№24



Захавальніцы народных традыцый

Летась фальклорнаму гурту вёскі Ахонава споўнілася трыццаць гадоў. А сёлета калектыў чарговы раз пацвердзіў высокае званне "Народны аматарскі калектыў", якое носіць на працягу двух дзесяцігоддзяў. На працягу дзейнасці гурта яго ўдзельніцы, жанчыны-спявачкі, не толькі захоўваюць і спяваюць песні, якія спявалі іх маці і бабулі, але і праводзяць народныя абрады, характэрныя для гэтай мясцовасці. Адзін з іх, Юр'я, занесены ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцяў Беларусі.

Ля вытокаў народнай песні

Народны фальклорны гурт вёскі Ахонава — адзін са старэйшых на Дзятлаўшчыне. У 1986 годзе па прапанове Веры Віктараўны Калач, якая на той час быпа загадчыцай участка ў калгасе "Беларусь", мясцовыя жанчыны стварылі песенны калектыў, узнікненне якога было натуральным, лагічным. Па тым часе ў вёсцы песня была часткай жыцця і побыту. Спявалі вельмі часта: палявыя работы, каляндарныя падзеі, святы суправаджаліся песнямі. Галоўным натхняльнікам правядзення абрадаў былі самі мясцовыя жыхары: без напаміну, спантанна ці ў вызначаны час аднавяскоўцы збіраліся, каб правесці традыцыйную дзею.



Парушальнікі атрымалі штрафы

На чарговым пасяджэнні кaмicii па справах непаўналетніх райвыканкама былі разгледжаны два адміністрацыйныя пратаколы, па якіх вынесены адпаведныя рашэнні.

Ехаў "зайцам"

Непаўналетні жыхар нашага раёна, які цяпер вучыцца ў Лідзе, вырашыў пад'ехаць адзін прыпынак на гарадскім трансларце без білета. Планы хлопца парушылі кантралёры. Яны склалі на безбілетніка адміністрацыйны пратакол.



ВЫБАР ЁСЦЬ У КОЖНАГА

ЖЫЦЬ ТРЭБА ПА-HOBAMУ

Трое непаўналетніх дзяцей з гэтай сям'і паўгода назад былі прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. За гэты час бацькі наладзілі быт, добраахвотна прайшлі курс лячэння ад алкагольнай залежнасці, выконвалі патрабаванні службаў прафілактыкі, працавалі без прагулаў. Члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынялі рашэнне вярнуць дзяцей бацькам. Сям'я будзе знаходзіцца пад пільным кантролем. Дарослых папярэдзілі, што ў іх няма права на памылку.



ПЕРШЫНСТВО РАЁНА СЯРОД ЮНАКОЎ I ДЗЯЎЧАТ

У гімназіі горада Дзятлава прайшло першынство раёна па шашках сярод юнакоў і дзяўчат, якія нарадзіліся ў 2002 годзе і пазней. У турніры ўдзельнічалі 14 каманд з 11 школаў раёна (гімназія, Дварэцкая СШ і Хвінявіцкая школа-сад выставілі па 2 каманды). Каманды пачалі спаборніцтвы па кругавой сістэме ў трох групах.

У першай групе сярод юнакоў Кірыл Емяльянчык (Хвінявічы-2) і Яраслаў Урбан (СШ №3) набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Па дадатковым паказчыку (каэфіцыент) першае месца прысуджана Кірылу. У дзяўчынак у гэтай групе перамагла Ганна Нічыпар з Казлоўшчынскай СШ.



"Іграй, мой баян!"

На абласны фестываль-конкурс "Іграй, мой баян!" у Гродне штогод збіраюцца юныя выканаўцы на народных інструментах. Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства кожны год з'яўляюцца і выхаванцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Як расказала Наталля Рыгораўна Лішык, выкладчыца народна-клавішнага аддзялення школы мастацтваў, сёлета ўдзел у фестывалі прымалі Вольга Гульнік, Алена Шапурка, Алеся Шыпіла і Мацвей Акулевіч. Папярэдне яны прайшлі раённы этап адбору на конкурс.



ХТО ЛЕПШЫ Ў ЧАРЛІДЫНГУ

На Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскага спартыўна-патрыятычнага марафону "Будзь здаровы!" прайшоў раённы этап абласнога конкурсу камандаў падтрымкі па чарлідынгу "Піянерскія іскры".

Старшыня раённага савета піянераў, метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі па рабоце з дзіцячымі арганізацыямі і аб'яднаннямі I. А. Мішчанка зазначыла, што папулярнасць чарлідынгу расце, гэты накірунак цікавы для людзей розных узростаў, асабліва для дзяцей і падлеткаў, таму конкурс стаў традыцыйным для нашага раёна.



"ЗЕЦЕЛА" - вандроўка ў мінулае

Да абласных "Дажынак", якія летась прымала Дзятлаўшчына, быў прымеркаваны выхад кнігі "Зецела, або Падарожжа па старых вуліцах Дзятлава".
Другое, дапоўненае выданне змясціла цікавыя гістарычныя факты пра нашу зямлю, дадалося новымі звесткамі і фотаздымкамі. Пра тое, як ішла работа над кнігай і што яна сабой уяўляе, карэспандэнтка газеты "Перамога" пагутарыла з аўтарам зборніка, гісторыкам і краязнаўцам Фёдарам Красюком.

