№23

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Хвароба, актуальная сёння

24 сакавіка 1882 года нямецкі вучоны Роберт Кох адкрыў мікабактэрыю туберкулёзу, якую назвалі "палачкай Коха". Гэта незвычайна жыццеўстойлівы мікраарганізм, які захоўвае свае ўласцівасці нават пры высыханні, замярзанні, пасля апрацоўкі спіртам, кіслатой, шчолаччу.

У глебе мікабактэрыя застаецца жыццяздольнай да года. У высахлай макроце можа захоўвацца да 10-12 месяцаў (у жылых, памяшканнях), у кнігах — 3-4 месяцы. У сырым малацэ міка-бактэрыі туберкулёзу выжываюць 14-18 сутак.

У масле і сыры не гінуць на працягу 8-10 месяцаў. Аднак бацыла хутка гіне пры ўздзеянні прамых сонечных прамянёў, высокіх тэмператураў. Наибольшая рызыка заражэння назіраецца ў цёмных, сырых і неправетрываемых памяшканнях.



Вясновы лёд асабліва небяспечны

3 павелічэннем дзённых і начных тэмператур змяншаецца таўшчыня лёду, адбываецца змяненне яго структуры. Самым тонкім ён бывае ў месцах скідвання сцёкавых і прамысловых вод, упадзення ў раку ручаёў, у хмызняках, трыснягу і чароце, уздоўж берагавой лініі.

Пры руху на лёдзе трэба быць асцярожным, уважліва сачыць за паверхняй, абходзіць небяспечныя і падазроныя месцы.

Многія сёння ў чаканні рыбалкі на апошнім лёдзе. На жаль, яна можа стаць апошняй: з 2007 года пры падлёднай лоўлі, пераходзе вадаёмаў па лёдзе і гульнях на ім загінулі 123 чалавекі, з іх — 15 дзяцей.



Віктар Патыш: "Бязвыхадных сітуацый не бывае"

Галоўны механік Віктар Іванавіч Патыш працуе ва ўнітарным камунальным прадпрыемстве "Дзятлаўскі камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва" вось ужо 27 гадоў. Скончыўшы ў 1981 годзе Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці "тэхнік-аўтамеханік", спачатку працаваў тут аўтамеханікам.

Працаваць тады было даволі цяжка: не хапала вопыту. Але з цягам часу "ўцягнуўся" ў работу, прызвычаіўся.

— Цяпер займаемся вода-, цепла- і электразабеспячэннем, рамонтам і абслугоўваннем тэхнікі быткамбіната, і гэта не толькі аўтамашыны, але і пральная, швейная тэхніка. Лічу, што маю работу можна назваць не толькі тэхнічнай, але і творчай: іншы раз прыходзіцца прымяняць кемлівасць, каб правільна адрамантаваць тую ці іншую машыну.



Пераможцы спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці

Сярод пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў - працоўны калектыў Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

Сярод прамысловых прадпрыемстваў - працоўны калектыў ААТ "Боркаўскі крухмальны завод".

Сярод агульнаадукацыйных школ раёна - працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Дзятлава".

Сярод дашкольных установаў раёна - працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Дварэцкі яслі-сад".

Сярод пазашкольных установаў і вучэбна-вытворчых камбінатаў раёна - працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава".



Лепшыя арганізацыі па ахове працы

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2011 год. Усяго прынялі ўдзел 34 арганізацыі раёна.

Пераможцам сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю да 100 чалавек признаны калектыў філіяла "Аўтамабільны парк №16 г. Дзятлава" ААТ "Гроднааблаўтатранс". Сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю ад 101 да 300 чалавек - калектыў СВК "Вензавец".

Адзначана станоўчая работа па стварэнні ўмоваў, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці, прафілактыцы працоўнага траўматызму, прафесійнай захваральнасці ў СВК "Жукоўшчына", ААТ "Наваельнянская міжрайсельгасхімія", СВК "Граніт-Агра", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Ізакам", камунальным унітарным прадпрыемстве меліярацыйных сістэм "Дзятлаўскае ПМС", ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас".



