№23

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"Агенчык для жанчын"

Пярвічная жаночая арганізацыя Казлоўшчынскага пассавета, а таксама адміністрацыя і прафкам Казлоўшчынскай школы падрыхтавалі сумеснымі сіламі і правялі цудоўнае свята - "агеньчык" пад назваю "Ты - жанчына, і ў гатым твая праўда".

Вядучыя свята - сацыяльны педагог школы А. У. Ляошка і педагог-псіхолаг К. I. Бортка звярталіся да жанчын з рознымі пытаннямі: ці легка сумяшчаць працу і клопаты пра сям'ю, якія рысы мае сучасная жанчына.

Сваім жыццёвым вопытам дзяліліся настаўнікі-ветэраны Р. Б. Крупіца, Н. I. Лазоўская, Л. Я. Варабей, С. I. Мазоль, Я. I. Грамацкая, сакрэтамі прывабнасці - шматдзетныя матулі Н. М. Кучынская, М. М. Адамчык, А. А. Раманькова, С. М. Заталокіна, Л. М. Янушкевіч. Цікавымі былі выступленні жанчын-кіраўнікоў: Л. Л. Вайтовіч, 3. К. Калодзіч, Н. М. Цынс, Г. М. Марцінчык.



Розум - для справы, а сэрца - для сям'і

Я наведалася ў Дзятлаўскае аддзяленне "Белаграпрамбанка " да Таццяны Віктараўны Франюк— намесніка начальніка аддзела кліенцкага менеджменту. Таццяна Віктараўна згадзілася расказаць пра работу, пра сябе.

Прызналася, што не з'яўляецца кар'ерысткай, і гэта зразумела: адразу бачна, што яна добразычлівы, харошы чалавек. Яе час строга размеркаваны: час работы — для работы, усе астатняе — для сям'і, блізкіх і для душы. Між тым, яна пабудавала кар'еру, не гонячыся за ей. I сакрэт гэтага — старанна, адказна працаваць, умець размяжоўваць час працы ад вольнага часу і да ўсяго імкнуцца ставіцца разважліва, спакойна, без негатыву. Тады ўсё будзе атрымлівацца — вось яе асноўны жыццёвы пастулат.



Рэпетыцыйнае тэсціраванне

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання (па жаданні абітурыентаў, без выданы сертыфікатаў).

29 сакавіка - тэсціраванне пройдзе па фізіцы, хіміі, гісторыі Беларусі.
30 сакавіка - па матэматыцы, біялогіі, сусветнай гісторыі.
31 сакавіка - па геаграфіі, замежных мовах, грамадазнаўстве.
1 красавіка - па беларускай і рускай мовах.

Больш падрабязна аб правядзенні тэсціравання можна даведацца, звярнуўшыся ў аддзел адукацыі райвыканкама па тэлефоне 2-10-58.



Горыч салодкага рубля

Выплата заработай платы у канвертах — сур езная праблема не толькі для эканомікі краіны, але і для кожнага грамадзяніна, які атрымліоае надобныя барышы. Атрымальнік такой зарплаты становіцца ўдзельнікам не бяспечнай гульні з законам, удзельнікам ценевай эканрмікі, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Работнік, які пагаджаецца на "ценевыя" грошы, магчыма, не бачыць адваротнага боку гэтай з'явы. Пасля выхаду на пенсію ён будзе задаваць пытанне: чаму пенсія такая малая? Атрымліваючы "жывую капейку", думаючы пра цяперашнюю выгаду, работнік рызыкуе абдзяліць сябе і сваіх блізкіх. Нярэдка бывае, што наймальнікі пазбаўляюцца ад работнікаў, не выплачваючы ім зарплату за некалькі адпрацаваных месяцаў. Няма працоўнага дагавора, няма ў наймальніка і абавязацельстваў.



З паседжання райвыканкама

РАЗГЛЕДЖАНЫ ПЫТАННІ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА ЖЫЦЦЯ

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта быў заслуханы і абмеркаваны шэраг пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна.

На пасяджэнне запрашаліся начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні пассельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, установаў, арганізацый і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна.

Адкрыў пасяджэнне і вёў яго старшыня раённага выканаўчага камітэта I. I. Крахмальчык. У рабоце пасяджэння прымалі ўдзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь В. В. Кароль, намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь А. А. Шышко, генеральны дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Гроднамеліяводгаз" Б. I. Багданец, генеральны дырэктар ААТ Гроднааблтранс" П. К. Ткачоў.



Раённая Дошка гонару - 2011

Раённы выканаучы камітэт разгледзеў прапановы працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, установаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў Дзятлаўскага раёна аб занясенні на раённую Дошку гонару перадавікоў вытворчасці і працоўных калектываў па выніках работы за 2010 год і вырашыў змясціць на яе фотаздымкі наступных работнікау:
- Балабанскага Вячаслава Віктаравіча — вадзіцеля грузавога парка філіяла "Аўтамабільны парк №16" г. Дзятлава ААТ "Гроднааблаўтатранс";
- Белавуса Юрыя Аркадзьевіча — электразваршчыка камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм";
- Голуба Эдуарда Піліпавіча — начальное раённага ўнітарнага прадпрыемства "Праектнае архітэктурна-планіровачнае бюро";