— Фёдар Фёдаравіч, з чаго пачыналася ваша даследчая вандроўка па Дзятлаве і як яна ператварылася ў кнігу?
— У тыя часы, калі я працаваў у гісторыка-краязнаўчым музеі, пачаў цікавіцца гісторыяй свайго роднага горада, збіраць звесткі аб вуліцах і мясцінах, архіўныя фотаздымкі. Па-першае, я сам тут вырас, помню, дзе што знаходзілася ў горадзе, па-другое, распытваў сведак са свайго і старэйшага пакалення. Пры дапамозе знаёмых збіраў інфармацыю і нават не думаў, што гэта выльецца ў нейкі суцэльны твор. Штуршком да выдання сабраных матэрыялаў стала падрыхтоўка горада (найперш — плошчы 17 Верасня) да 500-годдзя Дзятлава. Некаторыя архіўныя звесткі пра вуліцы і плошчу горада дапамог знайсці гродзенскі гісторык I. Г. Трусаў, частка матэрыялу была назапашана ў мяне — усё гэта вырасла спачатку ў надрукаваны самастойна рукапіс, а потым у паўнавартасную кнігу, якая выйшла невялікай колькасцю — 20 асобнікаў.



"ЗАЛАТАЯ ШАЙБА" 3 СЯРЭБРАНЫМ АДЦЕННЕМ

Дзятлаўскія хлопцы (старэйшая група) - сярэбраныя прызёры абласнога турніру "Залатая шайба"

Барацьбу за першае месца ў сваёй (другой) адборачнай групе хлопцы выйгралі. Былі пераможаны каманды Зэльвенскага (11:0), Навагрудскага (2:1), Смаргонскага (4:0) раёнаў. Бераставіцкая каманда на матч не з'явілася, і дзятлаўчанам была залічана тэхнічная перамога (5:0). За тры матчы хлопцы закінулі сваім сапернікам 22 шайбы, прапусцілі тольку адну — ад прынцыповага саперніка з Навагрудскага раёна.

Тым часам яшчэ больш вынікова завяршылі спаборніцтвы ў першай адборачнай групе хакеісты Карэліцкага раёна. Яны перамаглі сваіх сапернікаў з агульным лікам 30:3.



ВАЛЕЙБОЛ: “Белтэрміз" - ОСДЮШОР імя Сапегі

Дзятлаўскі “Белтэрміз" у вышэйшай лізе абласнога чэмпіянату перамог гродзенскую ОСДЮШОР імя Сапегі - 3:1 (25:16, 16:25, 25:20, 25:20).

Трэнер “Белтэрміза" В. Русін адкаментаваў матч:
- Першую партыю мы выйгралі легка (25:16). А потым сапернік стварыў для нас праблемы. Гродзенская каманда хоць і маладая, але ўжо даволі добра навучаная валейболу. Нашы саперніцы адкарэктавалі тактыку і арганізавалі для нас праблемы: пачалі накрываць нашы атакі двайным блокам, які вельмі ўдала страхаваў лібера. 3 той прычыны, што ў нашым складзе адсутнічала асноўная сувязная, яе функцыі выконвала дыяганальная нападаючая. Выконвала не зусім паспяхова: мячы пад атаку завісалі над сеткаю, адкуль прабіваць было нязручна, нярэдка даводзілася іх проста скідваць. А саперніцы маладыя, рухавыя, паспявалі страхаваць свой блок, паспявалі апрацоўваць рыкашэты ад блоку і падымаць скідкі. Сэт мы відавочна прайгралі (16:25). У трэцяй партыі зрабілі тактычныя перастаноўкі ўжо мы. Марыя Цаль пайшла на сваю пазіцыю ў чацвёртую зону. Асноўным атакёрам стала Анастасія Багданёнак. Узаемадзеянне наладзілі і перахапілі ініцыятыву. I хоць нашы памылкі на страхоўцы блоку засталіся, мы ўжо не саступілі ініцыятыву. Увогуле, цяжкая была гульня, і добра, што ў ей здабылі ўсе тры ачкі.



"СВЕТАМ КІРУЕ КАХАННЕ"

Вечарам 28 сакавіка у раённым Доме культуры з сольнай канцэртнай праграмай выступіць вядомая самадзейная артыстка Дзятлаўшчыны Ганна Харлінская. Напярэдадні канцэрта карэспандэнтка газеты "Перамога" сустрэлася з ею, папрасіла адказаць на шэраг пытанняў.

— Ганна, як будзе называцца ваш сольны канцэрт?
— “Светам кіруе каханне”. Выбар назвы невыпадковы. Я нарадзілася вясной, у сакавіку. Гэта — час росквіту прыроды, час яе абуджэння, пара кахання. Мяркую, што яно галоўнае ў жыцці кожнага чалавека, на ім трымаецца свет. Адсюль і назва майго канцэрта, аб гэтым будуць і песні. Спадзяюся, што ён пройдзе на добрым узроўні, спадабаецца гледачам.