Лаўрэаты прэмій аблвыканкама

За дасягненні ў галіне якасці 2011 года — ААТ "Навагрудскі завод газавай апаратуры", ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", "Абласны клінічны перынатальны цэнтр".

Пераможцы штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна, раёнаў у горадзе Гродна і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2011 годзе:

- у намінацыі "За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці": Кастрычніцкі раён г. Гродна, Мастоўскі раён, Бераставіцкі раён;



Жанчына года

Лаўрэатам абласнога этапу конкурсу "Жанчына года" ў намінацыі "За дасягненні ў сельскай гаспадарцы" стала прадстаўніца Дзятлаўшчыны - Ала Іванаўна Мясаед, ветэрынарны фельчар СВК "Жукоўшчына".

Ва ўрачыстай абстаноўцы Але Іванаўне былі ўручаны дыплом лаўрэата конкурсу, выява Ефрасінні Полацкай — апякункі зямлі беларускай, памятны падарунак і кветкі. Для яе і іншых лаўрэатаў гучалі песні і пажаданні.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога этапу конкурсу "Жанчына года", праводзімага з ініцыятывы грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", праходзіла 20 сакавіка ў Гродне.



АлімпіяТайм: Лыжныя гонкі

Па апошнім снезе завяршылі сезон раготнаўскія лыжнікі-біятланісты. Дзмітрый Татарынаў паспеў адзначыцца ў складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах "Снежны снайпер" прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У асабістым заліку спаборніцтваў па стральбе ён стаў бронзавым прызёрам.
У лыжнай гонцы заняў 19-е месца. I па суме двух дысцыплін на 8-ым месцы трапіў у дзясятку лепшых.

11 — 13 сакавіка прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы каманднага першынства па лыжных гонках з праграмы рэспубліканскай спартакіяды сельскіх жыхароў. У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці вызначыліся раготнаўскія лыжнікі Сяргей Брында і Алена Апанасік.



Правілы і паводзіны у выпадку паводкі

Падраздзяленні МНС гатовы да любога варыянту развіцця падзей і ажыццяўляюць комплекс мерапрыемствау па мінімізацыі магчымых наступстваў паводкі. Праверана гатоўнасць тэхнікі па адкачванні вады, лодкі, кацеры. Удакладняюцца зоны магчымых падтапленняў.

Акрамя таго, у населеных пунктах, якія часцей за ўсё падвяргаюцца падтапленню, назначены пазаштатныя адказныя для кантролю абстаноўкі і прадастаўлення аператыўнай інфармацыі ў камісіі па надзвычайных сітуацыях сваіх гарадоў і раёнаў. Вызначаны месцы эвакуацыі насельніцтва ў выпадку затаплення населеных пунктаў. Раёны, якія могуць быць ізаляваны паводкай, у поўным аб'ёме забяспечаны таварамі першай неабходнасці.



Да ўвагі уладальнікаў жылых домоў у сельскай мясцовасці

Электралічыльнік з'яўляецца законным сродкам вымярэння, калі ён прайшоў дзяржаўную метралагічную праверку, якая з'яўляецца сапраўднай на працягу 8 гадоў для аднафазных электралічыльнікаў. У апошні час выкананне работ па метралагічнай замене лічыльнікаў вельмі ўскладнілася, асабліва ў жылых дамах сельскай мясцовасці. Гэта звязана з тым, што работнікі Дзятлаўскага РЭС не могуць наведаць нежылыя дамы, якія выкарыстоўваюцца як дачы.

На працягу апошніх гадоў праводзіцца работа па адключэнні ад паветранай лініі электраперадачы жылых дамоў, дзе няма аплаты за электраэнергію, за нездавальняючы ці аварыйны стан электраправодкі, за адсутнасць дагавора на электразабеспячэнне. Па інфармацыі, атрыманай з сельскіх саветаў, праводзіцца адключэнне безгаспадарных дамоў. Электралічыльнікі з міжправерачным інтэрвалам, які сышоў (больш за 8 гадоў з моманту апошняй праверкі), страчваюць сваю законную сілу як сродак камерцыйнага ўліку, што таксама з'яўляецца падставай для адключэння.