасад. У сярэдняй школе №1 г. Дзятлава таксама мянялі вокны. На стадыёне "Колас" адрамантавалі бегавыя дарожкі, а на стадыёне сярэдняй школы №3 г. Дзятлава на дарожках і сектарах паклалі спецыяльнае пакрыццё.



ДАПАМАГЧЫ ТЫМ, ХТО ПОБАЧ

Гэта жыццёвае крэда Тамары Міхайлаўны Шавель, якая сёлета стала лаўрэатам конкурсу "Жанчына года" і прадставіла Дзятлаўшчыну на ўрачыстым прыёме ў кіраўніка Гродзенскай вобласці Уладзіміра Краўцова.

Тамара Шавель нарадзілася ў Дзятлаве, выхоўвалася ў шматдзетнай сям'і. Яна добра вучылася, са школьных гадоў была актыўнай у вучобе і грамадскай дзейнасці. Матуля з дзяцінства прывіла дачцэ любоў да кнігі, што пазней паўплывала на выбар будучай прафесіі. Тамара Міхайлаўна закончыла Мінскі інстытут культуры па спецыяльнаеці "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія", дзевяць гадоў працавала ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы, імкнулася падысці да справы творча, па-наватарску. За пленную працу яе фотаздымак быў змешчаны на Дошцы гонару ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама.



АБМЕРКАВАЛІ ПРАБЛЕМЫ РАЗАМ

На базе Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы адбыўся сельскі сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі сілавых структураў раёна, суб'екты прафілактыкі, жыхары Данілавіцкага сельскага савета.

У гэтым сельскім Савеце летась у агні загінулі тры чалавекі, усе трое — у стане алкагольнага ап'янення.

Да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зладзілі для школьнікаў выставу пажарнай аварыйна-ратавальнай тэхнікі, правялі віктарыну на веданне правілаў бяспекі. Таксама ўсе жадаючыя маглі набыць вогнетушыцелі і пажарныя апавяшчальнікі, якія рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства. Юныя ратаўнікі-пажарныя з Круцілавіцкай сярэдняй школы правялі анкетаванне прысутных і раздалі прафілактычныя лістоўкі.



КОНКУРС У ЛІДЗЕ

У Лідзе прайшоў адкрыты абласны конкурс імя К. Горскага



ГЕРОЙ САВЕЦКАГА САЮЗА АДАМ ЛЯШЧЫНСКІ

Імя Героя Савецкага Саюза Адама Браніслававіча Ляшчынскага занесена ў Кнігу Славы Гродзенскай вобласці і Дзятлаўскага раёна.

3 узнагароднага ліста №12607:
Камандзір батарэі 1450 самоходнага артылерыйскага палка 10-га танкавага корпуса лейтэнант Ляшчынскі Адам Браніслававіч у баях у раёне Ходараў на правым беразе ракі Днепр 21.10.43 года паказаў узоры геройства, смеласці і адвагі.
Уварваўшыся ў першую лінію траншэй праціўніка, ён ва ўпор расстрэльваў і душыў гусеніцамі насядаўшых аўтаматчыкаў. Гусеніца машыны была перабіта, і ён, паварочваючы машыну на одной гусеніцы, расстрэльваў пяхоту праціўніка. Калі боепрыпасы закончыліся, ён узяў аўтамат і гранаты адкрыў люк машыны і працягваў няроўны бой. Будучы паранены, сцякаючы крывёю, ён не спыніў барацьбы. У выніку ўпартага бою праціўнік, панёсшы вялікія страты, адышоў. Адважны экіпаж пад камандованнем лейтэнанта Ляшчынскага атрымаў перамогу: выбіў праціўніка з першай моцна ўмацаванай лініі траншэй, знішчыў 2 танкі, 2 супрацьтанкавыя гарматы, 4 кулямёты, 6 ДЗОТаў і знішчыў да роты пяхоты праціўніка.
За праяўлены гераізм, смеласць і адвагу ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі лейтэнанта Ляшчынскага А. Б. прадстаўляю да звання “Герой Савецкага Саюза".
Камандзір палка падпалкоўнік Лебедзеў.
23 кастрычніка 1943 года.



ЯКІЯ ТАЙНЫ МОГУЦЬ РАСКРЫЦЬ СУДМЕДЭКСПЕРТЫ

Здараецца так, што учынена забойства, а прамых сведак няма. або адбылося сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарзнне, а вінаваты вадзіцель стараецца запэўніць праваахоўнікаў, быццам за рулём быў загінуўшы. Хто ўтакім выпадку знойдзе доказы і расставіць усе кропкі над "і"? Вядома, гэта задача для медыцынскіх судовых экспертаў. Пра спецыфіку работы судмедэкспертаў, пра тое, па якія паслугі да іх можа звяртацца насельніцтва, карзспандзнтка газеты "Перамога" гутарыла з начальнікам Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаунага камітэта судовых экспертызаў Рзспублікі Беларусь падпалкоўнікам юстыцыі С. Я. Дарыпапам.

— Сяргей Яўгенавіч, што сабой уяўляе аддзел медыцынскіх судовых экспертызаў?
— Ён уваходзіць у структуру Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь. Сам аддзел медыцынскіх судовых экспертызаў таксама ўключае ў сябе некалькі сектараў: сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Слонімскім раёне, сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне і сектар судова-псіхіятрычных экспертызаў. Сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Слонімскім раёне размешчаны паадрасе: г. Слонім, вул. Вайкова, 21; тэл. 8-01562-3-15-94. Сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне размешчаны па адрасе: г. Дзятлава, вул. Перамогі, 2у; тэл. 8-01563-2-52-37. Сектар судова-псіхіятрычных экспертызаў размешчаны па адрасе: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 295; тэл. 8-01562-4-42-51. На Дзятлаўшчыне судова-медыцынскія экспертызы выконвае начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне Аляксандр Іванавіч Болбат. Дапамагае яму фельчар-лабарант сектара Алена Вячаславаўна Болбат.